Гуталiн замест цукеркi,
Дзмiтрый АЛЬФЕР
або Што хаваецца за кадрам рэкламнага ролiка?
Рэкламныя ролiкi, якiя мы бачым на ТБ-экране штодня, трывала ўвайшлi ў жыццё. Рэклама сёння — гэта каляровая стужка, зробленая пры дапамозе сучасных тэхналогiй, кемлiвасцi рэжысёра i... невялiкага падману. У гэтым i заключана галоўная iдэя — прадаць прадукцыю, чаго б гэта не каштавала. Аб тым, як на самай справе ствараецца рэкламны ролiк аўтару расказалi знаёмыя аператары, супрацоўнiкi рэкламных студый, фатографы, псiхолагi. Iнфармацыю здабыць было нялёгка — тэхналогiя здымкi рэкламы захоўваецца як ваенная тайна. Сапраўднае ўсё... акрамя шампуня На самай справе ў рэкламе шампуня або iншага касметычнага сродку вельмi рэдка ўдзельнiчае прыгажуня, якая сапраўды ўжывае рэкламуемы тавар. У кожнай рэкламнай студыi ёсць на прымеце шэраг мадэляў з доўгiмi прыгожымi валасамi. Калi паступае заказ, дзяўчаты праходзяць кастынг, пасля якога цырульнiк i вiзажыст можа цэлы дзень прыводзiць прычоску мадэлi ў парадак, ужываючы спецыяльныя сродкi для прафесiяналаў, а не той тавар, аб якiм будзе весцiся гутарка ў рэкламе. Таму касметолагi раяць, што, перад тым як набыць шампунь, трэба звярнуць увагу на яго склад, а не на тыя абяцаннi, якiя гучаць у ролiку. Усё ж астатняе — блiскучыя вочы, гладкая скура, белыя зубы i г.д. можна стварыць пры дапамозе камп’ютарнай графiкi. Прафесiйны фатограф або аператар можа нават змянiць прапорцыi чалавека. У вынiку доўгiя ногi прыгажунi, якая ў кадры ўжывае медыцынскi тавар супраць варыкозу вен — вынiк добрага асвятлення студыi i трапна падабраных кропак, з якiх праводзiлася здымка. Ды i «хворых» ног, якiя праз некаторы час пасля ўжывання сродку сталi здаровымi, таксама можа не iснаваць. Пры дапамозе хiмiчнага алоўка i грыму, iншых хiтрыкаў вырыкознае расшырэнне вен або падлеткавыя вугры на носе проста... малююць на скуры, а потым пры дапамозе камп’ютара апрацоўваюць. Лiчбавая графiка паднялася на такую ступень, што чалавека з залiшняй вагой можна ператварыць у асобу са звычайным целам, валасы зрабiць больш гусцейшымi, змянiць колер. Але такiя працэдуры каштуюць нятанна, i звычайна ў рэкламе не ўжываюцца — бюджэт абмежаваны. Замест цукерак— гуталiн Не адстае i рэклама парашкоў i кандытарскiх вырабаў, прысмакаў, прыпраў. Замест арахiсу здымаюцца «дублёры» — муляжы арэхаў, асаблiва калi арахiс паказваецца ў павялiчаным выглядзе. Рысавая каша з курыным булёным кубiкам — таксама несапраўдная. I зерня рысу можа не iснаваць — замест яго штучныя крупiнкi, а замест курынага булёну ўжываюць падфарбаваную ваду. Сапраўдныя шакаладныя цукеркi або плiткi шакаладу, якiя так апетытна выглядаюць у рэкламе, у рэальнасцi могуць растаяць пад прыцэламi абсталявання для асвятлення на здымачнай пляцоўцы. Замест iх з пластылiну, пластмасы, карычневай i чорнай фарбы, нават гуталiну робяцца муляжы, якiя i пападаюць у кадр. Нiводная гаспадыня не ўзгадае выпадак, калi пасля разлiтага соку або супу на адзеннi застаюцца такiя ж яркiя плямы, як гэта паказваецца ў рэкламе. Таму ў ролiку герой пралiвае на адзенне не боршч, а фарбаваны раствор. Бруднымi белыя сарочкi i футболкi на самай справе становяцца не ад нашэння, а ад таго, што каўняры i манжэты вымазваюць звычайнай сажай. Пiва або не пiва? Здымка ролiкаў любiмага ўсiмi напою — спецыфiчная справа. Iснуюць нават асобныя тэхнiчныя работнiкi, якiя займаюцца толькi рэкламай пiва. Па-першае, пена — яна штучная. Склад рэчываў, якiя ўлiваюцца ў бакал для з’яўлення белай пенiстай шапкi трымаецца ў сакрэце. Часам выкарыстоўваецца шампунь, але такая пена доўгi час не ўтрымаецца. Па-другое — кроплi на празрыстым бакале. Спачатку бакал «грымiруюць», каб ён стаў падобны на «нiбыта толькi што з холаду», а потым ужо наносяць кроплi. Яны ствараюцца звычайна з жэлацiну. Па-трэцяе, лёд, у якiм ляжыць бутэлька. Амаль заўсёды ён штучны, таму што за доўгi час здымак сапраўдны ператварыўся б у ваду. Кожны кавалачак вырабляецца асобна, i праходзiць тэмпературную апрацоўку. Штучны лёд дае магчымасць зрабiць неабходнае адценне, празрытасць, форму. Вось i атрымлiваецца, што ў рэкламе пiва можа ўжывацца ўсё магчымае, акрамя самога пiва. Часам i сам напой падфарбоўваюць, або замяняюць iншым, каб тавар выглядаў так, як трэба. Падчас здымак нiводная жывёла не пацярпела... Здымкi ролiкаў з удзелам жывёл адны з самых складаных. Сабакi i кошкi, дарэчы, вельмi любяць пазiраваць перад камерай, праблема ў тым, каб прымусiць iх выканаць усе неабходныя рэжысёру каманды. У час здымак жывёл не кормяць, i не для таго, каб яны з апетытам перад камерай з’елi рэкламуемую ежу. Проста здымачная група не хоча, каб сабачка ў самы адказны момант папрасiўся ў туалет. Жывёлы-чэмпiёны i на самай справе з’яўляюцца пераможцамi мiжнародных спаборнiцтваў i выстаў. Iншая справа з рэкламуемай ежай для жывёл. Кiцекэтамi i чапi гаспадары i сапраўды кормяць сваiх выхаванцаў, толькi за два-тры днi перад i непасрэдна падчас здымак. Але самае складанае — гэта прымусiць жывёлу зрабiць перад камерай усё, што запланавана па сцэнарыю. Чаго толькi не вырабляе здымачная група — i хорам мяўкае на ўвесь голас нiбыта кошачка, каб кот зрабiў ласку i зiрнуў у камеру, i прывучае выконваць на адлегласцi пэўныя каманды — высунуць язык, напрыклад, i уключае фен для валасоў — гэта для вожыка, каб ён хутка бег па дарозе. Часам, калi надвор’е не адпавядае настрою жывёлы або рэкламны ролiк складаны, замест сабак-чэмпiёнаў выпускаюць iх дублёраў. Калi прыгледзецца — дык палова з рэкламуемых тавараў нiколi не будуць змешчаны ў кадры, бо сапраўдны iх абрыс у камеры выглядае непрыгожа, неэстэтычна або неактуальна. Таму замест кавы п’юць падобны па афарбоўцы напой, замест ёгурта i марожанага здымаюць апрацаваную бульбяную кашу. Крыху глiцэрыну i жэлацiну — i вось на памiдоры з’явiлася кропля вады, ды i тамат можа быць зроблены з пластмасы... Тэхналогii распрацаваны даўно, i з кожным годам яны толькi ўдасканальваюцца. А з прыходам эпохi лiчбавых тэхналогiй можа так здарыцца, што i здымаць рэкламу на камеру не трэба будзе — усё зробяць камп’ютары.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
або Што хаваецца за кадрам рэкламнага ролiка?
|
|