Балычок са Снова
Марыя ЖЫЛIНСКАЯ
Прыгожа i ўрачыста адбылося адкрыццё фiрменнага магазiна «Балычок» агракамбiната «Сноў» у Салiгорску.
Веснавы каларыт гэтай падзеi надалi песнi i танцы мастацкiх калектываў Нясвiжа i Снова. Госцi i гараджане мелi магчымасць пакаштаваць сноўскiя прысмакi. А старшыня Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч, памочнiк Прэзiдэнта Беларусі Мiкалай Iванчанка, старшыня Салiгорскага гарвыканкама Мiхаiл Амельянчук, кiраўнiкi Нясвiжскага раёна Фёдар Прывалаў i агракамбiната «Сноў» Мiкалай Радаман унеслi свой уклад, каб упрыгожыць наваколле магазiна. Тут яны высадзiлi кусты i кветкi на клумбах. Падчас адкрыцця кiраўнiк Мiнскай вобласцi Мiкалай Дамашкевiч адзначыў, што адкрыццё фiрменнага магазiна — крок да ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва Салiгорска i Снова. Якасная, смачная, адносна танная прадукцыя агракамбiната «Сноў» карыстаецца ўстойлiвай папулярнасцю ў пакупнiкоў. Губернатар упэўнены, што развiццё фiрменнага гандлю справа прагрэсiўная, больш рухавая i гнуткая. На Мiншчыне яна набiрае даволi хуткiя тэмпы. Ужо маецца больш за тысячу магазiнаў фiрменнага гандлю. Будуць адчыняцца новыя магазiны i пладоваагароднага накiрунку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыгожа i ўрачыста адбылося адкрыццё фiрменнага магазiна «Балычок» агракамбiната «Сноў» у Салiгорску
|
|