«Гарачая» лiнiя для падаткаплацельшчыкаў
Сяргей КУРКАЧ
У Мiнiстэрстве фiнансаў пачала працаваць «гарачая» лiнiя, на якую могуць звяртацца юрыдычныя i фiзiчныя асобы, а таксама iндывiдуальныя прадпрымальнiкi з прапановамi аб спрашчэннi падатковай сiстэмы i скарачэннi колькасцi iснуючых падатковых плацяжоў.
Начальнiк Галоўнага ўпраўлення падатковай палiтыкi i даходаў бюджэту Мiнфiна Аляксандр Казлякоў паведамiў карэспандэнту «Звязды», што ўсе слушныя прапановы будуць прааналiзаваны i выкарыстаны пры падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў па ўдасканаленню дзеючага падатковага заканадаўства. «Гарачая» лiнiя Мiнiстэрства фiнансаў будзе працаваць да 30 чэрвеня ўключна ва ўсе рабочыя днi з 9 да 18 гадзiн па нумары тэлефона ў Мiнску: 200-43-31. Заўвагi i прапановы будуць прымацца i па факсу: 222-45-93.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнiстэрстве фiнансаў пачала працаваць «гарачая» лiнiя, на якую могуць звяртацца юрыдычныя i фiзiчныя асобы, а таксама iндывiдуальныя прадпрымальнiк
|
|