21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Павышаючы наш мiжнародны метралагiчны статус

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Іван БАРАНОЎСКІ

Чатыры задачы з усiх шматлiкiх задач, над якiмi працуе Беларускi дзяржаўны iнстытут метралогii, вылучыў яго дырэктар, доктар тэхнiчных навук Мiкалай Жагора падчас нядаўняй сустрэчы з iм. Гэтыя задачы, у прыватнасцi, наступныя: наладжванне надзейнага кантролю за папярэдне фасаванымi таварамi, цi, дакладней, — за iх колькаснымi велiчынямi; распрацоўка метадаў выпрабаванняў харчовай i сельскагаспадарчай прадукцыi для спецыфiчных, або асобна ўзятых мэтаў; вывядзенне на мiжнародны ўзровень нацыянальнага эталона часу i частаты; задача далейшага ўмацавання аўтарытэту беларускай метралогii на мiжнародным узроўнi.

— Гэтыя задачы можна разглядаць як найбольш важныя на цяперашнi час, — гаварыў Мiкалай Адамавiч. — Возьмем, напрыклад, першую з iх. Рэалiзацыя ўсяго таго, што звязана з ёй, з’явiцца яшчэ адным важкiм крокам, накiраваным на абарону iнтарэсаў спажыўца, iнтарэсаў пакупнiка, а гэтыя iнтарэсы, варта нагадаць, па многiх накiрунках дзейнасцi iнстытута стаяць на першым месцы. Аднак што тут маецца на ўвазе? Раней узаемаадносiны прадаўца i пакупнiка былi, так сказаць, больш непасрэдныя: адзiн узважваў тавар, другi глядзеў на вагi i такiм чынам ажыццяўляў кантроль. Што цяпер? Пакупнiку сталi прапаноўваць масу папярэдне фасаваных тавараў (i гэта, увогуле, добра; гэта — прагрэс у гандлi), але пакупнiк пры гэтым амаль пазбавiўся магчымасцi пракантраляваць масу, вагу тавару. Скажам, калi ён бярэ лiтр соку ва ўпакоўцы, ён павiнен прымаць выключна на веру, што ў гэтай упакоўцы змяшчаецца менавiта лiтр. Павiнен верыць, што цукерак у каробцы менавiта столькi, колькi ўказана на самой каробцы. I гэтак далей. Словам, пакупнiк аказаўся пазбаўленым адпаведнага кантролю. Прагрэсiўная сусветная практыка ўскладае такi кантроль на дзяржаву. Адпаведна, у нас у iнстытуце не так даўно таксама распрацаваны методыкi такога дзяржаўнага кантролю за колькасцю тавару, укараняюцца адпаведныя стандарты; створана спецыяльная лабараторыя для правядзення гэтага кантролю, аснашчаная высокадакладным iмпартным абсталяваннем. Больш падрабязна пра гэты новы накiрунак дзейнасцi iнстытута раскажуць у той жа лабараторыi, а я ў сувязi са сказаным падкрэслю: выкананне адпаведнага кантролю за масай, колькасцю таго цi iншага фасаванага тавару не павiнна стаць выключнай прэрагатывай дзяржаўнага нагляду. У першую чаргу такi кантроль павiнны наладзiць непасрэдна тыя, хто вырабляе, фасуе тавар. Карацей кажучы, гэта ў першую чаргу павiнен быць вытворчы кантроль. Справа тут не толькi ў тым, каб надзейна абаранiць iнтарэсы спажыўца, што ўжо само па сабе вельмi важна, але i ў тым, каб з усёй годнасцю прадставiць нашу прадукцыю за межамi краiны. Пакаваць, фасаваць яе ў адпаведнасцi з мiжнароднымi стандартамi — гэта значыць таксама пашыраць магчымасцi яе экспарту. Дадам яшчэ: пакуль што нямногiя прадпрыемствы асвоiлi нашы адпаведныя стандарты, якiя датычацца ўказанай праблемы, але, тым не менш, такiя прадпрыемствы ўжо ёсць. Гэта «Савушкiн прадукт», «Камунарка», Мiнскi гарадскi малочны завод № 3, «Беларуская кававая кампанiя» ў горадзе Брэсце.

ЦI МОЖНА ПАМЫЛЯЦЦА ПРЫ ФАСОЎЦЫ ТАВАРУ? МОЖНА...

Але толькi на карысць спажыўца. Менавiта такую выснову можна зрабiць з гутаркi з вядучым спецыялiстам Наталляй КАМКОВАЙ, якая i прадставiла адпаведную лабараторыю, а таксама адпаведныя стандарты i методыкi кантролю колькасцi фасаванага прадукту.

Аднак перш чым перайсцi непасрэдна да праблемы, давайце ўявiм такую сiтуацыю: вы прыйшлi ў госцi i прынеслi з сабой шыкоўную, на ваш погляд, аб’ёмiстую каробку цукерак. Адкрылi яе за сталом, а там усяго нейкi дзесятак iх матляецца... Няёмка, зразумела...

— I такiя сiтуацыi, на жаль, даволi частыя, — гаварыла Наталля Камкова. — Дык вось, цяпер у сувязi з агульным вырашэннем праблемы, якая датычыцца кантролю за колькасцю фасаванага тавару, адначасова папярэджваюцца i ўказаныя «няёмкiя» сiтуацыi. У прыватнасцi, вызначана, што фасаваны тавар павiнен займаць не менш за 70 працэнтаў прызначанай для яго ёмiстасцi.

А цяпер непасрэдна пра кантроль колькасцi фасаванага тавару. У iнстытуце распрацаваны i ўведзены ў дзеянне два стандарты, якiя датычацца агульных патрабаванняў да фасаваных тавараў i да правядзення кантролю iх колькасных велiчынь. Створана лабараторыя, распрацаваны першыя методыкi, якiя прадпiсваюць, як трэба ажыццяўляць гэты кантроль. Пакуль што такiя методыкi датычацца вызначэння аб’ёмаў малочных прадуктаў, пiва, негазiраваных напiткаў, некаторых iншых харчовых тавараў, вымярэнняў пры вызначэннi масы «нета» шакаладных, цукрыстых i мучных кандытарскiх вырабаў, замарожаных прадуктаў, парфумы i касметыкi. Распрацавана таксама методыка па правядзенню кантролю за тым жа запаўненнем спажывецкай упакоўкi кандытарскiмi вырабамi, або па выяўленню так званых фальшывых упаковак, у якiх больш змяшчаецца паветра, чым самога прадукту.

Як непасрэдна на практыцы праводзiцца кантроль на адпаведнасць колькасцi фасаванага тавару таму значэнню, якое ўказана на ўпакоўцы? Як расказала Наталля Камкова, у магазiнах або на прадпрыемствах адбiраецца пэўная колькасць гэтых упаковак, у лабараторыi з дапамогай спецыяльных вымярэнняў вызначаецца агульная колькасць змешчанага ў iх прадукту, потым гэта агульная лiчба дзелiцца на колькасць упаковак.

— I ў вынiку мы павiнны атрымаць сярэдняе значэнне колькасцi тавару ў адной упакоўцы, якое б нi на грам не адрознiвалася ад заяўленага на ўпакоўцы. Калi гэта кiлаграм — значыць кiлаграм, i нiколькi не менш. Калi ж будзе менш, уся партыя бракуецца з адпаведнымi для праверанага суб’екта штрафнымi высновамi...

Варта зазначыць, што так званыя недаўкладаннi ва ўпакоўку (каробку, пакет i г.д.) — не такiя ўжо рэдкiя, хоць справа часам i датычыцца ўсяго некалькiх грамаў. Прычым нярэдка тлумачыцца гэта тым, што суб’екты гаспадарання да апошняга часу звычайна на звярталi ўвагi на дакладнасць фасавання тавару i бездакорную работу адпаведнага абсталявання. Цяпер жа яны пацягнулiся ў БелДIМ за стандартамi i растлумачэннямi. I яшчэ: у лабараторыi iнстытута падчас сваёй кантрольнай работы iмкнуцца максiмальна выкарыстоўваць неразбуральныя метады ўздзеяння на ўпакоўку.

Вышэй ужо называлiся фасаваныя тавары, за колькасцю якiх цяпер наладжаны кантроль, прычым датычыцца гэта iх масы i аб’ёму. У далейшым, паводле слоў Таццяны Камковай, чарга павiнна дайсцi i да кантролю даўжынi (напрыклад, шпалераў), плошчы (керамiчнай плiткi) i г.д.

У сувязi з новымi стандартызацыйнымi патрабаваннямi Наталля Камкова таксама расказала, што такiя патрабаваннi сталi прывычнымi ў заходнiх краiнах, там пры гэтым вытворцы ставяць на ўпакоўцы значок е, наяўнасць якога асобна, дадаткова гарантуе: колькасць тавару ва ўпакоўцы — не меншая за заяўленую. Пацвярджэння колькасцi фасаванага тавару ўжо сталi патрабаваць ад нашых вытворцаў iх расiйскiя партнёры. Адпаведна, БелДIМ распрацаваў i прапануе прадпрыемствам свой адпаведны значок (ён змяшчаецца).

Як яшчэ паведамiлi ў iнстытуце, пад дзеянне новых кантрольных функцый хутка патрапiць значна большая частка суб’ектаў, чым цяпер: адпаведную акрэдытацыю праходзяць лабараторыi ў абласных цэнтрах.

Пра важнасць гэтай праблемы сведчыць i наступны факт: у вераснi мiнулага года на базе БелДIМа прайшоў мiжнародны семiнар рэгiянальнай метралагiчнай арганiзацыi КААМЕТ, арганiзаваны непасрэдна нашым iнстытутам метралогii i Фiзiка-тэхнiчным iнстытутам Германii. Тэма семiнара менавiта так i была абазначана: «Актуальныя праблемы кантролю фасаваных тавараў».

ПIЦЬ ЦI НЕ ПIЦЬ

Прыемная навiна для тых, хто не адмаўляецца ад келiха добрага вiна: Беларускi дзяржаўны iнстытут метралогii стаў i на iх абарону. А ў прыватнасцi, як расказала кiраўнiк аддзела выпрабаванняў харчовай i сельскагаспадарчай прадукцыi iнстытута Галiна АРЦЁМЕНКА, яшчэ ў мiнулым годзе (а, як зразумела, такое было i раней) на айчынны рынак паступала (у асноўным з краiн блiзкага замежжа) немалая колькасць вiна i вiнаматэрыялаў з сiнтэтычнымi фарбавальнiкамi, што не дапускаецца iснуючымi нарматывамi i правiламi. I што, вядома, не вельмi добра было для здароўя тых, хто «ўжывае». Прычым гэта датычылася i дэсертнага вiна, i мацаванага, i сталовага (сухога, паўсухога, паўсалодкага). Словам, наяўнасць на этыкетцы прыгожай бутэлькi прывабнай гронкi вiнаграду яшчэ абсалютна «не гарантавала». Адпаведна, летам мiнулага года перад Беларускiм iнстытутам метралогii была пастаўлена задача распрацаваць эфектыўныя метады выяўлення ў вiне гэтых сiнтэтычных фарбавальнiкаў — з тым, каб урэшце адлучыць шкодны паток ад айчынных палiц.

У лабараторыi, як зазначае Галiна Арцёменка, была праведзена вялiкая работа па аналiзу мiжнародных дакументаў у гэтай галiне, па вывучэнню тых прынцыпаў, якiя выкарыстоўваюцца ў краiнах ЕС для абароны сваiх рынкаў i сваiх спажыўцоў ад адпаведнай няякаснай прадукцыi. А ў вынiку з улiкам той тэхнiчнай базы, якая маецца ў iнстытуце, тут i распрацавалi сваю адпаведную методыку для выяўлення ў вiне сiнтэтычных фарбавальнiкаў; гэта методыка прайшла ўсе неабходныя працэдуры валiдацыi, зацвярджэння i стала дзейнiчаць. Прычым яе прымяненне гарантавала выяўленне тых жа сiнтэтычных фарбавальнiкаў пачынаючы з iх канцэнтрацыi ў памеры 0,1 мiлiграма на кiлаграм прадукту, а таксама гарантаванае выяўленне 6 сiнтэтычных фарбавальнiкаў, якiя найчасцей выкарыстоўваюцца. Што ў канчатковым вынiку?

А ў канчатковым вынiку, як расказвае Галiна Уладзiмiраўна, наступнае: калi напачатку выпадкi забракоўкi вiна i вiнаматэрыялаў (зразумела, з-за наяўнасцi ў iх сiнтэтычных фарбавальнiкаў) былi даволi частымi, то ўжо сёлета адпаведны паток значна аслабеў. Як мяркуе яна, «разабралiся» са сваiмi знешнiмi партнёрамi пастаўшчыкi вiннай прадукцыi на наш рынак. Дарэчы, варта тут жа сказаць: былi выпадкi забракоўкi i айчыннай прадукцыi.

Падчас гутаркi з Галiнай Арцёменка, вядома ж, нельга было абысцi наступнае пытанне: а што «чуваць» наконт пестыцыдаў у грузiнскiм i малдаўскiм вiне, якое прысутнiчае на нашым рынку i з якiм змагаюцца цяпер нашы суседзi-расiяне?

Адказ наступны: пестыцыдаў не выяўлена. I гэты факт таксама можна звязаць з тым жа ўзмацненнем агульнага кантролю за якасцю вiна i вiнаматэрыялаў, якi наладжаны з мiнулага года.

Цi азначае ўсё гэта, што цяпер, калi заўважыш у набытай пляшцы вiна нешта не тое, можна адразу накiроўвацца ў лабараторыю да Галiны Арцёменка?

Вiнная прадукцыя, паводле яе слоў, можа накiроўвацца да iх у лабараторыю толькi адпаведнымi кантралюючымi органамi.

ЗВЕРЫМ ГАДЗIННIКI. ПА СУПЕРДАКЛАДНАМУ БЕЛАРУСКАМУ ЧАСУ

Расказвае начальнiк аддзела радыёэлектронных вымярэнняў iнстытута Аляксандр ГАЛЫГА:

— Як вывесцi наш нацыянальны эталон часу, частаты i шкалы часу на мiжнародны ўзровень, што для гэтага робiцца?

Згодна з iснуючай у краiне праграмай развiцця i ўдасканалення службы часу i частаты, дзяржава падтрымлiвае гэты эталон, адпаведна — ён мадэрнiзуецца. А варта нагадаць, што непасрэдна сам эталон, якi i генерыруе эталонныя, г. зн. самыя дакладныя ў краiне адзiнкi часу i частаты — секунды i герца, уяўляе сабой вялiзны комплекс супердакладнага дарагога абсталявання. Дык вось, што мы маем у вынiку гэтай мадэрнiзацыi, якая практычна ўжо прайшла? Ёсць такое паняцце, як сярэднеквадрацiчнае адхiленне, якое можа мець эталон пры выдачы iм гэтых самых адзiнак часу i частаты. У нас пакуль што запiсана такое значэнне гэтага адхiлення: 5 10-13, але практычна мы цяпер ужо дасягнулi 14-га знака. Падкрэслю: гэта значэнне характарызуе вельмi высокую дакладнасць эталону. Каб лепш зразумець гэтыя значэннi, можна сказаць так: наш нацыянальны эталон дазваляе праводзiць вымярэннi частаты з дакладнасцю, якая ў мiльярды разоў вышэйшая за дакладнасць ходу звычайных гадзiннiкаў, а для таго, каб эталон «адхiлiўся» на адну секунду ад нормы пры выдачы iм адзiнак часу, на гэта спатрэбiлася б больш за 200 гадоў. Зразумела, што дасягненне ў дакладнасцi эталону новага, больш высокага значэння каштавала немалых намаганняў i сродкаў.

Аднак дасягнулi. Гэтага, тым не менш, яшчэ недастаткова для таго, каб наш эталон атрымаў мiжнароднае прызнанне. Карацей кажучы, пра ўсе нашы адпаведныя магчымасцi павiнны даведацца ў свеце, нам трэба ўвайсцi ў лiк краiн, цi, дакладней, у лiк iх метралагiчных арганiзацый (усiх жа такiх арганiзацый — каля 60), якiя ўдзельнiчаюць у фармiраваннi мiжнароднай шкалы часу. Варта тут патлумачыць: гэта робiцца па даных так званых злiчэнняў, або па суадносiнах нацыянальных адзiнак частаты i часу, якiя рэгулярна пасылаюцца ў Мiжнароднае бюро мераў i вагаў тымi ж указанымi метралагiчнымi арганiзацыямi. Потым, на аснове гэтых даных, суадносiнаў i фармiруецца мiжнародная шкала часу. Дык вось, пачынаючы з гэтага года, мы таксама сталi ўдзельнiчаць у такiх злiчэннях, а яшчэ раней падпiсалi спецыяльнае мiжнароднае пагадненне, якое i дапускае да тых жа злiчэнняў. Словам, мы на шляху ў гэты клуб выбраных метралагiчных арганiзацый, якiя дыктуюць мiжнародны час. Праўда, для таго, каб нас поўнасцю прызналi, таксама патрэбен, так сказаць, пэўны час. Звычайна на працягу года ў Мiжнародным бюро мераў i вагаў уважлiва аналiзуюць усе даныя па злiчэннях той жа краiны або метралагiчнай арганiзацыi-прэтэндэнткi (такiм чынам вывучаецца стан нацыянальнага эталону), робяцца пэўныя заўвагi, калi яны з’яўляюцца, i г.д. Потым на аснове ўсяго гэтага (зразумела, калi ўсё добра) краiне прысвойваецца пэўная вага або каэфiцыент яе ўдзелу ў фармiраваннi мiжнароднай шкалы часу. Мы спадзяёмся, што вытрымаем увесь гэты экзамен паспяхова. Ужо зазначалася, што мы вывелi свой эталон частаты i часу на больш высокi ўзровень дакладнасцi. Пры гэтым варта ўдакладнiць: тыя ж злiчэннi нацыянальных адзiнак частаты i часу робяцца намi, прычым штодзённа, па расiйскай глабальнай спадарожнiкавай сiстэме (ГЛОНАСС) з прызнаным у свеце расiйскiм эталонам (паралельна таксама карыстаемся амерыканскай спадарожнiкавай сiстэмай GPS) — нашы разыходжаннi са шкалой часу расiйскага эталону не перавышаюць плюс-мiнус 2 мiкрасекунд. Наш эталон частаты i часу праверыла летась восенню аўтарытэтная мiжнародная камiсiя.

Што нам дае тое ж самае мiжнароднае прызнанне дасканаласцi нашага эталону? А гэта таксама адпаведнае прызнанне нашай лабараторыi, пацвярджэнне таго, што яна правiльна працуе, мiжнароднае прызнанне адпаведных вымярэнняў, якiя праводзяцца iнстытутам. Пры ўсiм гэтым фармiруецца база даных па яго магчымасцях, па калiброўцы, якая размяшчаецца ў Мiжнародным бюро мераў i вагаў i доступ да якой (па Iнтэрнэту) ёсць ва ўсiх краiн. А ў вынiку, калi наш iнстытут выдае некаму на яго прадукцыю сертыфiкат, праводзiць разам з тым пэўныя вымярэннi па тых жа часу i частаце, гэты сертыфiкат i адпаведныя выпрабаваннi будуць прызнавацца на мiжнародным узроўнi. У вынiку ж нашаму суб’екту-экспарцёру не трэба будзе праводзiць на кожную партыю сваёй прадукцыi выпрабаваннi, напрыклад, у Германii i, адпаведна, плацiць там немалыя грошы.

Увогуле, выхад на мiжнародны ўзровень — гэта прэстыжна i для самога iнстытута, i для краiны ў цэлым.

У заключэнне зазначу: менавiта наш эталон фармiруе для нашай краiны сiгналы дакладнага часу. Ужо хутка (думаю — у гэтым квартале) мы запусцiм па Iнтэрнэту так званую аддаленую карэкцiроўку рэспублiканскай шкалы часу. Усё гэта будзе выглядаць так: калi нехта са свайго камп’ютара выйдзе на адпаведны сайт, гадзiннiк камп’ютара будзе тут жа аўтаматычна адкарэкцiраваны ў поўнай адпаведнасцi з эталонным часам. А ўжо адсюль пэўнае практычнае значэнне, напрыклад, пасля пераходу ў нашай краiне на шматтарыфны ўлiк электраэнергii, або яе аплату ў залежнасцi ад таго, у якi перыяд сутак яна будзе выкарыстоўвацца. У цэлым, у сувязi з той жа ўжо зазначанай мадэрнiзацыяй нацыянальнага эталону частаты i часу нашы магчымасцi ў галiне дакладнасцi значна расшыраюцца.

ПАВЫШАЮЧЫ МЕТРАЛАГIЧНЫ СТАТУС...

Расказвае начальнiк аддзела заканадаўчай i тэарэтычнай метралогii, навукова-тэхнiчных праграм iнстытута Максiм ШАБАНАЎ:

— Асноўная задача, якая стаiць перад беларускай метралогiяй, — быць эквiвалентнай той метралогii, што iснуе сёння ў найбольш развiтых краiнах. Чаму ставiцца такая задача? Яна вынiкае з iншай, больш агульнай для краiны вельмi прынцыповай задачы, якая датычыцца павышэння якасцi i канкурэнтаздольнасцi айчыннай прадукцыi, выхаду яе па гэтых параметрах на мiжнародны ўзровень. Беларуская метралогiя павiнна мець высокi аўтарытэт перад сусветнай супольнасцю i ў сувязi з падрыхтоўкай нашай краiны да ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганiзацыю. Што робiцца для замацавання такога аўтарытэту, што для гэтага неабходна (а варта зазначыць: беларуская метралогiя i беларуская метралагiчная навука ўжо няблага зарэкамендавалi сябе ў свеце)?

Для гэтага ў першую чаргу неабходна, каб нашы нацыянальныя эталоны па сваёй дакладнасцi абсалютна адпавядалi сусветным аналагам, цi, у крайнiм выпадку, наблiжалiся да iх. У гэтым плане ў iнстытуце праводзiцца нямала мерапрыемстваў, нашы эталонныя комплексы няспынна мадэрнiзуюцца; на стварэнне высокадакладных нацыянальных эталонаў працуе спецыяльная Дзяржаўная навукова-тэхнiчная праграма.

Вельмi важны ў плане падтрымання таго ж аўтарытэту таксама наступны момант: забеспячэнне так званага прасочвання нашых эталонаў у адносiнах да мiжнародных эталонаў, або забеспячэнне iх сувязi з мiжнароднымi эталонамi, якiя прызнаюцца ва ўсiм свеце як зыходны пункт вымярэнняў (гэтыя эталоны захоўваюцца ў Мiжнародным бюро мераў i вагаў). Па сутнасцi, найбольш важкiм крокам, якi зроблены на гэтым шляху, стала падпiсанне нашай краiнай у 2003 годзе спецыяльнага мiжнароднага пагаднення аб узаемным прызнаннi нацыянальных эталонаў i сертыфiкатаў калiброўкi, вынiкаў вымярэнняў, якiя выдаюцца нацыянальнымi метралагiчнымi iнстытутамi. Указаны дакумент з’яўляецца свайго роду дамоўленасцю памiж нацыянальнымi метралагiчнымi iнстытутамi, якая вызначае пэўныя ўмовы гэтага ўзаемнага прызнання. У вынiку падпiсання дадзенага дакумента рэспублiка атрымала магчымасць удзельнiчаць у так званых злiчэннях нацыянальных эталонных адзiнак вымярэнняў, браць адзiнку вымярэнняў, якая прызнаецца ва ўсiм свеце, i ўкараняць яе ў сябе. А ўжо далей гэта адзiнка можа перадавацца на рабочыя сродкi вымярэнняў, якiя выкарыстоўваюцца ў прамысловасцi i iншых галiнах народнай гаспадаркi краiны.

Адно з патрабаванняў гэтага пагаднення: публiкацыя даных у адпаведнай мiжнароднай базе аб найлепшых вымяральных магчымасцях нацыянальных метралагiчных iнстытутаў. I мы ўжо заяўляем пра такiя свае магчымасцi. У прыватнасцi, такая iнфармацыя прысутнiчае ў гэтай мiжнароднай базе па нашых магчымасцях вымярэнняў у галiне акустыкi, электрычнасцi i магнетызму i шэрагу iншых.

Аднак што ўсё гэта дае? Павышаецца ўзаемны давер гаспадарчых партнёраў да дзеючых у краiнах сiстэм сертыфiкацыi i акрэдытацыi, якi ў сваю чаргу базiруецца на тым жа ўзаемным даверы, што датычыцца дакладнасцi выконваемых вымярэнняў; у пэўных выпадках спрашчаецца працэдура прызнання вынiкаў выпрабаванняў прадукцыi, вынiкаў калiброўкi. А за кошт гэтага знiжаецца i сабекошт прадукцыi, павышаецца яе канкурэнтаздольнасць.

Даволi эфектыўна ўплывае на добрае замацаванне нашай метралогii на мiжнароднай арэне i актыўны ўдзел краiны ў рэгiянальнай метралагiчнай арганiзацыi КААМЕТ, у якую ўваходзяць у асноўным нацыянальныя метралагiчныя iнстытуты з краiн былога Саюза, а таксама са Славакii, Германii i некаторых iншых краiн. Дарэчы, Германiя аказвае неблагую тэхнiчную падтрымку ў рабоце гэтай рэгiянальнай метралагiчнай арганiзацыi. Варта зазначыць: кiраўнiком гэтай арганiзацыi з’яўляецца непасрэдна дырэктар нашага iнстытута. У рамках КААМЕТ наладжваюцца тыя ж экспертызы па найлепшых вымяральных магчымасцях яе ўдзельнiкаў, пасля чаго вынiкi гэтых экспертыз змяшчаюцца ва ўжо зазначанай мiжнароднай базе даных, праводзяцца злiчэннi эталонаў (частка гэтай работы, якую ў цэлым каардынуе Мiжнароднае бюро мераў i вагаў, перададзена менавiта ў рэгiянальныя метралагiчныя арганiзацыi). А ў вынiку тая ж прасочанасць нашых эталонаў, нашых эталонных адзiнак вымярэнняў адносна мiжнародных можа ажыццяўляцца праз злiчэннi як з Расiяй, так i Славакiяй, Германiяй, што спрашчае ўсю гэту працэдуру.

Трэба сказаць: мы афiцыйна не з’яўляемся членам iснуючай Метрычнай канвенцыi, якая аб’ядноўвае многiя краiны. Стварэнне гэтай канвенцыi з’явiлася некалi аднаразовым актам спецыяльнага мiжурадавага пагаднення, а пасля распаду Саюза правы ўладальнiцы адпаведнага подпiсу засталiся ў Расii. Аднак з падпiсаннем вышэйзазначанага пагаднення аб узаемным прызнаннi эталонаў i вынiкаў калiброўкi мы адкрылi для сябе шлях для паўнапраўнага ўдзелу ў яе шматграннай дзейнасцi, адпаведна — значна павысiлi свой метралагiчны статус.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатыры задачы з усiх шматлiкiх задач, над якiмi працуе Беларускi дзяржаўны iнстытут метралогii, вылучыў яго дырэктар, доктар тэхнiчных навук Мiкалай Ж
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика