Што любяць сунiцы
Вельмi хочацца, каб у свой час на градках з’явiлiся прыгожыя, буйныя, салодкiя, сакавiтыя ягады. Як жа правiльна даглядаць сунiцы?
Глеба для сунiц павiнна быць слабакiслая цi нейтральная. Таму трэба падабраць участак, якi быў правапнаваны з восенi, цi шчодра пасыпаць попелам дрэў. Лепшыя папярэднiкi для сунiц: салата, радыска, гарох, фасоля, цыбуля, часнок, цюльпаны. Не трэба саджаць пасля бульбы, памiдораў, агуркоў. Добра высаджваць расаду пад дождж цi ў пахмурнае надвор’е. У сонечныя днi пажадана шчодра палiць i прыцянiць. Калi ўчастак добра ўгноены, падкормка ў першы год не спатрэбiцца. Трымаць сунiцы на адным месцы больш за 3 гады не трэба — кусцiкi загушчаюцца, выпiраюць з зямлi, ягад становiцца менш. Сунiцы любяць мяккую глебу, таму не менш за 6 разоў за сезон iх трэба рыхлiць. Неабходна своечасова палiваць раслiны, на 2—3-i год падкармiць слабым растворам каравяку, птушынага памёту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вельмi хочацца, каб у свой час на градках з’явiлiся прыгожыя, буйныя, салодкiя, сакавiтыя ягады. Як жа правiльна даглядаць сунiцы? |
|