«Важна, што шмат увагi ўдзяляецца рабоце мясцовых органаў улады...»
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Пасланне прэзiдэнта Беларусi Нацыянальну сходу i жыхарам краiны ў гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» каментуе намеснiк старшынi Камiсii па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi Палаты прадстаўнiкоў Мiкалай ДУБОВIК:
— Больш за ўсё ўвагi ў сваiм пасланнi кiраўнiк дзяржавы ўдзялiў пытанням работы грамадскiх арганiзацый i палiтычных партый. Мне, як палiтыку, гэта вельмi iмпанавала... Другое назiранне. Кiраўнiк дзяржавы удзяліў шмат увагi рабоце мясцовых органаў улады. Гэта важна, бо, напрыклад, большасць пытанняў, якiя ўзнiмае насельнiцтва перад дэпутатамi Палаты прадстаўнiкоў падчас прыёму грамадзян, — гэта пытаннi мясцовага значэння, якiя павiнны вырашацца з дапамогай нашых калег — дэпутатаў мясцовых саветаў. Аднак яны сутыкаюцца з цяжкасцямi, бо апошнiм часам мы маглi назiраць тэндэнцыю па ўшчамленню правоў сельскiх саветаў i выканкамаў. Усе скарачэннi ў дзяржапараце ў першую чаргу закраналi сельсаветы. I гэтыя скарачэннi кадраў у мясцовых структурах, на мой погляд, былi неабгрунтаванымi... — Прэзiдэнт Беларусi заявiў, што даручыў прэм’ер-мiнiстру Сяргею Сiдорскаму падрыхтаваць зварот у мiжнародныя суды па правах чалавека з запытам аб правамоцнасцi абмежаванняў, якiя апошнiм часам былi ўведзены заходнiмi краiнамi ў адносiнах да некаторых беларускiх чыноўнiкаў... — Зразумела, чаму ўводзяцца такiя санкцыi. Беларусь iдзе сваiм шляхам, яна не дазваляе нiкому ўмешвацца ў свае справы. I гэта абсалютна правiльна... На вялiкi жаль, гэты дэмакратычны падыход не падабаецца. Не падабаецца тое, што мы можам выказваць сваё меркаванне. I калi iм не ўдаецца паўплываць на нас, яны спрабуюць пасля кожных выбараў увесцi эканамiчныя i палiтычныя санкцыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасланне прэзiдэнта Беларусi Нацыянальну сходу i жыхарам краiны ў гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» каментуе намеснiк старшынi Камiсii па ахове здароў
|
|