Бацькi, не бойцеся пуцёвакМы едзем, едзем, едзем... Да 20 мая ў Вiцебскай вобласцi плануюць завяршыць падрыхтоўку летнiкаў да прыёму дзяцей. Большая частка кошту пуцёўкi будзе кампенсавацца з бюджэту.У прыватнасцi, тры тыднi аздараўлення ў поўнасцю добраўпарадкаваным лагеры каштуюць 325 тысяч рублёў, а бацькi павiнны будуць заплацiць толькi 65 тысяч. Усяго ў вобласцi адпачынак запланаваны прыкладна для 29 тысяч хлопчыкаў i дзяўчынак. Для iх будуць працаваць больш за 50 летнiкаў, у тым лiку i створаныя на базе санаторыяў. У так званых прышкольных летнiх лагерах наогул бясплатна будуць бавiць час каля 33 тысяч школьнiкаў. А яшчэ адкрыюцца самыя розныя валанцёрскiя лагеры з экалагiчным i краязнаўчым ухiлам. Пры дапамозе ваенных ствараюцца летнiкi для «цяжкiх» падлеткаў i тых, хто марыць служыць у армii... Аляксандр ПУКШАНСКI. «ДАРОСЛЫ» КЛОПАТ ПРА ДЗIЦЯЧЫ АДПАЧЫНАК Да 1 чэрвеня павiнна быць завершана падрыхтоўка дзiцячых аздараўленчых лагераў Гродзеншчыны да прыёму дзяцей на адпачынак: чакаецца, што iх будзе не менш за 58,5 тысячы чалавек. Акрамя 38 стацыянарных лагераў, у вобласцi будуць задзейнiчаны база школ, пазашкольных устаноў, турыстычных i iншых аб’ектаў, палатачныя лагеры, у тым лiку на базе вайсковых часцей, пяць прафiлакторыяў i санаторый. Мяркуецца, што пуцёўка ў стацыянарны дзiцячы лагер будзе каштаваць у сярэднiм 270—300 тысяч рублёў. Пры гэтым датацыя са сродкаў дзяржаўнага страхавання для аздараўлення дзяцей з кругласутачным знаходжаннем складзе 175 тысяч рублёў, у лагерах з дзённым знаходжаннем — 60 тысяч рублёў. Сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, атрымаюць пуцёўкi бясплатна, для чаго аблвыканкам выдзелiў 130 мiльёнаў рублёў дадаткова да сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 20 мая ў Вiцебскай вобласцi плануюць завяршыць падрыхтоўку летнiкаў да прыёму дзяцей. Большая частка кошту пуцёўкi будзе кампенсавацца з бюджэту
|
|