Што робiць чарвяк у агародзе
Дажджавых чарвякоў бачылi ўсе. Але цi ўсе ведаюць, якую карысць яны прыносяць? Чарвякi прапускаюць праз свой кiшэчнiк вялiкую колькасць адмерлых раслiнных тканак, пераварваюць, перамешваюць з мiнеральнай масай глебы. Калi чарвякоў у кампосце многа, яны перапрацоўваюць яго ў высокаэфектыўнае гумусавае ўгнаенне. Такое ўгнаенне паляпшае структуру глебы, аднаўляе i павышае яе ўрадлiвасць у большай ступенi, чым гной.
Калi выкарыстоўваць гумуснае ўгнаенне, атрыманае з дапамогай дажджавых чарвякоў, можна атрымаць высокiя ўраджаi. Напрыклад, унясенне такога ўгнаення пад бульбу дае прыбаўку да ўраджаю i ў першы, i ў наступныя 3—4 гады. Акрамя таго, можна выкарыстоўваць водны раствор гумусу для палiву гароднiны. Гэта скарачае тэрмiны выспявання i паляпшае якасць прадукцыi. Калi запусцiць чарвякоў з арганiкай у цяплiчку, яны будуць актыўна працаваць, забяспечваючы агародныя раслiны неабходнымi пажыўнымi элементамi. Пры гэтым каранi яны не чапаюць. Выяўлена, што дажджавыя чарвякi валодаюць такiм жа паўнавартасным бялком, як мясная i рыбная мука. Iх можна скормлiваць свойскай птушцы i рыбе (тым, хто займаецца рыбаводствам). Рабочы «час» чарвякоў пачынаецца з наступлення ўстойлiвага цяпла — у маi i заканчваецца ў кастрычнiку. Кожная асобiна на працягу 12—18 тыдняў адкладвае па аднаму кокану кожныя 5—7 дзён. Для культывацыi чарвякоў не патрабуецца спецыяльных памяшканняў. Дастаткова запусцiць iх у гнойную цi кампосную кучу. Самым натуральным паказчыкам здароўя глебы i яе ўрадлiвасцi з’яўляецца наяўнасць у ёй дажджавых чарвякоў: чым больш iх у глебе, тым больш у ёй гумусу, тым больш яна ўрадлiвая i здаровая.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дажджавых чарвякоў бачылi ўсе. Але цi ўсе ведаюць, якую карысць яны прыносяць? Чарвякi прапускаюць праз свой кiшэчнiк вялiкую колькасць адмерлых раслi
|
|