Эсэ на рускай мове — як подзвiг!
Надзея НIКАЛАЕВА
600 студэнтаў з 34 краiн свету, якiя навучаюцца ў 20 беларускiх ВНУ, адважылiся ўдзельнiчаць у другiм рэспублiканскiм фестывалi «Днi рускай мовы i беларускай культуры», якi праходзiць гэтымi днямi ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце.
Адзiн з самых адказных пунктаў праграмы — гэта правядзенне заключнага тура рэспублiканскай алiмпiяды па рускай мове, падчас якога студэнты-iншаземцы павiнны будуць напiсаць пераказ i эсе на тэму «Моладзь у сучасным свеце», а таксама конкурс дэкламатараў. Ацэньвае канкурсантаў кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлi выкладчыкi кафедраў рускай мовы з розных беларускiх ВНУ. У ходзе фестывалю пройдзе i выстава творчых работ замежных студэнтаў. Прадстаўлены будуць таксама лепшыя ўзоры iх сачыненняў, курсавых работ, праектаў, дакладаў на навуковых студэнцкiх канферэнцыях, публiкацыi ў зборнiках, малюнкi, карцiны, насценгазеты, плакаты, фатаграфii i многае iншае. Акрамя таго на выставе плануецца прадэманстраваць усю навукова-метадычную i вучэбную лiтаратуру па выкладанню рускай мовы як замежнай, якая была выдадзена ў апошнiя гады ў беларускiх вышэйшых навучальных установах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
600 студэнтаў з 34 краiн свету, якiя навучаюцца ў 20 беларускiх ВНУ, адважылiся ўдзельнiчаць у другiм рэспублiканскiм фестывалi «Днi рускай мовы i бел
|
|