Палiтызацыя эканамiчнага супрацоўнiцтва ў рамках СНД недапушчальная
БЕЛТА
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi лiчыць недапушчальнай палiтызацыю эканамiчных пытанняў у рамках СНД. На праведзеным учора ў Душанбе пасяджэннi Савета кiраўнiкоў урадаў дзяржаў Садружнасцi ён зноў пацвердзiў пазiцыю Беларусi, якая заключаецца ў тым, што «эканамiчныя пытаннi павiнны быць у эканамiчнай плоскасцi i не палiтызавацца».
У сувязi з гэтым Сяргей Сiдорскi лiчыць, што кiраўнiцтва Грузii спрабуе штучна палiтызаваць праблему паставак грузiнскага вiна. «Нiкому нельга пастаўляць няякасную прадукцыю ў краiны СНД», — сказаў прэм’ер-мiнiстр Беларусi. Заўважыўшы, што падобную да грузiнскай пазiцыi займае i кiраўнiцтва Малдовы, кiраўнiк беларускага ўрада падкрэслiў: заявы лiдараў гэтых краiн з’яўляюцца «праблемай гэтых краiн». Сяргей Сiдорскi асаблiва адзначыў, што Беларусь надае вялiкае значэнне развiццю эканамiчнага ўзаемадзеяння ў рамках СНД. У прыватнасцi, гэта датычыцца i рынку працы. Як праiнфармаваў прэм’ер, на сустрэчы з прэзiдэнтам Таджыкiстана Эмамалi Рахмонавым было заяўлена аб тым, што цяпер гэта краiна мае лiшак рабочай сiлы i прапаноўвае працаўладкаваць таджыкскiх спецыялiстаў у дзяржавах СНД. «Мы ўважлiва вывучаем гэтыя прапановы», — сказаў Сяргей Сiдорскi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi лiчыць недапушчальнай палiтызацыю эканамiчных пытанняў у рамках СНД |
|