А калi замаразкi...
Зараз ужо ўсталявалася сапраўднае цяпло, але небяспека вяртання замаразкаў на глебе яшчэ не прайшла. Таму неабходна быць падрыхтаванымi да гэтага.
Пры замаразках сунiцы накрываюць плёнкай. Увечары трэба палiць раслiны, можна ўключыць дажджаванне. Гарачая вада ў вёдрах цi бачках дапаможа павысiць тэмпературу ў плёначнай цяплiчцы. Паклапацiцеся загадзя аб часовых плёначных сховiшчах, кучах для задымлення, палiвах дажджаваннем. Аб наблiжэннi пахаладання падкажа сама прырода: вецер сцiхне, настане дзiўная цiшыня, неба стане ясным, бязвоблачным, зорным, рэзка пахаладае. Тады трэба неадкладна прыступаць да палiву дажджаваннем, укрыцця раслiн, а потым да задымлення. Смецце, сухое лiсце, пiлавiнне нарыхтоўваюць загадзя i раскладваць iх кучамi вакол участка на адлегласцi 8—10 м адна ад адной. Унутр кучы закладваць сухi матэрыял, якi хутка распальваецца, а зверху — трохi вiльготны, бо ён дае больш дыму. Дымавая заслона затрымае халоднае паветра зверху i захавае цёплае, якое аддаецца глебай, а пасля ўсходу сонца змякчыць рэзкае награванне раслiн сонечнымi промнямi. Познi вячэрнi (пасля захаду сонца) палiў дажджаваннем абаронiць раслiны ад кароткачасовага замаразку. Пры больш моцных i працяглых замаразках неабходны дадатковыя палiвы ўначы, калi тэмпература апусцiцца да плюс двух градусаў. Пры тэмпературы нуль градусаў утвараецца лёд. Раслiны часам нават пакрываюцца ледзяной скарынкай, але гэта не страшна, бо пад ёй тэмпература нiжэй нуля градусаў не бывае.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зараз ужо ўсталявалася сапраўднае цяпло, але небяспека вяртання замаразкаў на глебе яшчэ не прайшла. Таму неабходна быць падрыхтаванымi да гэтага
|
|