21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вяселлi ў «зоне» — не прычына для разводу

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ДЗМIТРЫЕВА

Герой Васiля Шукшына ў кiнафiльме «Калiна чырвоная» Ягор Пракудзiн цэлы год пiсаў з месцаў не такiх аддаленых пранiклiвыя «жыццёвыя» пiсьмы-паэмы сваёй завочнай знаёмай Любе. Тая ў вынiку паверыла ў «стечение обстоятельств и громадную невезуху», пранiклася i нават запрасiла сябра па перапiсцы пасля вызвалення ў госцi. «Ягоры» з Горацкай папраўчай калонii № 9 свой эпiсталярны жанр адтачылi да майстэрства: каханне, якое ўзнiкае па перапiсцы, усё часцей заканчваецца вяселлем прама за калючым дротам!

Намеснiк начальнiка папраўчай калонii Аляксандр Тураў за 10 гадоў працы ў «зоне» вяселляў пабачыў нямала. Толькi летась тут узялi шлюб 22 зняволеныя, а тры гады таму i ўвогуле назiраўся шлюбны «бум» — 39 роспiсаў. Рамантычных гiсторый i шэкспiраўскiх страсцей тут, на жаль, не бывае. Здараецца, канешне, што на шлюб у калонii рашаюцца людзi, якiя некаторы час жылi разам да судзiмасцi i маюць агульных дзяцей, — асаблiва маладыя пары. Цi памiж былымi мужам i жонкай зноў узнiкае пачуццё, праўда, невядома — кахання або ўзаемадапамогi? Але большасць знаходзяць сваю палавiнку, як Пракудзiн, — па перапiсцы. Цяжка сказаць, што штурхае асуджаных узяцца за ручку. Камусьцi хочацца, жывучы ў асяроддзi зладзеяў, махляроў i нават забойцаў, «вялiкага i чыстага кахання» — так, каб не сумна было «матаць тэрмiн». Iншыя — з лiку адзiночак, якiя не пакiнулi на волi нiводнага роднага чалавека, пiшуць пiсьмы ў надзеi, што хоць хто-небудзь прышле пасылачку цi наведае.

Лiсты ў газету, а пасля — завочным сяброўкам адрознiваюцца асаблiвымi жаласлiва-чуллiвымi матывамi i абавязковымi фразамi кшталту «спатыкнуўся», «дзiця не перашкода» i «мiлая, адзiная, адгукнiся». Часам здаецца, што пасланнi з-за калючага дроту пiша не злодзей-рэцыдывiст, а несправядлiва пакрыўджаны лёсам выпускнiк фiлфака. Гавораць, сярод зняволеных iснуе тайная пасада «пiсара», якi за пачак чаю i цыгарэт «забацае» такое пiсямко, што растане любое жаночае сэрца. Але Аляксандр Тураў не згодны: у iх «дзевятцы», гавораць, усе «сядзельцы» пачуццi на паперу вылiваюць сваiмi сiламi, часам i па пiсьму ў дзень!

Асаблiва добра «клююць» на сентыментальную «локшыну» асуджаных жанчыны ад 30 гадоў i старэй — мацi-адзiночкi, разведзеныя, «старыя дзеўкi». Тыя, хто востра адчувае патрэбу ў моцным мужчынскiм плячы, хто страцiў надзею знайсцi каго-небудзь па гэты бок «калючкi». А ўгаварыць такую на каханне i тым больш вяселле вельмi проста, паабяцаўшы Месяц з неба, увесь свет да ног i паплакаўшыся на лёс. Бо яшчэ класiкi заўважылi, што ў нашай жанчыны каханне пачынаецца з жалю. Але што кiруе 18-гадовымi стварэннямi, якiя, ледзь скончыўшы школу, згаджаюцца на вяселле ў зоне? Цiкава, як бацькi «бласлаўляюць» падобныя шлюбы?

Перыяд «праверкi пачуццяў» для тутэйшых маладажонаў зведзены да мiнiмуму — 18 дзён з моманту падачы заявы. Часам — па iнiцыятыве жанчыны — вяселле так i не адбываецца. Па ўстаноўленаму правiлу шлюбы заключаюцца строга раз у месяц. Масавы «забег» прыпадае на летнi перыяд. А вось вянчацца ў «дзевятцы» яшчэ нiхто нi разу не пажадаў, хоць магчымасць такая ёсць — на тэрыторыi калонii маецца малебны пакой.

Нявесты ў ПК-9 прыязджаюць не толькi з усёй Беларусi, але нават з Украiны i Расii. Дзiўна, што каханне робiць: некаторыя па ўзросту сваiм жанiхам як мацi. Не бянтэжыць i рознiца ў 10—13 гадоў. (Дарэчы, паводле даных ЗАГСа, гэтыя пары з гадамi не распадаюцца.) У большасцi маладых — гэта другiя-трэцiя шлюбы. Сустракаюцца сярод нявест i дзяўчаты са школьнымi атэстатамi, i дамы з дзвюма вышэйшымi адукацыямi. Але iнтэлiгентак — няшмат, большасць — работнiцы прадпрыемстваў, медсёстры, прадаўцы на рынку.

Галоўны спецыялiст аддзела ЗАГС Горацкага райвыканкама Iрына Архiпцова па першым часе на цырымонii заключэння шлюбу ў зону хадзiла з трывогай у сэрцы — не ў санаторый жа запрашаюць. Але цяпер, гаворыць, прывыкла i нават стала разбiрацца, у каго вяселле па каханню, а ў каго — так...

— Часам шкада становiцца нявест, — расказвае Iрына. — Яны такiя сумкi з харчам у калонiю цягнуць, а ў жанiха на твары — нiякiх эмоцый, нават усмешкi. Але закаханыя жанчыны нiчога не заўважаюць...

Сама ж яна нiколi ў душу маладых не лезе i лiшнiх пытанняў не задае.

Нi белых сукенак з крыналiнам, нi вэлюму, нi вясельнага аркестра за калючым дротам не ўбачыш, расказвае Iрына Архiп-цова. Нявесты аддаюць перавагу звычайным светлым касцюмам, але ўрачыстая прычоска — абавязкова. Да гэтай пары ўспамiнаць работнiкi ЗАГСа жанчыну, якая брала шлюб у вячэрняй, да пятак, сукенцы. Жанiх, па традыцыi, увесь у чорным. Але не ў фраку цi смокiнгу, — у звычайным стандартным спецадзеннi. Адмiнiстрацыя калонii для ўрачыстых выпадкаў нават дазваляе адпароць жанiху нагрудны знак.

Не бывае ў калонii традыцыйнага абмену вясельнымi пярсцёнкамi — каштоўныя металы тут забаронены правiламi, не налiваюць «Шампанскае» i не крычаць «Горка!». Нават вясельны пацалунак бывае не ва ўсiх — многiя ўпершыню бачаць адзiн аднаго на свае вочы. Фота, вiдэаздымкi i «Марш Мендэльсона» — пад забаронай. Нават сведкi шлюбу — не патрэбныя ў «зоне» персанажы. Але часам у якасцi гасцей дазваляюць прысутнiчаць на цырымонii блiзкiм сваякам. А вось букеты, няхай рэдка i толькi летам, але жанiхi ўсё ж дораць: за сарваныя з мясцовай клумбы шматгадовыя раслiны ў такое свята нават не сарамацяць. Затое могуць павiншаваць праз атрадную насценгазету — у калонцы памiж спiсамi тых, хто вызвалiўся, i iмянiннiкаў.

Мядовы месяц «за калючкай» працягваецца трое сутак — у пакоi спатканняў. Гэта штосьцi накшталт невялiкай гасцiнiцы — з тэлевiзарам, сцiплым абсталяваннем i кухняй, дзе новаспечаныя жонкi ў казённых каструлях гатуюць для каханых дамашнiя стравы. Побач — дзiцячая пляцоўка з намаляванымi звярамi.

Нiякiх дадатковых спатканняў цi пасылак, акрамя дазволеных па закону, асуджаным са з’яўленнем штампа ў пашпарце не паложана, — гаворыць Аляксандр Тураў. На яго думку, вяселле ў зоне — гэта спроба для зняволенага яшчэ ў калонii пачаць новае, нармальнае жыццё. Многiя задумваюцца: што i хто чакае мяне па той бок калючага дроту? Жанiцьба дае адзiную надзею на выратаванне. Дарэчы, як сцвярджае Аляксандр Тураў, тыя, хто жэнiцца ў зоне, назад у яе, як правiла, не трапляюць...

Кожны трэцi з тых, хто ажанiўся ў калонii тры-чатыры гады таму i выйшаў на волю, ужо скасаваў свае шлюбы. Прычым сямейнае жыццё ў некаторых працягвалася ўсяго 4 месяцы. Для параўнання: летась у Магiлёўскай вобласцi «на волi» на 100 шлюбаў прыпадаў 41 развод...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Герой Васiля Шукшына ў кiнафiльме «Калiна чырвоная» Ягор Пракудзiн цэлы год пiсаў з месцаў не такiх аддаленых пранiклiвыя «жыццёвыя» пiсьмы-паэмы сваё
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика