«Мадэрнiзаваны» пашпарт
Мiкола ДЗЯБЁЛА
З 15 мая гэтага года ў Беларусi пачнецца выдача новых пашпартоў, якiя крыху адрознiваюцца ад ранейшых.
Як паведамiў начальнiк прэс-службы ўпраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС краiны Вiталь Грынкевiч, 3 мая пастановай Савета Мiнiстраў № 569 былi ўнесены змены ў апiсанне пашпарта грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь. Гэта не азначае, што ў нашай краiне пачнецца чарговая пашпартызацыя насельнiцтва. Пашпарты ўзору 1996 года будуць дзейнiчаць унутры Беларусi i за мяжой да таго тэрмiну, на якi яны выдадзены. Што датычыцца змен у пашпарце, то яны зроблены ў мэтах мадэрнiзацыi тэхналогii запаўнення гэтага дакумента. У прыватнасцi, у пашпарт дабаўлена каля 10 новых элементаў абароны. Фотакартка ўладальнiка зараз будзе друкавацца на каляровым прынтары непасрэдна на трэцяй старонцы вокладкi. Раней фотаздымак уклейваўся. Памер фотакарткi застанецца ранейшым: 35x45 мiлiметраў. Аднак з улiкам рэкамендацый Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi выява твару павялiчыцца i складзе не менш за 60 працэнтаў поля фотаздымка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 15 мая гэтага года ў Беларусi пачнецца выдача новых пашпартоў, якiя крыху адрознiваюцца ад ранейшых
|
|