Чаго не хапае раслiнам
Дастаткова збалансаванае харчаванне станоўча ўплывае на ўсе раслiны. Недахоп таго цi iншага пажыўнага элемента заўважна адбiваецца на знешнiм выглядзе раслiны.
Лiставая дыягностыка мае важнае значэнне пры выяўленнi адноснага дэфiцыту цi лiшку мiкра- i макраэлементаў. Напрыклад, прыкметамi недахопу азоту з’яўляецца слабы рост парасткаў, лiсце дробнае i ў асноўным накiравана ўверх. Лiсце нiжнiх ярусаў жаўцее i старэе, усё астатняе светла-зялёнага колеру. Бакавых парасткаў мала. Завязi iнтэнсiўна асыпаюцца, гiне частка кветак. Недахоп фосфару праяўляецца ў марудным, але непазбежным тармажэннi росту, з’яўляецца фiялетавая цi чырвоная афарбоўка на лiсцi. Недахоп калiю. Калiй неабходны як каталiзатар для працякання многiх хiмiчных рэакцый, пры фотасiнтэзе. Пры яго недахопе на краях лiстоў з’яўляюцца светла-жоўтыя плямы. Краi лiстоў загiнаюцца ўнiз. Недахоп кальцыю праяўляецца перш за ўсё на маладых парастках, якiя нясуць дробнае лiсце. Спачатку яно цёмна-зялёнага колеру, але потым пачынае па краях святлець. На пласцiнцы лiста памiж жылкамi з’ящляюцца вузкiя светлыя палоскi, потым яны расшыраюцца i наступае некроз (амярцвенне) тканак. Самi жылкi захоўваюць iнтэнсiўна-зялёную афарбоўку i дакладна размяжоўваюць некрозныя плямы. Недахоп магнiю заўважны на больш старым лiсцi. Яно змяняе сваю афарбоўку з зялёнай на жоўтую, чырвоную i фiялетавую. Пры недахопе жалеза жаўцее маладое лiсце, але жылкi застаюцца зялёнымi. Пры выяўленнi недахопу таго цi iншага пажыўнага элемента раслiну трэба падкармiць. Звычайная доза элементаў харчавання ў падкормках (дзеючае рэчыва на 10 л вады) складае: азоту — 3—4 г, фосфару 3—5 г, калiю 4—5 г. Пры залiшнiм паступленнi рэчыва праяўляюцца прыкметы атручэння. Пры лiшку магнiю лiсце крыху цямнее i некалькi змяншаецца ў памеры, часам назiраецца ненармальнае скручванне маладых парасткаў. Лiшак фосфару можна вызначыць па агульнаму пажаўценню лiсця; канцы i краi больш старога лiсця жаўтаватыя цi карычняватыя, на iх з’яўляюцца яркiя некратычныя плямы, потым лiстах ападае. Лiшак калiю замаруджвае рост раслiн. На раннiх стадыях афарбоўка лiсця светла-зялёная, на познiх рост замаруджваецца, на лiсцi з’яўляюцца плямы, а потым яно вяне i хутка адмiрае. Лiшак азоту характарызуецца светла-зялёнай афарбоўкай краёў лiсця, суправаджаецца карычневым некрозам i скручваннем канцоў лiсця. Сiмптомы падобныя на сiмптомы калiйнага галадання. Лiшак хлору характарызуе агульнае агрубенне раслiн, маленькае светла-зялёнае лiсце, цвёрдыя сцёблы, ападанне лiсця. Лiшак сульфатаў праяўляецца гэтак жа, як i атручэнне хлорам: агульнае агрубенне раслiн, невялiкiя светла-зялёныя лiсцiкi, цвёрдае сцябло; позняе лiсце можа скручвацца ўнутр i пакрывацца наростамi. Краi iх становяцца карычневымi, потым светла-жоўтымi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дастаткова збалансаванае харчаванне станоўча ўплывае на ўсе раслiны. Недахоп таго цi iншага пажыўнага элемента заўважна адбiваецца на знешнiм выглядзе |
|