21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Плацiць падаткi будзем па-новаму?

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Акцэнт

У сераду ў Мiнску прайшло пасяджэнне Рэспублiканскага Савета дырэктараў Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыi, дзе разглядалася пытанне па далейшаму ўдасканаленню i спрашчэнню падатковага заканадаўства Беларусi.

Старшыня Рэспублiканскага Савета дырэктараў (РСД) БНПА, намеснiк старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу РБ Сяргей Забалоцец адзначыў, што кiраўнiцтва краiны разлiчвае знiзiць сёлета ўзровень падатковай нагрузкi на прадпрыемствы рэспублiкi з 35,1 (леташнi ўзровень) да 33 працэнтаў. Ён падкрэслiў, што эксперты РСД даволi ўважлiва разглядалi Асобую частку Падатковага кодэкса, пасля чаго былi падрыхтаваны рэкамендацыi Савета, якiя накiраваны на разгляд у Савет Мiнiстраў Беларусi.

Начальнiк Галоўнага ўпраўлення падатковай палiтыкi i даходаў бюджэту Мiнфiна Аляксандр Казлякоў паведамiў, што рабочая група пры Савеце Мiнiстраў будзе прапаноўваць ураду знiзiць у наступным годзе падатковую нагрузку на фонд заработнай платы. Зрабiць гэта можна наступным чынам: у поўным аб’ёме адмянiць надзвычайны падатак на фонд заработнай платы i адмовiцца ад адлiчэнняў з гэтай крынiцы ў фонд садзейнiчання занятасцi.

Кiраўнiкi прадпрыемстваў вырашылi змянiць алгарытм спагнання падаходнага падатку з фiзiчных асоб. Згодна з рэкамендацыямi, ураду прапануецца адмовiцца ад дзеючай складанапрагрэсiўнай i пяцiўзроўневай шкалы ставак i перайсцi на больш простую аднаўзроўневую стаўку (напрыклад, 9 працэнтаў) або да двухузроўневай прапарцыянальнай шкалы з нiжняй стаўкай каля 9 працэнтаў i верхняй — не больш як 15 працэнтаў.

Удзельнiкi пасяджэння РСД прапанавалi замест падатку на нерухомасць увесцi падатак на маёмасць з адпаведным пераглядам суб’ектаў i аб’ектаў падаткаабкладання, удакладненнем падатковай базы i ставак.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду ў Мiнску прайшло пасяджэнне Рэспублiканскага Савета дырэктараў Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыi, дзе разглядалася пытанне па далейша
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика