21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Турызм па-магiлёўску: юшка, сала i «Апошняя сталiца iмперыi»

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Адбыўся першы турыстычны кiрмаш «Прыдняпроўе-2006»

Першы камень у iндустрыю турызму

За гэтую пяцiгодку, паводле планаў, аб’ём турыстычных паслуг павiнен вырасцi ў 10 разоў. Каб выканаць гэту задачу i каб пра Магiлёўшчыну, яе гiстарычную спадчыну i сённяшняе жыццё даведалася як мага больш людзей у Беларусi i за яе межамi, у абласным цэнтры вырашылi праводзiць кiрмаш турыстычных паслуг «Прыдняпроўе».

У сёлетнiм кiрмашы бралi ўдзел фiрмы з Магiлёўшчыны i iншых абласцей, прадставiлi свае стэнды сельскiя раёны, прыехалi госцi з расiйскiх абласцей — Смаленскай, Бранскай i Белгарадскай. Улады Магiлёўшчыны лiчаць кiрмаш першым «каменем», закладзеным у турыстычную iндустрыю Магiлёва.

Начальнiк упраўлення турызму Мiнiстэрства спорту i турызму Вiктар Янкавенка сказаў на адкрыццi, што Магiлёўшчына ўжо тры гады трымае першае месца ў краiне па тэмпах росту аказання турыстычных паслуг, якiя i сёлета не знiжаюцца.

Экскурсiя па кiрмашу

Удзельнiкi магiлёўскага кiрмашу ў пераважнай большасцi прэзентавалi мясцовыя туры i маршруты — усё, што адносiцца да ўнутранага турызму. Што ж сёння прапануюць айчыннаму i замежнаму спажыўцу фiрмы i ўстановы, якiя займаюцца турызмам?

Шклоўскi раён называюць адным з самых перспектыўных турыстычных напрамкаў вобласцi. Раённы аддзел фiзкультуры, спорту i турызму прапануе папулярны маршрут «Малая радзiма», якi ў тым лiку праходзiць i па мясцiнах, звязаных з Аляксандрам Лукашэнкам.

Экскурсiя каштуе 3 тысячы рублёў. Калi патрэбен транспарт — 12 тысяч. Можна заказаць абед у рэстарацыi i спынiцца ў комплексе «Лысая гара», дзе сут-кi каштуюць 26 тысяч рублёў.

Менавiта маршрут «Малая радзiма» адзначаны на кiрмашы «Прыдняпроўе-2006» як лепшы турыстычны прадукт. I арганiзатары абяцаюць, што ён будзе развiвацца: калi пабудуюць мост памiж вёскамi Александрыя i Копысь, турыстаў будуць вазiць i на лецiшча Янкi Купалы ў Ляўках.

У Мсцiслаўскiм раёне турызмам займаецца аддзел адукацыi райвыканкама i дом дзiцячай творчасцi. Там распрацавалi некалькi маршрутаў. Адзiн з найбольш папулярных — паездка ў Пустынкаўскi Успенскi манастыр, якi быў заснаваны ў XIV стагоддзi i адноўлены цяпер. Экскурсiя ў Пустынках каштуе 3 тысячы, а пешая прагулка па Мсцiславу, дзе шмат старажытных пабудоў, — усяго 280 рублёў.

У асноўным на экскурсii ездзяць школьнiкi з блiжнiх сельскiх раёнаў i гарадоў, а таксама замежнiкi — мсцiслаўцам ужо давялося прымаць шведаў i iтальянцаў. За мiнулы восеньскi сезон раён наведала каля 300 турыстаў. Зарабiлi на гэтым 253 тысячы рублёў, якiя накiравалi на рэкламу сваiх турыстычных маршрутаў.

Запрашаем у госцi!

Многiя з сельскiх раёнаў прыехалi на кiрмаш, каб прадэманстраваць турыстычным фiрмам свае славутасцi i маляўнiчыя куткi. Пакуль раённыя аддзелы спорту i турызму не атрымалi лiцэнзii, яны разлiчваюць на дапамогу прафесiяналаў.

Кiраўскi раён рэкламаваў «Дом рыбака» на Чыгiрынскiм вадасховiшчы: усе зручнасцi, лазня, тэнiс i бiльярд, а суткi каштуюць 18 тысяч рублёў. Палацава-паркавы ансамбль у Жылiчах на Кiраўшчыне ўжо ўключыла ў свой маршрут Бабруйскае бюро экскурсiй i падарожжаў.

Дарэчы, стэнд Кiраўскага раёна прызнаны на кiрмашы лепшым: там не толькi паставiлi чучалы дзiка i iншых жывёл, а яшчэ частавалi юшкай i салам. А вось Клiмавiцкi раён прапаноўваў сваiм гасцям дэгустацыю алкагольных напояў, якiя вырабляе мясцовы лiкёра-гарэлачны завод.

Клiмаўшчына таксама пачынае актыўна працаваць па турызму. Тут стварылi цэнтр турызму, краязнаўства i экскурсiй, пры якiм, самае галоўнае, можна жыць. Пражыванне каштуе ад 4 да 15 тысяч у суткi. Цэнтр прапануе пешую экскурсiю па раённаму цэнтру за 4 тысячы рублёў i распрацоўвае маршрут «Клiмаўшчына праваслаўная».

У Слаўгарадскiм раёне пакуль няма сваёй турыстычнай фiрмы, але тут вельмi хочуць, каб да iх таксама прыязджалi турысты. У раённым аддзеле спорту i турызму спадзяюцца, што людзi не будуць пужацца радыяцыi, а прыедуць, каб наведаць унiкальную святую Блакiтную крынiцу, вёску Лясная, дзе войскi Пятра I пабiлi шведаў, а ў самiм Слаўгарадзе — прыгожую царкву Раства Багародзiцы.

У Бялынiцкi раён часта прыязджаюць замежнiкi на паляванне. Для iх, а таксама i для айчынных аматараў палявання i ўвогуле свежага ляснога паветра, нядаўна пабудавалi базу адпачынку «Глушцовы ток», дзе суткi абыдуцца ў 32 тысячы рублёў.

На кiрмашы многiх зацiкавiла прапанова з Бабруйскага раёна. Там з’явiлася прыватная сядзiба «Iзабэла», якую рэкламавала грамадскае аб’яднанне «Экатурызм». Сядзiба з усiмi магчымымi зручнасцямi, i прыблiзны кошт сутак з харчаваннем — 35 у.е. на чалавека. Хоць гаспадыня сказала, што гэта не догма, тут можна дамаўляцца. Напрыклад, калi прыязджаюць незаможныя студэнты, то iм адпачынак каштуе танней.

Прафесiйны падыход

Мясцовым турызмам актыўна занялiся i магiлёўскiя фiрмы, якiя даўно працуюць на рынку турыстычных паслуг.

Запрашаюць наведаць старажытны горад Магiлёў, а таксама Шклоўскi i Горацкi раёны, фiрма «Спутник». Трохгадзiнны агляд Магiлёва каштуе 70 тысяч рублёў.

Супрацоўнiца «Спутника» Клара Барысенка гаворыць, што гэты маршрут заказваюць за год некалькi соцень людзей, але гэтага мала — у савецкi час iх былi тысячы. Грошай ад унутранага турызму, прызнае Клара Iванаўна, фiрма мае няшмат, але ёсць вялiкае пачуццё задаволенасцi, што людзi цiкавяцца нашымi роднымi мясцiнамi.

Пра патрыятызм таксама сказала i камерцыйны дырэктар фiрмы «Вiзiт-тур» Жанна Генык. Гэта фiрма ў тым лiку займаецца продажам пуцёвак у санаторыi, базы адпачынку i дзiцячыя летнiкi ў Беларусi. Жанна Генык лiчыць, што трэба рухаць i прадаваць сваё, у тым лiку i замежнiкам, але хацелася б, каб беларускiя месцы адпачынку iмкнулiся дацягнуцца да прыстойнага ўзроўню сэрвiсу. Прафесiяналы лiчаць, што адпачынак у Беларусi цяпер карыстаецца папулярнасцю, i тут таксама iграе ролю кошт — таннейшы ў параўнаннi з выездам за мяжу.

Ёсць прапановы для замежных гасцей, i каштуюць яны адпаведна. Напрыклад, прадпрыемства «Магiлёўаблтурыст» прапануе маршрут па Магiлёву пад назвай «Апошняя сталiца iмперыi». Гэта агляд гiстарычных месцаў, якiя звязаны з жыццём i праўленнем апошняга iмператара Расii Мiкалая II, якi адмовiўся ад прыстолу менавiта ў Магiлёве. Тры гадзiны для группы будуць каштаваць 180 тысяч рублёў, без улiку транспартных выдаткаў.

Фiрмы прапануюць iншыя цiкавыя краязнаўчыя маршруты. Напрыклад, «Крокус» прапануе праехаць «Дашкаўка-Баркалабава-Быхаў» i пабачыць старажытныя замак, царкву i сiнагогу. Каштуе гэта задавальненне 15 тысяч рублёў.

Увогуле магiлёўскiя ўлады выступаюць за тое, каб мясцовыя турыстычныя паслугi каштавалi не вельмi многа. Каб кожны мог дазволiць сабе экскурсiю або адпачынак на прыродзе. Таму прыярытэтным лiчаць пешаходны, водны i конны турызм, якi не патрабуе вялiкiх выдаткаў, затое з пункту гледжання здароўя i пазнавальнасцi — выключна карысная справа.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбыўся першы турыстычны кiрмаш «Прыдняпроўе-2006»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика