Цi ведаеце вы?
Калi вы жадаеце атрымаць 1-працэнтны раствор любога рэчыва, то растварыце 10 г рэчыва ў 1 л вады (цi 100 г у 10 л). Адпаведна, 2-працэнтны раствор змяшчае 20 г рэчыва ў 1 л вады (200 г у 10 л) i г.д.
* * * Калi адмерыць маленькую колькасць складана, бярыце больш, рыхтуйце так званы матачны раствор i потым разбаў-ляйце яго. Бяром 10 г, рыхтуем 1 л 1-працэнтнага раствору, адлiваем 100 мл, даводзiм iх да 1 л вадой (разбаўляем у 10 разоў), i 0,1-працэнтны раствор гатовы. * * * Для прыгатавання 10 л медна-мыльнай эмульсii ў 9 л мяккай (лепш дажджавой) вады распускаюць 150—200 г мыла. Асобна ў 1 л вады раствараюць 5—10 г меднага купарвасу. Потым раствор меднага купарвасу павольна, тонкiм струменьчыкам, пастаянна памешваючы (!), улiваюць у раствор мыла. Атрымлiваецца вадкасць прыгожага зеленаватага колеру.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi вы жадаеце атрымаць 1-працэнтны раствор любога рэчыва, то растварыце 10 г рэчыва ў 1 л вады (цi 100 г у 10 л). Адпаведна, 2-працэнтны раствор з
|
|