21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Экспертыза няякасных тавараў — iнструмент «двухбаковавостры»

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

«Правераная пара абутку мае дэфекты скрытага вытворчага характару, якiя выявiлiся ў працэсе непрацяглай эксплуатацыi», — гэта фраза гучыць з вуснаў экспертаў Беларускага таварыства абароны спажыўцоў практычна кожнае iх дзяжурства. Святлана Шкiлёнак i Тамара Грышына — спецыялiсты ў галiне якасцi з больш чым трыццацiгадовым стажам. Цi варта здзiўляцца, што прафесiяналы нават на вулiцы i ў грамадскiм транспарце працягваюць мiжволi «працаваць» — ацэньваюць «на вока», колькi зможа праслужыць свайму гаспадару тая цi iншая пара абутку. А кожны панядзелак, сераду i пятнiцу яны вядуць у Беларускiм таварыстве абароны спажыўцоў прыём: iм нясуць на экспертызу тавары, што былi ў карыстаннi, пакрыўджаныя спажыўцы, прыватныя прадпрымальнiкi i прадстаўнiкi магазiнаў. Мiж iншым, i першых, i другiх аб’ядноўвае адна мэта — яны iмкнуцца абаранiць свае матэрыяльныя iнтарэсы.

— Як правiла, спажыўцы звяртаюцца да нас ужо толькi пасля таго, як iм не ўдалося мiрным шляхам вырашыць сваё пытанне з адмiнiстрацыяй магазiна цi прыватным прадпрымальнiкам. Калi апошнiя катэгарычна не жадаюць прызнаваць, што рэалiзавалi спажыўцу няякасны тавар i, адпаведна, адмаўляюцца вяртаць яму грошы, спажывец прыходзiць да нас, каб правесцi экспертызу «праблемнай» рэчы, — расказвае Святлана Шкiлёнак. — На экспертызу да нас прыносяць i трыкатажныя, i швейныя, i скургалантарэйныя вырабы. З наступленнем халадоў павялiчваецца паток вырабаў з натуральнага футра i дублёнак. Быў нават выпадак, калi да нас трапiла дарагая мужчынская бялiзна. Дарэчы, экспертыза пацвердзiла справядлiвасць прэтэнзiй спажыўца. А вось абутак нясуць да нас i летам, i зiмой. Гэты тавар застаецца адным з самых праблематычных — нашы рынкi лiтаральна захламленыя няякасным абуткам. Пасля правядзення экспертызы мы складаем акт i на яго падставе спажывец можа патрабаваць у прадаўца ўжо не толькi вяртання грошай за няякасную рэч, але i кампенсацыi выдаткаў на экспертызу. На сённяшнi дзень гэта 48 тысяч рублёў — тарыфы, заўважым, устанаўлiваем не мы, а Упраўленне цэнавай палiтыкi Мiнгарвыканкама. У тым выпадку, калi прадаваец iгнаруе i наш акт, спажывец можа з дапамогай юрыстаў абараняць свае iнтарэсы ў судзе. У тым выпадку, калi суд прыме рашэнне на карысць спажыўца, прадаўцу прыйдзецца аплачваць яшчэ i судовыя выдаткi. Быў у нашай практыцы выпадак, калi з Гомеля прылятала авiярэйсам жанчына з норкавым футрам. I нездарма: прадпрымальнiку прыйшлося ёй выплачваць грошы за няякасную рэч, аплачваць экспертызу плюс кампенсаваць выдаткi на дарогу ў сталiцу.

Прызнаюся, я не магла меркаваць, што крымiнальная лупа можа аказацца для абароны iнтарэсаў спажыўцоў проста незаменнай зброяй. Перахапiўшы мой здзiўлены позiрк, Святлана Мiхайлаўна тлумачыць:

— Вельмi часта мне бывае дастаткова толькi кiнуць позiрк, каб убачыць дапушчаны брак, але, напрыклад, для таго, каб выявiць дэфект на тканiнах цi скуры, патрабуецца спецыяльны мiкраскоп — ён у нашым «арсенале», дарэчы, таксама маецца. Усе нашы высновы робяцца на падставе шматлiкiх стандартаў, дакументаў i iнструкцый. У заключэннi экспертызы абавязкова прыводзiцца апiсанне выяўленага дэфекту. Калi падэшва адклеiлася, то па якой прычыне мог утварыцца гэты дэфект. Калi абцас трэснуў, то зноў-такi, па якой прычыне.

У якасцi ўзору на стале з’яўляецца пара жаночых велюравых зiмовых ботаў — красамоўны прыклад таго, як можна здзеквацца з дарагой рэчы. Пакупнiца са скаргай на брак прынесла iх у магазiн, а магазiн, у сваю чаргу, iнiцыiраваў правядзенне экспертызы ў Беларускiм таварыстве абароны спажыўцоў (значыць, дзелавую рэпутацыю гэтай арганiзацыi нават зацiкаўлены бок не ставiць пад сумненне. — Н.Н.).

— Давайце будзем разам глядзець, — прапануюць журналiсту «Звязды» эксперты. — Адразу бачна, што спецыяльнага догляду, якi патрабуецца абутку з велюру, гэтыя боты нiколi не бачылi. Абутак пастаянна падвяргаўся моцнаму намаканню, аб чым можна меркаваць па вялiкiх плямах ад солi. Падэшву паспелi ўжо знасiць, хоць боты былi набыты толькi 31 студзеня. У магазiн iх здалi ў апошнiя днi гарантыйнага тэрмiну, хоць абутак трэба здаваць на экспертызу адразу, як толькi праявiўся дэфект, а не чакаць завяршэння гарантыйнага тэрмiну, калi ўжо i прычыну з’яўлення дэфекту ўстанавiць праблематычна. Але ў дадзеным выпадку абсалютна вiдавочна, што ўладальнiца ботаў прыкладала фiзiчныя намаганнi, каб iх сапсаваць — пад лупай бачна, што зацяжная кромка засталася на падэшве, значыць, падэшва адклеiлася не без чужой дапамогi. Вiдаць па ўсяму, гаспадыня вырашыла набыць сабе ў новым сезоне новыя боты, а за зношаны абутак вярнуць сабе грошы, таму ў яе i не было мэты беражлiва захоўваць гэту пару. Сумняваемся, што наша экспертнае заключэнне зможа яе задаволiць.

Боты на стале змяняюць жаночыя пантофлiкi. Гаспадыня пантофлiкаў скардзiцца, што яны расцягнулiся i пачалi падаць з нагi. «Па следзе на скуры магу меркаваць, што пакупнiца памылiлася з выбарам памеру, — каментуе Святлана Мiхайлаўна. — Носiк тут зусiм не вузкi, а вялiкi палец нагi туды ўвогуле не трапляе». Аднак уся пара дадаткова падвяргаецца шматлiкiм абмерам. Нiякiх адхiленняў ад стандартаў экспертыза не выяўляе.

А вось чарговая пара абутку — яскравы экспанат для выставы «Антырэклама». Вузенькi раменьчык, на якi пры хадзьбе кладзецца асноўная нагрузка, адарваўся з першай жа спробы прагуляцца пехатою. Памiж падэшвай i корпусам абутку можа праслiзнуць канцылярская скрэпка. А з-пад вусцiлкi, на якой вытворцы, хутчэй за ўсё, вырашылi зэканомiць, тырчаць металiчныя дэталi. Яшчэ адна пара пантофлiкаў — i зноў прэтэнзii пакупнiцы знаходзяць пацвярджэнне: скура «змаршчынiлася» па той прычыне, што вытворцы проста дрэнна яе «зацягнулi» пад падэшву.

Дарэчы, на скрытыя вытворчыя дэфекты спажыўцы могуць скардзiцца на працягу двух гадоў пасля ажыццяўлення пакупкi. Нейкiя дробязныя недахопы выяўляюцца ў працэсе эксплуатацыi даволi хутка, i iх можна лiквiдаваць, а вось падэшва цi абцас могуць трэснуць i на другi год эксплуатацыi, а з трэснутай падэшвай хадзiць ужо наўрад цi будзеш... У гэтым выпадку закон стаiць на абароне iнтарэсаў спажыўца. Да таго ж iснуе яшчэ i такое паняцце, як сезоннасць: для зiмовага абутку гарантыйныя тэрмiны бяруць адлiк з 15 лiстапада, для веснавога — з 1 сакавiка, для асенняга — з 15 верасня i для летняга — з 1 мая.

Гэта асаблiва важна ведаць пакупнiкам, якiя прызвычаiлiся рабiць пакупкi на сезонных распрадажах, бо актыўна эксплуатаваць сваю абноўку яны змогуць толькi праз некалькi месяцаў, а можа i праз паўгода. Таксама i гарантыйныя тэрмiны не завяршаюцца з заканчэннем сезона. Скажам, вы набылi зiмовы абутак толькi напрыканцы лютага цi ў пачатку сакавiка i не паспелi яго «абкатаць» па поўнай праграме. Значыць, гарантыйны тэрмiн аўтаматычна пераходзiць на лiстапад...

— Аб сур’ёзнасцi таго цi iншага вытворцы можна меркаваць па маркiроўцы на тавары, — працягвае нашу iмправiзаваную кансультацыю Тамара Грышына. — Салiдны вытворца, як правiла, суправаджае свой тавар максiмальна поўнай iнфармацыяй i аб яго якасных паказчыках, i аб эксплутацыйных характарыстыках. Калi гэта абутак, то на ўпакоўцы ўказваюцца не толькi ўсе рэквiзiты вытворцы, але i нумар мадэлi, паўната, памер, колер, матэрыял верху абутку, вусцiлкi, гарантыйныя тэрмiны, парады па эксплуатацыi абутку, якi патрабуе спецыяльнага догляду. Увогуле максiмальна поўная памятка па догляду за адзеннем цi абуткам — гэта яшчэ i «ахоўная грамата» для самога вытворцы. Аднойчы нам прыйшлося разбiрацца ў складанай сiтуацыi. Жанчына набыла ў краме фiрменную французскую рэч. Блуза мела «эфект зжатасцi» — i гэта была яе галоўная «iзюмiнка», але адразу пасля мыцця «эфект зжатасцi» раптам знiк. Высветлiлася, што сушыць яе трэба было не ў вертыкальным i не ў гарызантальным стане. Блузу трэба было скруцiць у жгут, жгут яшчэ раз перакруцiць i сушыць менавiта ў такiм выглядзе. Але маркiроўка на блузе не змяшчала неабходнай iнфармацыi. Паводле слоў прадаўца, рэкамендацыi давалiся пакупнiцы ў вуснай форме, што пацвердзiць было немагчыма. Мiж iншым, гаспадыня магазiна ўсё роўна была ўдзячная нам за ўрок. Адукаванымi варта быць усiм: i пакупнiкам, i прадаўцам. Прадаўцам таксама трэба абараняцца ад нядобрасумленных спажыўцоў. Напрыклад, ад тых, якiя купляюць рэч для таго, каб прагуляцца ў ёй на нейкую вечарыну, а затым спрабуюць вярнуць у магазiн на той падставе, што яна iм не падыходзiць па памеру цi фасону. Мы робiм заключэнне, цi эксплуатавалася гэта рэч.

— А я бы параiла ўсiм спажыўцам заўсёды патрабаваць у прадаўцоў на рэчавых рынках цi ў гандлёвых цэнтрах чэкi, — падтрымала нашу гутарку старшыня Беларускага таварыства абароны спажыўцоў Ганна Суша. — Хоць, згодна з апошняй рэдакцыяй Закона «Аб абароне правоў спажыўца» адсутнасць у апошняга дакумента, якi б пацвярджаў факт пакупкi, не з’яўляецца падставай для адмовы ў задавальненнi яго патрабаванняў. Для пацвярджэння факта пакупкi могуць выкарыстоўвацца таксама паказаннi сведкаў i элементы ўпаковачнага матэрыялу, напрыклад, надпiс на ўпакоўцы ад абутку, якi ўказвае, што тавар быў набыты менавiта ў дадзенага прадаўца. Але ўсё ж такi, калi прадавец па розных прычынах адмаўляе вам у выдачы чэка, лепш гэтага прадаўца ўвогуле абмiнуць. Значыць, ён сам няў-пэўнены ў якасцi свайго тавару. Вельмi часта, пакрыўджаныя спажыўцы не могуць знайсцi нiякiх каардынат прадпрымальнiкаў, якiя ўтрымлiвалi гандлёвую кропку — яны проста знiкаюць. Дык навошта, скажыце, рызыкаваць уласнымi грашыма?



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Правераная пара абутку мае дэфекты скрытага вытворчага характару, якiя выявiлiся ў працэсе непрацяглай эксплуатацыi», — гэта фраза гучыць з вуснаў эк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика