У Мiнску праходзiць пасяджэнне МПА ЕўрАзЭС
Сяргей КАРАЛЕВІЧ
25—26 мая ў Мiнску праходзiць сёмае пленарнае пасяджэнне Мiжпарламенцкай Асамблеi Еўразiйскай эканамiчнай супольнасцi, а таксама пасяджэннi яе рабочых органаў.
Учора прайшлi некалькi рабочых сустрэч кiраўнiцтва Нацыянальнага сходу Беларусi з кiраўнiкамi парламентаў — членаў ЕўрАзЭС. Так, старшыня верхняй палаты беларускага парламента Генадзь Навiцкi прыняў старшыню Сената парламента Казахстана Нуртая Абыкаева, падчас якой выказаў упэўненасць у змястоўнасцi пасяджэння Асамблеi. З Н. Абыкаевым сустрэўся ўчора i старшыня нiжняй палаты беларускага парламента Уладзiмiр Канаплёў. Ён адзначыў, што вiзiт казахстанскай дэлегацыi паслужыць моцным штуршком для больш цеснага далейшага супрацоўнiцтва памiж нашымi краiнамi ва ўсiх галiнах. Акрамя гэтага У. Канаплёў сустрэўся з намеснiкам старшынi нiжняй палаты парламента Таджыкiстана Убайдулой Даўлатавым. Адбылiся пасяджэннi пастаянных камiсiй МПА. На iх быў абмеркаваны ход падрыхтоўкi шэрагу нарматыўных актаў, у прыватнасцi, праекта Канцэпцыi Асноў падатковага заканадаўства дзяржаў — членаў ЕўрАзЭС, праекта Рэкамендацый па гарманiзацыi заканадаўства дзяржаў — членаў ЕўрАзЭС у сферы рэгулявання iнвестыцыйнай дзейнасцi, Гандлёвага кодэкса ЕўрАзЭС i iнш. Сёння парламентарыi працягнуць сваю працу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25—26 мая ў Мiнску праходзiць сёмае пленарнае пасяджэнне Мiжпарламенцкай Асамблеi Еўразiйскай эканамiчнай супольнасцi, а таксама пасяджэннi яе рабочых
|
|