Горкая зёлка — радасць для страўнiкаДоктар адкажа Скажыце, калi ласка, што раiць доктар народнай медыцыны прафесар Iосiф Кiсялёў пры лячэннi захворванняў унутраных органаў. Асаблiва мяне цiкавяць хваробы нырак i гастрыт.Настасся П., Гомель. Вопыт выкарыстання лекавых раслiн у лячэннi катара страўнiка (гастрыту) паказвае, што горкiя травы — лепшыя лекары страўнiка. Яны ў стане вылечыць нават запушчаныя формы хваробы. Зборы лекавых траў узбуджаюць канчаткi нервовых валокнаў у сценках страўнiка i кiшак, узмацняюць выдзяленне страўнiкавага соку. У вынiку ўзмацняецца апетыт, паляпшаецца праца арганiзма, ежа менш застойваецца ў страўнiку. Травы не маюць слабiцельнага эфекту, але ўзмацняюць скарачэннi кiшак, стул становiцца рэгулярным. Кроў пазбаўляецца ад шкодных прадуктаў парушанага абмену рэчываў, i агульны стан арганiзма значна паляпшаецца. Пры лячэннi гастрыту неабходна прытрымлiвацца дыеты. Акрамя таго, ежа i пiтво не павiнны быць нi надта гарачымi, нi надта халоднымi. Не трэба глытаць цвёрдую ежу, папярэдне яе не пражаваўшы. Прымаць ежу лепш некалькi разоў на дзень, невялiкiмi порцыямi. ДЛЯ ЛЯЧЭННЯ ГАСТРЫТУ ПРАФЕСАР КIСЯЛЁЎ РАIЦЬ НАСТУПНАЕ: Сок чорных парэчак пiць па 1/4 шклянкi тры разы на дзень. Прымяняецца пры гастрыце з панiжанай кiслотнасцю страўнiкавага соку. Сок альясу (алоэ) прымаць па 1—2 чайныя лыжкi два—тры разы на дзень за 20—30 хвiлiн да яды. Курс лячэння 1—2 месяцы. Рэкамендаваны пры хранiчным эразiйным гастрыце, якi суправаджаецца запорамi. Сок бульбы свежапрыгатаваны пiць па 3/4 шклянкi нашча за гадзiну да яды. Праз кожныя 10 дзён неабходна рабiць перапынак. Рэкамендаваны пры гастрыце з павышанай кiслотнасцю. Настой кветак яблынi: адну чайную (з верхам) лыжку сухiх кветак залiць адной шклянкай кiпеню, настояць 20—30 хвiлiн, працадзiць. Выпiць на працягу дня маленькiмi глыткамi. Сок трыпутнiка вялiкага: адну сталовую лыжку сухога здробненага лiсця залiць адной шклянкай кiпеню, настояць 15 хвiлiн, працадзiць. Выпiць за адну гадзiну невялiкiмi глыткамi (сутачная норма). Настой лiсцяў мяты палявой: дзве сталовыя лыжкi лiсця залiць дзвюма шклянкамi кiпеню, настояць 20 хвiлiн, працадзiць. Прымаць па 1/2—1 шклянцы за 15—20 хвiлiн да яды два-тры разы на дзень. Прымяняецца пры ўсiх вiдах гастрыту. Настой пупышак асiны: адну чайную лыжку пупышак залiць адной шклянкай кiпеню, настояць адну гадзiну, працадзiць. Прымаць па адной-дзве сталовыя лыжкi 5—6 разоў на дзень. Рэкамендаваны пры вострым гастрыце. Сок цыбулi рэпчатай рэкамендавана прымаць пры запаленнi страўнiкава-кiшачнага тракту па адной чайнай лыжцы 3—4 разы на дзень. Адвар насення льну: дзве чайныя лыжкi недрабнёнага насення залiць адной шклянкай кiпеню, боўтаць 15 хвiлiн, працадзiць праз тоўстую тканiну. Адвар лiсця скрыпеню (иван-чая): 10 грамаў сухога лiсця залiць адной шклянкай кiпеню, гатаваць 15 хвiлiн, працадзiць. Прымаць па адной сталовай лыжцы тры разы на дзень перад ядой. Рэкамендавана як вяжучы, моцны процiзапаленчы сродак пры язвавай хваробе страўнiка i дванаццацiперснай кiшкi, гастрыце з павышанай кiслотнасцю, калiтах любога характару, пры дызентэрыi. Адвар пладоў абляпiхi: тры сталовыя лыжкi пладоў залiць паўлiтрам гарачай вады, гатаваць 10 хвiлiн на малым агнi, працадзiць. Дадаць мёд па смаку, пiць як чай па дзве-тры шклянкi на дзень. Першы прыём — лепш нашча. Прымяняецца пры розных захворваннях страўнiка. Настой лiсця i карэння лясных сунiц: адну сталовую лыжку сумесi лiсця i карэнняў залiць дзвюма шклянкамi халоднай гатаванай вады, настояць 8—10 гадзiн, працадзiць. Пiць па паўшклянкi штодзень. ДЛЯ ЛЯЧЭННЯ ЗАПАЛЕНЧЫХ ПРАЦЭСАЎ У НЫРКАХ I НЫРКАВЫХ ЛАХАНКАХ IОСIФ КIСЯЛЁЎ РАIЦЬ НАСТУПНЫЯ РЭЦЭПТЫ НАРОДНАЙ МЕДЫЦЫНЫ: Баклажаны ў любым выглядзе i без абмежаванняў прымяняюцца ў лячэбным харчаваннi як сродак, якi панiжае колькасць халестэрыну ў крывi, на сценках сасудаў i ў нырках, а таксама як сродак, якi павялiчвае выдаленне з арганiзма соляў мачавой кiслаты. Маладое глейкае лiсце бярозы: дзве-тры сталовыя лыжкi залiць паўлiтра кiпеню, настояць дзве гадзiны, працадзiць. Пiць (можна з мёдам па смаку) па паўшклянкi цёплага настою 3—5 разоў на дзень да яды. Пялёсткi васiлька сiняга: дзве-тры чайныя лыжкi пялёсткаў залiць дзвюма шклянкамi кiпеню, настояць адну-дзве гадзiны, працадзiць. Пiць (можна з мёдам) па паўшклянкi цёплага настою 3—4 разы на дзень да яды. Спарыш (горец птичий): 2—3 сталовыя лыжкi залiць паўлiтра кiпеню, настояць 2—3 гадзiны. Пiць (можна з мёдам) па 1/2—2/3 шклянкi цёплага настою 3—4 разы на дзень да яды. Ныркавы чай: 1/2—1 сталовую лыжку ныркавага чаю залiць дзвюма шклянкамi кiпеню, настояць дзве гадзiны, пiць па паўшклянкi цёплага настою 3—4 разы на дзень. Сок чырвоных буракоў рэкамендавана прымаць па 2/3—1 шклянцы 3—4 разы на дзень, лепш да яды. Яснотку белую: тры сталовыя лыжкi ясноткi залiць трыма шклянкамi кiпеню, настояць 2 гадзiны, працадзiць. Пiць (можна з мёдам) па 2/3—1 шклянцы цёплага настою 3—4 разы на дзень да яды. Перад пачаткам лячэння пракансультуйцеся са спецыялiстам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скажыце, калi ласка, што раiць доктар народнай медыцыны прафесар Iосiф Кiсялёў пры лячэннi захворванняў унутраных органаў. Асаблiва мяне цiкавяць хвар
|
|