Давярай, але правярай!
Штодзень на тэлефон даверу ўпраўлення ўласнай бяспекi ГУУС Мiнгарвыканкама паступае 20—30 паведамленняў. Праўда, рэгiструецца з iх не больш як адзiн-два. Нагадаем, што па нумары 229-40-01 можна пакiнуць iнфармацыю аб злачынстве, якое рыхтуецца або ўжо ўчынена, а таксама абскардзiць неправамерныя дзеяннi мiлiцыi.
Але вось што цiкава: са 185 зарэгiстраваных з пачатку гэтага года паведамленняў падчас праверкi пацвердзiлiся... толькi два! Астатнiя заявы аказалiся лжывымi. I гэта пры тым, што рэгiструюцца толькi праўдападобныя паведамленнi цвярозых i дзеяздольных заяўнiкаў. Праўда, у ГУУС дакладную прычыну разбежкi лiчбаў — у 92,5 раза! — назваць не змаглi: камусьцi з тэлефануючых злачынствы падалiся, а хтосьцi прымае законныя дзеяннi вартавых парадку за ўшчамленне сваiх правоў. Iна ПАЛЮХОВIЧ, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штодзень на тэлефон даверу ўпраўлення ўласнай бяспекi ГУУС Мiнгарвыканкама паступае 20—30 паведамленняў |
|