21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вось гэта вулiца, вось гэты дом...

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

ФОРС-МАЖОР

Ад Вiцебска да вёскi Крынкi, што на Лёзненшчыне, усяго, што «нiчога». Сеў на дызель i праз некалькi прыпынкаў у гэтых самых Крынках. Мо таму мясцовыя жыхары, а ўсяго iх — каля 850, i лiчаць сябе амаль што гарадскiмi. Таму i вельмi незадаволеныя бываюць, калi нейкiя праблемы (а iх заўсёды, як i ў iншых месцах, хапае), не адразу вырашаюцца.

Жыльцы аднаго з дамоў па вулiцы Дуброўская, напрыклад, паскардзiлiся на тое, што iх 12-кватэрнаму дому даўно патрэбен капiтальны рамонт, але ж, паводле iх слоў, нiхто «з начальства» аб гэтым не клапоцiцца. Як расказалi мне вяскоўцы, 2-павярховы дом быў пабудаваны гадоў 25 таму.

— А мы ж i саўгасу за плошчы кватэр, дзе пражываем, плацiм, i за вываз смецця. А за каналiзацыю, ацяпленне i г.д. пералiчваем грошы камунальнiкам, — наракаюць людзi, — i за што плацiм, калi ў кватэрах вiльготна, ды трубы зiмой замярзаюць?...

А вось што расказвае пенсiянерка Галiна Максiмаўна Куракова: «У кватэры гэтага дома на першым паверсе прапiсаны мая сваячка i тры яе сыны, якiм 7, 19 i 20 гадоў. У падвале знаходзiцца бомбасховiшча, якое даўно ўжо зачынена. Цяпер тут вада, увайсцi нельга... Дык вось, мiнулай зiмой каналiзацыйная труба замерзла. Ды ў кватэру ўсё з прыбiральнi пацякло... Паглядзiце, вада ў падвале i зараз, як у басейне купацца можна. Звярталiся мы да кiраўнiцтва былога саўгаса, ды сур’ёзнай размовы не атрымалася. Прыязджаў наш дэпутат аж з Мiнска, i што? Прайшла чарговая сустрэча з выбаршчыкамi, i нiчога...»

— А куды вы пiсалi, мо на прыём да начальства ў Вiцебск прыязджалi?

— Ды не, як гэтыя лiсты пiсаць? Я i не ведаю, у чым сэнс такiх пiсьмаў, калi чыноўнiк на свае вочы не бачыць, што за праблема на самай справе!

Канешне, цяжка вяскоўцам, асаблiва ў паважаным узросце, пiсаць i адпраўляць нейкiя скаргi. Той жа адрас высокага начальства, бывае, не знайсцi пенсiянеру. Ды i не кожны адразу разбярэцца ў гэтых доўгiх «папярова-чыноўнiцкiх лабiрынтах»...

Мясцовая ўлада ў курсе i гэтай праблемы, i iншых. Але ж у сельскiм Савеце працуюць не чараўнiкi, якiя адразу здолелi б дапамагчы. Як растлумачыла старшыня Крынкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Людмiла Iванова, праблемны дом належыць мясцоваму сельскагаспадарчаму прадпрыемству «Крынкi». Кiраўнiк яго параўнальна нядаўна памяняўся. Таму, верагодна, пакуль што да ўсяго проста рукi не даходзяць. Зразумела, у гаспадаркi непасрэдна сваiх праблем хапае: трэба своечасова сяўбу правесцi, адпаведныя вытворчыя планы выканаць i г.д. А калi здараюцца надзвычайныя камунальныя беды, не заўсёды ёсць у сельгаспрадпрыемства грошы, каб аплацiць паслугi ўчастка ЖКГ Лёзненскага раёна. У той гiсторыi з каналiзацыйнай сiстэмай так i атрымалася...

«Бытоўка» — вельмi праблемнае пытанне яшчэ з савецкiх часоў. Асаблiва на вёсцы (канешне, калi дамы не былi пабудаваныя ў той час калгасамi-мiльянерамi). Але час iдзе, i нават самае лепшае жыллё з гадамi разбураецца. Будзем спадзявацца, што зараз, калi развiццю вёсак надаецца столькi ўвагi, усе самыя «дробныя» цяжкасцi будуць лiквiдавацца. Хай i з дапамогай такiх публiкацый.

Клопатаў у старшынi сельскага Савета Людмiлы Iвановай хапае. Усяго на тэрыторыi Савета 39 населеных пунктаў, у якiх жывуць амаль 2,4 тысячы чалавек. Людзi тут працавiтыя. Амаль палова насельнiцтва маюць падсобныя гаспадаркi. Iх уладальнiкам дапамагаюць выконваць розныя работы спецыялiсты ўчастка ЖКГ, якiя аказваюць платныя паслугi. Малако заўсёды своечасова збiрае прыватны прадпрымальнiк Сяргей Цыплянкоў.

«Вароты» ў Крынкi — будынак чыгуначнай станцыi пасля рэканструкцыi выглядае, быццам карцiнка з замежнага часопiса для турыстаў. Аднаўляюцца воiнскiя могiлкi. З часам плануецца адрамантаваць усе будынкi грамадскага прызначэння. Але ж, безумоўна, у кожным доме, хаце павiнна быць утульна. Гэтым займаюцца ўлады ўсiх узроўняў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад Вiцебска да вёскi Крынкi, што на Лёзненшчыне, усяго, што «нiчога». Сеў на дызель i праз некалькi прыпынкаў у гэтых самых Крынках
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика