21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гэты стары, стары Новы Свет

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

ЁСЦЬ ТАКАЯ ВЁСКА

У савецкi час было модна даваць населеным пунктам мiлагучныя i з падтэкстам назвы. Напрыклад, у Баранавiцкiм раёне з’явiлiся пасёлкi: Жамчужны, Светлы, Мiрны, Савецкi..., а ў суседнiм раёне вёску Вошкаўцы зрабiлi Ураджайнай. Тады назве надавалi пэўнае значэнне, i калi я ўбачыў указальнiк на Новы Свет, то падумаў, што яшчэ адна вёска страцiла сваю назву.

Але памылiўся, бо аказалася, што Новы Свет i ёсць старадаўняя назва невялiчкай вёсачкi, зацiснутай памiж аўтамагiстралямi. Ад былой шашы Брэст—Масква да сучаснай «алiмпiйкi» метраў пяцьсот — вось на гэтым лапiку зямлi, памiж пагоркаў i прытулiўся беларускi Новы Свет.

* * *

Новы Свет — вёска вельмi старая ды i жывуць тут людзi немаладога веку. Як сказалi ў Каўпенiцкiм сельскiм Савеце, у вёсцы 27 двароў, але некаторыя хаты пакiнуты цi ўжо заняты пад дачы. Мясцiны тут выдатныя, бо за «алiмпiйкай» раскiнулiся азёры — вялiкая плошча залiта вадой. Раней тут было балота, парослае хмызняком, але торфапрадпрыемства «Каўпенiца» дастала столькi торфу, што на месцы распрацовак узнiклi штучныя вадаёмы — раздол-ле для лебедзяў i рыбаловаў. Прыцягнулi ўвагу i рашоткi на вокнах. Высветлiлася, што зладзеi ў Новы Свет заглядаюць. А пагаварыць давялося з васьмiдзесяцiгадовай пенсiянеркай. Ткнуўся спачатку ў адну хату, у другую — i толькi Нiна Канстанцiнаўна Шабан выйшла насустрач. Для сваiх гадоў старая аказалася яшчэ жвавай жанчынай. Растлумачыла, што калi б не выпiла таблетак, то не здолела б пакiнуць двор. У яе трое дзяцей — адзiн сын жыве ў Расii, а другi i дачка — у Баранавiчах. Муж памёр даўно i цяпер яна адна.

— У мае гады няма чаго баяцца, хоць аднойчы рабаўнiкi залезлi ў хату i шкоды нарабiлi, — паведала кабета. — Так i дажываю свой век. Скардзiцца не выпадае, дзецi з горада наведваюць, прывозяць нешта, ды i аўталаўка прыязджае.

На ўвесь Новы Свет толькi адна карова, а ў асноўным людзi трымаюць курэй. Малако пэўны час Нiна Канстанцiнаўна брала ў сваёй сяброўкi Яўгенii Кушч, калi ў той было некалькi коз, а цяпер засталася адна, дык хапае толькi гаспадынi. Жанчына асаблiвы нацiск зрабiла на той факт, што яна i сяброўка нарадзiлiся ў адзiн дзень, месяц i год. Такое супадзенне, на яе думку, не выпадковае, можа таму ў iх склалiся такiя добрыя адносiны.

I людзi ў Новым Свеце жылi i жывуць не горшыя, чым у iншых мясцiнах. Ва ўсякiм разе, мая суразмоўца нi пра кога кепскага не сказала, а вось мужа свайго ўвогуле хвалiла. У яго не было правай рукi, але i адной мог нешта зрабiць лепей, чым iншы з дзвюма.

— У жыццi ўсякае бывала, — расказала жанчына. — У пятнаццаць гадоў трапiла ў Германiю — немцы забралi з выгану. Тры гады давялося папрацаваць на нямецкiх заводах.

Пенсiянерку парадавала, што перад Днём Перамогi мясцовая ўлада не забыла яе, ды i iншых, хто ваяваў. Прыехалi i павiншавалi.

Жыхары ў вёсцы старыя, таму i да дактароў прыходзiцца звяртацца часта. I яны ў Новы Свет наведваюцца, а калi неабходна, вязуць на праверку. А той, хто яшчэ мае сiлу ў нагах, iдзе на шашу. Там аўтобусы ходзяць, хоць i не так часта, як раней.

Пенсiя ў Нiны Шабан трыста тысяч — адносна вялiкая, хоць у асноўным жанчына працавала паляводам у калгасе iмя Мiчурына. Плацiлi вельмi мала, але перад пенсiяй перайшла ў даяркi. Пры Новым Свеце была калгасная ферма — сёння яна пустуе, нягледзячы на тое, што мясцовы сельгаскааператыў iснуе.

Новы Свет падзялiў лёс многiх нашых вёсак, на якiя ўплыў аказаў горад — вясковая моладзь аддала яму перавагу. Але горад можа вярнуць Новы Свет да жыцця, хоць вёска ўжо не будзе такой, як раней. Гараджане купляюць хаты пад дачы, i гэта трэба толькi вiтаць. Калi сад пабелены, а шыбы ў хаце вымыты, то гэта i добра...


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У савецкi час было модна даваць населеным пунктам мiлагучныя i з падтэкстам назвы. Напрыклад, у Баранавiцкiм раёне з’явiлiся пасёлкi: Жамчужны, Светлы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика