21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзецям «бюджэтнiкаў» сталiцы — дадатковая датацыя на пуцёўкi

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Падчас канiкулаў будзе наладжаны адпачынак 74 тыс. сталiчных школьнiкаў. Пры гэтым, як адзначыў начальнiк Мiнскага гарадскога ўпраўлення Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню насельнiцтва Валерый Гаруноў, 42 тыс. дзяцей павiнны наведаць кругласутачныя i 32 тысячы — дзённыя лагеры.

Калi летась мiнскiя школьнiкi мелi магчымасць наведаць каля 50, то сёлета — толькi 44 загарадныя лагеры. Падобнае скарачэнне тлумачыцца нездавальняючай матэрыяльнай базай некаторых устаноў, якiя вырашана часова зачынiць на рамонты. Разам з тым, паводле слоў Валерыя Гарунова, гэта акалiчнасць нiяк не адаб’ецца на колькасцi пуцёвак — iх павiнны атрымаць усе жадаючыя. Дарэчы, апроч загарадных, да адпачынку дзяцей у горадзе будзе прапанавана каля 500 так званых «школьных» лагераў. Прычым першыя заезды распачнуцца ўжо напрыканцы мая — у пачатку чэрвеня.

Мiж тым, сам парадак размеркавання пуцёвак застанецца ранейшым. У асноўным гэта будзе рабiцца праз прадпрыемствы, дзе працуюць бацькi. Некаторыя асаблiвасцi датычацца аздараўлення ў дзённых лагерах.

Такiя лагеры будуць працаваць не ў кожнай школе — у прыватнасцi, iх не плануюць ствараць там, дзе на пачатак лета запланаваныя рамонтныя работы. Аднак, заўважыў Валерый Гаруноў, нягледзячы на гэта, заяву на наведванне дзённага лагера ўсё роўна трэба падаваць дырэктару менавiта «сваёй» навучальнай установы.

Традыцыйна цi не самае цiкавае пытанне — кошт адпачынку. Сёлета па Мiнску поўная цана пуцёўкi ў дзённы лагер складзе 70—80 тыс., у кругласутачны лагер са зменай працягласцю 18 дзён — 320—336 тыс., а працягласцю 24 днi — 373—392 тыс. рублёў. Разам з тым частку гэтых сум павiнна «пакрыць» датацыя са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, якая складае для дзённых лагераў 60 тыс., а для загарадных летнiкаў — 175 тыс. рублёў.

Такiм чынам, памер непасрэдна бацькоўскай аплаты пры наведваннi дзiцем «школьнага» лагера з 3-разовым харчаваннем складзе 10—20 тысяч. Што да кругласутачных лагераў за межамi сталiцы, то тут, як кажуць, магчымы варыянты. «Сярэднi» паказчык вызначаны прыкладна ў 10 працэнтаў ад сабекошту. Хоць у дадзеным выпадку магчымы адхiленнi як у меншы, так i ў большы бок. Пры гэтым, паведамiў Валерый Гаруноў, значнае перавышэнне «стандартнай» планкi не павiнна датычыцца бюджэтнiкаў i работнiкаў камунальнай сферы. Дзецям гэтых катэгорый, апроч «агульнай», прадугледжана дадатковая датацыя на кампенсацыю кошту пуцёўкi са сродкаў бюджэту сталiцы — памер такой датацыi складзе да 110 тыс. рублёў на чалавека.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас канiкулаў будзе наладжаны адпачынак 74 тыс. сталiчных школьнiкаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика