Уладзiмiр Русакевiч: «Закон аб друку будзе «рэканструяваны» паартыкульна»
Вiктар ЛОЎГАЧ, БЕЛТА
Закон аб друку Рэспублiкi Беларусь не будзе заменены якiм-небудзь новым заканадаўчым актам, яго плануецца ўдасканалiць паартыкульна. Аб гэтым у эксклюзiўным iнтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА паведамiў мiнiстр iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Русакевiч.
Такi падыход, паводле яго слоў, прадугледжаны планам дзейнасцi мiнiстэрства на новую пяцiгодку. «Прыблiзна мы пайшлi па шляху Расii, дзе таксама ўносiлi змяненнi ў Закон аб друку менавiта ў артыкулы, карэкцiроўку якiх патрабавала само жыццё. Гэта датычылася i выбараў, i антытэрарыстычнай дзейнасцi». Адказваючы на пытанне, якiя iстотныя навацыi намечана ўнесцi ў закон, Уладзiмiр Русакевiч сказаў, што ў першую чаргу гэта датычыцца заканадаўчага рэгулявання Iнтэрнэта ў дзяржаве. «Такая патрэбнасць узнiкла не толькi ў Беларусi, над гэтым пытаннем працуюць у многiх iншых краiнах», — падкрэслiў мiнiстр, дадаўшы, што «закон будзе менавiта ўдасканальвацца, а не змяняцца поўнасцю».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Закон аб друку Рэспублiкi Беларусь не будзе заменены якiм-небудзь новым заканадаўчым актам, яго плануецца ўдасканалiць паартыкульна. Аб гэтым у эксклю
|
|