21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вiктар АБЫХОД, дырэктар камунальнага унітарнага прадпрыемства «Гомельаблбудпраект»:

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяржаўны iнтарэс

«Дзейнасць нашага iнстытута накiравана на поўнае задавальненне патрабаванняў грамадства»

ПРАДСТАЎЛЯЕМ СУРАЗМОЎЦУ

Вiктар Яўгенавiч пасля заканчэння з «чырвоным» дыпломам Гомельскага дарожна-будаўнiчага тэхнiкума некаторы час працаваў у будаўнiчай галiне, але жыццёвыя дарогi прывялi яго пасля службы ў армii ў праектную арганiзацыю, якая тады называлася «Гомельскi фiлiял iнстытута «Белкалгаспраект». Першая яго службовая пасада там — тэхнiк. Затым малады спецыялiст дзякуючы свайму старанню пачаў, як гаворыцца, паднiмацца па службовай лесвiцы: iнжынер, старшы iнжынер, галоўны iнжынер праекта, начальнiк аддзела, начальнiк Мазырскага фiлiяла iнстытута i, нарэшце, дырэктар камунальнага унiтарнага прадпрыемства «Гомельаблбудпраект». На ўказанай пасадзе Вiктар Яўгенавiч з 1992 года.

Без адрыву ад вытворчасцi ён закончыў факультэт прамысловага i грамадзянскага будаўнiцтва Беларускага iнстытута iнжынераў чыгуначнага транспарту. З’яўляецца членам-карэспандэнтам Беларускай iнжынерна-тэхналагiчнай акадэмii, членам папячыцельскага Савета Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта транспарту, лаўрэатам прэмii Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь iмя В.А. Караля ў намiнацыi «архiтэктура i будаўнiчае мастацтва».

Вiктар Яўгенавiч Абыход узначалiў iнстытут, пэўна, у самы цяжкi для яго час, калi пачынаўся распад адзiнай краiны — Савецкага Саюза. Не толькi для калектыву інстытута, але для многiх-многiх iншых тады ў поўны рост стаяла пытанне: як выжыць?

— Ведаеце, i ўспамiнаць асаблiва не хочацца той перыяд, калi ледзь не ўсюды панавала неразбярыха, — гаворыць Віктар Яўгенавіч. — Да 1992 года шэсць гадоў я працаваў у Мазыры i (не думайце, што хвалюся) прыклаў шмат намаганняў, каб стварыць iнстытут «Мазырсельбудпраект». Гэта — маё дзецiшча. Калi ж мне прапанавалi стаць дырэктарам праектнага iнстытута ў Гомелi, я разумеў, якая адказнасць кладзецца на мае плечы. Але ж адступаць перад цяжкасцямi не прывык. У той час у iнстытуце налiчвалася каля сямiсот супрацоўнiкаў, а аб’ёмы работ катастрафiчна знiзiлiся, бо ў вобласцi, як i ва ўсёй Беларусi, усё менш i менш станавiлася будаўнiчых пляцовак. Шкада было i сябе, i людзей, бо акрамя таго, што давялося двойчы праводзiць скарачэнне штатаў, дык для многiх занятасць па рабоце аплачвалася на палавiну стаўкi.

— Вiдаць, у такiх умовах трэба было неяк актывiзавацца, не спадзявацца на дзяржаўны заказ, а шукаць работу самiм?

— Вы маеце рацыю. Каб захаваць арганiзацыю, каб захаваць касцяк калектыву, мы сапраўды пачалi шукаць работу самi, прапаноўваць свае паслугi ў суседняй Расiйскай Федэрацыi. Там мы выконвалi вялiкiя аб’ёмы работ, што не толькi нас выручыла на той час, але i дало моцны штуршок для далейшага развiцця.

— I якiя рэгiёны карысталiся вашымi паслугамi?

— Смаленская, Калужская i асаблiва Бранская вобласцi. Тут хачу заўважыць, што на расiйскiм рынку жорсткая канкурэнцыя i сярод праектных арганiзацый. Аднак наш вопыт i майстэрства былi там запатрабаваны. Асаблiва на Браншчыне. Там нашы задумы i рашэннi ўвасоблены i ў абласным цэнтры, i ў Навазыбкаве, i ў Злынцы, i ў Чырвонай Гары, i ў Пятровай Будзе. Гэта — цэлыя кварталы дамоў, шасцiпавярховы корпус фiлiяла педагагiчнага унiверсiтэта, будынак казначэйства, фiзкультурна-аздараўленчы камбiнат, Дом мiласэрнасцi, друкарня, кацельня, аб’екты сельскагаспадарчага прызначэння, ды ўсё цi пералiчыш.

Цiкавы факт. Адна з будаўнiчых арганiзацый Браншчыны выпусцiла буклет з вiдамi будынкаў, узведзеных яе калектывам. Мэта праследавалася, вядома ж, рэкламная: прыцягнуць увагу заказчыкаў да сваёй работы. Дык вось, усе тыя будынкi праектавалi, аказваецца, мы. Прыемна.

— «Гомельаблбудпраект» i сёння працуе на бранскiм рынку?

— Лiцэнзiя ў нас для працы ў Расii прадоўжана да 2007 года. Зараз наша нагрузка там, можна сказаць, нязначная. I тлумачыцца гэта тым, што ў сваёй вобласцi нам работы хапае. Паспявай толькi спраўляцца з ёй.

— I як, спраўляецеся?

Тут Вiктар Яўгенавiч паказвае дыплом i гаворыць, што Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва краiны, саюз будаўнiкоў, рэспублiканскi камiтэт Беларускага прафсаюза работнiкаў будаўнiцтва i прамбудматэрыялаў, газета «Iнжынер-кансультант у будаўнiцтве» i часопiс «Майстэрня» аб’яўлялi конкурс на лепшую работу ў мiнулым годзе прадпрыемстваў будаўнiчай галiны Мiнiстэрства. Дык вось, у катэгорыi «праектныя арганiзацыi» прадпрыемствам года прызнаны быў таксама i «Гомельаблбудпраект». Не буду, гаворыць дырэктар iнстытута, пералiчваць аб’екты, якiя мы праектавалi летась, а вось некаторыя характэрныя лiчбы прывяду. Так, узровень рэнтабельнасцi прадпрыемства склаў 23,5 працэнта, а аб’ёмы рэалiзацыi прадукцыi, работ i паслуг дасягнулi 4261 мiльёна рублёў. Для параўнання: у 2004 годзе яны склалi 2661 мiльён. Як бачна, паказчыкi даволi высокiя.

— Што ўяўляе сабой ваша арганiзацыя, якiя абавязкi калектыву?

— Прадпрыемства было створана ў 1960 годзе як мiжкалгасная праектная арганiзацыя i за гэты час прайшло немалы шлях, неаднойчы мяняючы назвы. Зараз гэта iнстытут, якi з’яўляецца галоўнай праектнай арганiзацыяй на Гомельшчыне па праектаванню на вёсцы i ў райцэнтрах. Уся дзейнасць прадпрыемства ажыццяўлялася самастойна i толькi ва ўмовах поўнага гаспадарчага разлiку, што вызначыла характэрную асаблiвасць iнстытута — нацэленасць на найбольш поўнае задавальненне патрэб заказчыкаў, з якiмi дасягаецца ўзаемаразуменне i дзелавыя сувязi, накiраваныя на агульную выгаду.

Iнстытут мае поўны камплект лiцэнзiй на ажыццяўленне праектна-даследчай дзейнасцi для аб’ектаў першага i другога ўзроўняў адказнасцi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi. У iм зараз працуе 223 чалавекi. Мы распрацоўваем праектную дакументацыю на будаўнiцтва аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага, сельскагаспадарчага, прамысловага прызначэння, выконваем геадэзiчныя i геалагiчныя даследаваннi i iнш. У нас вельмi добрая матэрыяльная база. Дастаткова, напрыклад, сказаць, што ўся буравая тэхнiка прадпрыемства зусiм новая, а сертыфiкаваная лабараторыя iнжынерна-геалагiчных даследаванняў, як наша, маецца толькi ў Мiнску. Наогул на набыццё рознай тэхнiкi мы грошай не шкадуем. I на новыя тэхналогii — таксама. Без навуковай базы многага не дасягнеш.

— Вiдаць, дзякуючы гэтаму, профiль работы iнстытута такi шматгранны. Мы ведаем, што вы праектуеце таксама ўсе камунiкацыi: газаправоды, каналiзацыю, водазабеспячэнне, добраўпарадкаванне. Аб жылых дамах, дзiцячых садках, школах, Дамах культуры, iншых аб’ектах сацыяльнай сферы мы ўжо не гаворым.

— Правiльна. Адзiн толькi прыклад. У нас вельмi вопытныя газавiкi, дзе галоўным iнжынерам праектаў з’яўляецца Георгiй Мармурок, якi працуе звыш дваццацi гадоў. Уявiце сабе, што мы недзе на восемдзесят працэнтаў закрываем патрэбнасцi дакументацыi вобласцi на пракладку газавых сетак. Сёння па iх праектаванню працуем у Мазыры, Калiнкавiчах, Рэчыцы, Лельчыцах i Петрыкаве.

— Трэба меркаваць, што аб’екты, на якiя вы распрацоўвалi пакеты праектнай дакументацыi, пабудаваны цi будуюцца ва ўсiх раёнах вобласцi. Цi не так?

— Так. I мы ганарымся, што некаторыя нашы аб’екты пры прыёмцы iх у эксплуатацыю атрымалi высокую ацэнку прэзiдэнта краiны Аляксандра Лукашэнкi. Маю на ўвазе будынкi школ у вёсцы Кольна Жыткавiцкага раёна i горадзе Петрыкаве. Зараз па нашаму праекту ўзводзiцца прыбудова да школы ў гарадскiм пасёлку Даманавiчы Калiнкавiцкага раёна, якая павiнна быць здадзена да канца сёлетняга года да свайго векавога юбiлею. Тут будзе спартыўная зала, камп’ютарны клас, кабiнетная сiстэма навучання, сталовая. Запраектавалi мы на аб’екце новыя аддзелачныя i дахавыя матэрыялы. Мяркуем, што будынак атрымаецца не горш, як у Кольна.

— Не так даўно адбылiся важныя мерапрыемствы ў Лоеўскiм i Акцябрскiм раёнах. Лоеў святкаваў паўтысячагоддзе з дня заснавання, а Акцябрскi — атрымаў прыродны газ. I там, i там прысутнiчаў прэзiдэнт краiны, якi адзначыў добраўпарадкаванасць указаных райцэнтраў...

— Зразумеў вас i скажу, што наш iнстытут у шэрагу ўдзельнiкаў будаўнiчага канвеера таксама прыклаў там свае веды i старанне, займаючыся комплексным добраўпарадкаваннем гэтых населеных пунктаў. Паглядзiце, як там пераўтварылiся цэнтральныя плошчы, гасцiнiцы, фасады дамоў, палацы культуры, iншыя збудаваннi. Тое ж самае i ў Брагiне, якi ў сувязi з дваццацiгоддзем катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у красавiку наведаў кiраўнiк краiны. А зараз на чарзе — Ельск, дзе ў 2007 годзе адбудзецца свята абласных дажынак. Дарэчы, адзiн з галоўных аб’ектаў там — гэта спартыўны комплекс, якi мы праектуем па заданню аблвыканкама i якi ў далейшым, пры невялiкай мадыфiкацыi, можна было б тыражыраваць па iншых райцэнтрах вобласцi. Спарткомплекс мае блочную планiровачную структуру i складаецца з крытай арэны з трыбунамi для гледачоў, памеры якой дазваляюць праводзiць спаборнiцтвы па многiх гульнявых вiдах спорту, спартыўнай гiмнастыцы, барацьбе i г.д. Тут будзе таксама дваццацiпяцiметровы басейн з трыма дарожкамi, дапаможны блок з комплексам трэнiровачных залаў. На падобнае збудаванне паступiў ужо заказ ад Буда-Кашалёўскага i Веткаўскага раёнаў.

Мы закончылi распрацоўку праекта невялiкай спартыўнай залы памерам 24 на 12 метраў з мiнiмальным наборам падсобных памяшканняў. Яны (спартыўныя залы) прызначаны для невялiкiх населеных пунктаў, у тым лiку для аграгарадкоў.

— Тэма аграгарадкоў — асобная тэма. Няма сумнення, што яна нi ў якiм выпадку не абмiнула ваш iнстытут.

— Абсалютна правiльна, бо праектаванне i стварэнне аграгарадкоў, як i будаўнiцтва жылля для вяскоўцаў, уваходзiць у выкананне задач Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 98. Дык вось, летась перад намi была пастаўлена задача забяспечыць распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыi на будаўнiцтва адзiнаццацi аграгарадкоў, у кожным з якiх на нашу долю прыпадала па пяць-шэсць аб’ектаў.

Гэта даволi працаёмкiя работы, бо ў комплекс iх уваходзiць усё, каб населены пункт быў прыведзены ў парадак. Напрыклад, з пустуючага будынка неабходна зрабiць фельчарска-акушэрскi пункт (цi iншы аб’ект) у адпаведнасцi з санiтарнымi, архiтэктурнымi i iншымi нормамi. Мяркуем, прапаноўваем, распрацоўваем. Аддаём на экспертызу, дзе ўсё правяраецца, узгадняецца. Ёсць заўвагi — выпраўляем. Аб’ект рэканструяваны i набывае другое жыццё. Шкада толькi, што асобныя заказчыкi не заўсёды ўкладваюцца ў адведзеныя тэрмiны, ды i бываюць выпадкi, калi да нас са спазненнем паступаюць фiнансавыя сродкi. Што датычыцца сёлетняга года, дык мы павiнны ў другiм квартале выдаць праектна-каштарысную дакументацыю на дванаццаць аб’ектаў аграгарадкоў. З чым, вядома ж, справiмся. Заўважу яшчэ, што аграгарадкi — гэта не толькi рэканструкцыя iснуючых будынкаў, а будаўнiцтва новых збудаванняў, добраўпарадкаванне i iнжынернае забеспячэнне iх тэрыторый.

— Наколькi я зразумеў, партфель заказаў на гэты год у iнстытута даволi вялiкi, а ўдзел у будаўнiцтве аграгарадкоў з’яўляецца ў вас адным з асноўных напрамкаў дзейнасцi. Якiя яшчэ напрамкi ў 2006 годзе вызначыў для вас дзяржаўны заказ?

— Жыллё на вёсцы як штогадовая праграма згодна з распараджэннем прэзiдэнта краiны i мадэрнiзацыя цеплавых сетак. Затым аб’екты сацкультбыту: школы, дзiцячыя садкi, установы культуры.

— Калi ласка, падрабязней аб гэтым.

— Наш iнстытут прывязвае прыкладна сорак працэнтаў жылых сядзiбных дамоў, якiя ўзводзяцца ў рамках праграмы будаўнiцтва на вёсцы. Большасць з iх — нашы ўласныя распрацоўкi, якiя зацверджаны Мiнiстэрствам будаўнiцтва i архiтэктуры як тыпавыя праекты для будаўнiцтва i ў iншых рэгiёнах рэспублiкi.

— Вы хочаце сказаць, што вашы праекты дамоў выкарыстоўваюцца, скажам, на Вiцебшчыне, Магiлёўшчыне i г.д.?

— Менавiта так. Нам гэта прыемна, i мы ганарымся гэтым. А чаму б i не? Дарэчы, гэта сем тыпавых праектаў дамоў, распрацаваных намi i зацверджаных мiнiстэрствам. А ўсяго такiх праектаў у рэспублiцы каля трыццацi. I адметна тое, што заказчык можа выбiраць iх на любы густ. Таму маецца магчымасць мяняць аблiчча населеных пунктаў такiм чынам, што група ўзводзiмых жылых дамоў, скажам, у дзвюх суседнiх вёсках аднаго i таго ж раёна не была падобна адна на адну. Дарэчы, заказчык можа прапанаваць нам зрабiць праект дома i па яго эскiзу. Калi ласка.

— А вы ж яшчэ рыхтуеце дакументацыю i на рэканструкцыю жылля...

— I не толькi жылля, а i iншых аб’ектаў. Бо не зносiць жа з твару зямлi старыя будынкi, якiя на фоне сённяшнiх архiтэктурных формаў выглядаюць, прабачце, не так, як трэба. Прыкладаем таму ў падобных выпадках усё сваё ўменне, а будаўнiкi ўвасобяць у жыццё нашы iдэi, будынак заззяе сваёй навiзной i прыгажосцю. Як тут не радавацца!

Хачу яшчэ дадаць, што заданне на першы квартал гэтага года выдаць праектна-каштарысную дакументацыю на будаўнiцтва 356 дамоў (а гэта 468 кватэр) мы выканалi паспяхова. Упэўнены, што не падвядзём i з заданнямi на ўвесь год.

— Здаецца, Вiктар Яўгенавiч, ваш iнстытут быў iнiцыятарам будаўнiцтва на вёсцы дамоў з саломы. Цi можа я памыляюся?

— Не, не памыляецеся. I скажу, што за гэту навiнку аўтарскi калектыў распрацоўшчыкаў у складзе галоўнага iнжынера праекта Аляксандра Анiфера (зараз — галоўны iнжынер iнстытута), галоўнага архiтэктара прадпрыемства Аляксандра Даўгалёнка, галоўнага канструктара iнстытута (зараз — начальнiк пазаведамаснай экспертызы) Мiхаiла Харахнова i мяне быў па вынiках 1998 года ўзнагароджаны медалямi i дыпломамi лаўрэатаў прэмii Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва краiны iмя В.А. Караля. Па гэтай цiкавай тэхналогii былi пабудаваны два дамы ў вёсцы Мiхедавiчы Петрыкаўскага раёна, i яны знешне нiчым не адрознiвалiся ад жылля, узведзенага са звычайных матэрыялаў. Таму што драўляны каркас запаўняўся спрасаванымi з дапамогай прэспадборшчыкаў саламянымi цюкамi. Сцены ж дома або «аздаблялiся» сiлiкатнымi камянямi, або атынкоўвалiся. Вось i ўсё. Падобныя дамы (потым некалькi такiх з’явiлася i ў вёсцы Курыцiчы таго ж Петрыкаўскага раёна) мелi шэраг пераваг. Яны намнога лепш звычайных утрымлiвалi ў сабе цяпло. Па-другое, расходы на ўзвядзенне былi намнога меншымi, бо не параўнаеш жа кошт саломы з коштам цэглы. Ды яшчэ такiя немалаважныя фактары: калi пры новай тэхналогii можна абысцiся без грузапад’ёмных механiзмаў, а тэрмiны ўзвядзення падобных дамоў скарачаюцца.

Адным словам, мы спадзявалiся, што гэта арыгiнальная, на нашу думку, тэхналогiя дасць магутны штуршок да вырашэння праблемы няхваткi жылля. Аднак, на жаль, гэта не атрымала належнай падтрымкi з боку заказчыка i будаўнiкоў. Тым не менш, мы лiчым, што новая тэхналогiя будзе адноўлена ў нашай вобласцi, бо камiтэт па будаўнiцтву i архiтэктуры аблвыканкама прыняў рашэнне распрацаваць шэраг эксперыментальных кварталаў дамоў з цюкоў саломы i тарфаблокаў. I мы распрацавалi сёлета дакументацыю на ўзвядзенне чатырох дамоў з саламяных цюкоў у КСУПе «Чырвонаакцябрскi» Буда-Кашалёўскага раёна.

Нялiшне будзе сказаць, што «саламяныя» дамы i дагэтуль выклiкаюць iнтарэс у асобных заказчыкаў. Нават з блiзкага замежжа. Так, да нас прыязджаў прадстаўнiк з Падмаскоўя з просьбай азнаёмiць яго з новай тэхналогiяй, аб чым ён даведаўся з Iнтэрнэта. Мы выдалi яму патрэбную iнфармацыю, i ён сказаў, што ў Падмаскоўi мяркуецца пабудаваць цэлы пасёлак з такiх дамоў. Цiкавiлiся нашай навiнкай i латышы.

Па нашых праектах зараз будуецца прыгожы Палац культуры на трыста месцаў у вёсцы Глушкевiчы Лельчыцкага раёна, i да канца года ён будзе здадзены ў эксплуатацыю. Падобны будынак з’явiцца i ў вёсцы Холмеч Рэчыцкага раёна. На гэтым кропка не ставiцца. Бо мы сёння выпускаем неабходную дакументацыю на ўзвядзенне Дамоў культуры на сто пяцьдзесят месцаў у дзвюх вёсках Брагiншчыны — Вуглах i Бурках. А ў Бабовiчах Гомельскага раёна па нашаму праекту з’явiцца спартыўная зала.

Асобная тэма — праектаванне культавых збудаванняў, чым мы занялiся, калi ў прадпрыемства не было патрэбнай нагрузкi. Так вось i з’явiлiся ў Лельчыцах i двух населеных пунктах Гомельскага раёна (Краснае i Урыцкае) прыгожыя цэрквы. Яшчэ адна такая ж будуецца ў прыгараднай вёсцы Брылёва. Асаблiвы ж наш гонар — царква ў Ляскавiчах, што на радзiме знакамiтага дзеда Талаша, на Петрыкаўшчыне. Больш на Гомельшчыне такой я не ведаю. Яна зроблена з дубу, i над праектам яе мы працавалi з асаблiвым стараннем.

— На адной з нарад у аблвыканкаме вялася гутарка аб тым, што сёлета, як нiколi раней, вашай i iншым арганiзацыям у цэнтралiзаваным парадку па рэспублiканскай праграме даручана рэканструкцыя i мадэрнiзацыя цеплавых сетак, кацельняў.

— Гэта так, на што адпушчаны вялiкiя фiнансавыя сродкi. Вядома, што многiя з iх былi пабудаваны 20—25 гадоў таму i зараз прыйшлi ў непрыгоднасць, i нас чакаюць работы па iх перапраектаванню з выкарыстаннем перадiзаляваных труб, тэрмiн гарантыi якiх не менш за 25 гадоў. Такiх аб’ектаў у нас па вобласцi каля дваццацi. Па Гомельскаму раёну работы па дзесяцi аб’ектах ужо на стадыi заканчэння, а вось у Жыткавiцкiм, Веткаўскiм i Акцябрскiм раёнах камунальныя службы стрымлiваюць нас.

Яшчэ адна тэма — перавод кацельняў на мясцовыя вiды палiва. Па гэтых пытаннях да нас звяртаюцца многiя заказчыкi, i мы распрацоўваем такую дакументацыю. Хачу яшчэ раз засяродзiць увагу на тым, што вялiкi аб’ём у структуры нашых работ складае газiфiкацыя сельскiх населеных пунктаў i раённых цэнтраў, што дазваляе выканаць пастаўленыя задачы па забеспячэнню насельнiцтва «блакiтным» палiвам.

— А што можна сказаць пра рэканструкцыю i новае будаўнiцтва малочна-таварных фермаў, праектаванне збожжасушыльных комплексаў, якiмi вы займаецеся?

Тут слова мы дадзiм намеснiку дырэктара iнстытута па вытворчасцi Вiктару ГАПЕЕВУ:

— Летась камiтэт па сельскай гаспадарцы i харчаванню аблвыканкама ў рамках рэспублiканскай праграмы падтрымкi сельгасвытворцаў выдзелiў звыш пяцiдзесяцi аб’ектаў жывёлагадоўчага комплексу пад указаныя работы. Нашаму прадпрыемству было даручана распрацаваць дакументацыю на пятнаццаць аб’ектаў з прымяненнем новых тэхналогiй па ўтрыманню жывёлы, што мы i выканалi. Некаторыя аб’екты ўжо знаходзяцца ў стадыi будаўнiцтва, а наш iнстытут чакаюць вялiкiя аб’ёмы работ па адкрытаму акцыянернаму таварыству «Цiхiнiчы», што ў Рагачоўскiм раёне. Там з’явяцца некалькi жывёлагадоўчых комплексаў i, магчыма, нават свiнагадоўчая таварная ферма на 25 тысяч галоў у год, iдзе будаўнiцтва збожжасушыльных комплексаў, мехдвара, агароднiнасховiшча.

Апошнiм часам, чаго не было раней, мы пачалi вывучаць i ўкараняць вопыт фермаў некаторых заходнiх краiн i пераймаць там лепшае. А нядаўна пабывалi ў ААТ «Александрыйскае», што ў Магiлёўскай вобласцi, i знаёмiлiся там з дзеючымi комплексамi, якiя будуюцца вельмi актыўна. Трэба сказаць, што i там нам было чаму павучыцца, асаблiва такiм момантам, як устаўка святлоаэрацыйных лiхтароў, ветраахоўных сценачак у памяшканнях, што дазваляе вентыляваць будынак зiмой i летам.

У сельскагаспадарчых арганiзацыях вобласцi iдзе масiраванае будаўнiцтва збожжасушыльных комплексаў, i наша задача — прывязаць iх там, дзе яны павiнны быць. Праўда, яна крыху ўскладнiлася ў сувязi з тым, што распрацоўшчыкi ў асобе «Сельгастэхпраекта» з Мiнска запазнiлiся з выдачай нам праектна-каштарыснай дакументацыi.

Размову працягвае В. Абыход: — Наогул, як бачыце, наша мiсiя заключаецца ў тым, каб захаваць i ўмацаваць ролю рэгiянальнага лiдарства ў сферы забудовы сельскiх населеных пунктаў i малых гарадоў, выконваць ролю актыўнага ўдзельнiка ў рэалiзацыi рэспублiканскiх i рэгiянальных праграм па развiццю жыллёва-сацыяльнай i вытворчай структуры вёскi на базе ўкаранення сiстэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў, перадавых тэхналогiй сельскагаспадарчай вытворчасцi. Як вобразна кажуць: праз якасць праектнай прадукцыi i паслуг перайсцi да новай якасцi жыцця.

— Няма сумнення, Вiктар Яўгенавiч, што ключавым момантам для дасягнення пастаўленых мэтаў у галiне якасцi з’яўляецца канкурэнтаздольнасць работы iнстытута, вашай прадукцыi i паслуг...

— I тут наша задача заключаецца ў тым (i гэта мы дасягаем), каб поўнасцю задавальняць патрэбнасцi заказчыка, заўсёды заставацца яго надзейным партнёрам, фармiраваць у кожнага супрацоўнiка iнстытута iмкненне пастаянна паляпшаць праектныя рашэннi, працэсы i сiстэму ў цэлым i г.д. Вось такая наша палiтыка ў галiне якасцi. I калi б яна не дзейнiчала, мы не атрымалi б прэмiю ў галiне архiтэктуры за дамы з саломы, многiя дыпломы i ўдзячныя пiсьмы, i нам не было б прысвоена званне «Прадпрыемства года» ў катэгорыi «праектныя арганiзацыi». Аб якасцi нашых праектаў сведчыць i вось гэты яскравы факт. За мiнулы год «Белдзяржэкспертыза па Гомельскай вобласцi» разгледзела 254 нашы праекты i вярнула на дапрацоўку толькi 0,84 працэнта.

— Гэта сапраўды вельмi высокi паказчык, дасягнуць якi не так проста. Без вялiкага вопыту, жыццёвай мудрасцi, кампетэнтнасцi кожнага работнiка ўзяць такi рубеж немагчыма.

— I як тут не сказаць пра тое, што ў нас распрацаваны пакет дакументаў сiстэмы менеджменту якасцi IСО-9000, сертыфiкацыя якога намечана на будучы месяц, што кiраўнiкi iнстытута прайшлi курс навучання ў кансультацыйным цэнтры ААТ «ЦНIА-праект», што лiтаральна ўсе спецыялiсты-праекцiроўшчыкi ахоплены штогадовай тэхнiчнай вучобай, а галоўныя спецыялiсты iнстытута бяруць удзел у праводзiмых у рэспублiцы семiнарах, канферэнцыях i выстаўках па будаўнiчай тэматыцы. У 2002—2005 гадах адзiнаццаць супрацоўнiкаў прайшлi павышэнне квалiфiкацыi ў Мiжнародным iнфармацыйным цэнтры новых тэхналогiй у будаўнiцтве унiтарнага прадпрыемства «Iнстытут НIПТIС». Вялiкую ўвагу мы ўдзяляем камп’ютарызацыi вытворчасцi. 120 персанальных камп’ютараў аб’яднаны ў лакальную сетку з серверам, што дае магчымасць весцi скразное праектаванне без перадачы матэрыялаў сумежным падраздзяленням на папяровым носьбiце. Адным словам, ад чарцёжнай дошкi i алоўка мы адышлi i працуем па-новаму. Мiж iншым, тэму працягне галоўны архiтэктар Аляксандр ДАЎГАЛЁНАК.

— Камп’ютарная тэхналогiя адкрывае нам такiя магчымасцi, якiх не было раней. Зараз мы можам уявiць аб’ект вiртуальна, як, скажам, яго фотаздымак. Як быццам, аб’ект ужо гатовы, пабудаваны, i мы можам «зайсцi» ў яго ўнутр, «пахадзiць» па паверхах, пакоях, паглядзець iнтэр’еры i г.д., што потым дазваляе нам падысцi да справы творча. Дарэчы, камп’ютарызацыя вытворчасцi ў многiм садзейнiчае таму, што сённяшнi наш калектыў у 223 чалавекi выконвае такi ж самы аб’ём работ, як i семсот у 1992 годзе.

— Вiктар Яўгенавiч, дык што ж такое праца праекцiроўшчыка?

— Гэта даволi карпатлiвая, складаная праца, якая патрабуе гранiчнай канцэнтрацыi думкi, увагi i шырокiх ведаў. Паверце, што не кожны можа працаваць у гэтай сферы, якая патрабуе творчага падыходу да справы. Практыка паказвае, што сапраўдным спецыялiстам можа стаць той, хто, прапрацаваўшы ў нас гадоў пяць-сем, набярэцца салiднага вопыту, маючы пры гэтым схiльнасць да праектавання. Не буду ўтойваць, мы адчуваем праблему з кадрамi праекцiроўшчыкаў, бо ўсё яшчэ адклікаюцца тыя часы, калi многiя з iх вымушаны былi звальняцца i iсцi на iншыя работы, дзе былi большыя заробкi. Вось чаму ў калектыве працуе шмат пенсiянераў, чый вопыт запатрабаваны. Вось чаму, з’яўляючыся членам папячыцельскага савета Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта транспарту, я прыглядваюся да яго студэнтаў i лепшым прапаноўваю работу ў нас.

— Але ж з маладымi кадрамi чакаецца карпатлiвая работа, бо тэорыя — гэта адно, а практыка — другое...

— Тут схема ў нас такая, i яна праверана жыццём. Зноў уключайцеся ў размову, Аляксандр Уладзiмiравiч.

— У нас малады спецыялiст, як гаворыцца, не варыцца ў сваiм «катле», бо за iм замацоўваецца больш старэйшы таварыш, якi перадае яму свае вопыт i веды. У маiм аддзеле, напрыклад, працуе выпускнiк БелДУТа Мiкалай Раманенка, якому я аказваю патрэбную дапамогу. Простым архiтэктарам у аддзеле планiроўкi працавала Алена Протчанка, i з маёй дапамогай i дапамогай галоўных архiтэктараў праектаў Галiны Пiкулевай i Наталлi Бяловай яна сама стала з цягам часу ГАПам. Адчувалi i адчуваюць дзейсную дапамогу старэйшых таварышаў таксама Наталля Банузава, Ганна Кнатко i Кiрыл Гапееў. Дарэчы, першыя дзве пасля тэхнiкума, працуючы ўжо ў нас, закончылi унiверсiтэт, а Кiрыл яшчэ вучыцца там завочна, таксама пасля тэхнiкума. Падобных прыкладаў у iнстытуце многа.

— Вiктар Яўгенавiч, якiя задачы стаяць перад калектывам iнстытута на гэты год?

— Пра аграгарадкi i будаўнiцтва жылля я ўжо гаварыў. Акрамя таго, мы павiнны забяспечыць распрацоўкай праектна-каштарыснай дакументацыi з укараненнем пры праектаваннi новых тэхналогiй на базе айчыннага i замежнага абсталявання пятнаццаць малочнатаварных i адну свiнатаварную ферму, сем збожжасушыльных комплексаў, дасягнуць узроўню распрацоўкi гэтай дакументацыi з прымяненнем 89 працэнтаў сучасных камп’ютарных тэхналогiй i дабiцца павелiчэння заработнай платы на пятнаццаць працэнтаў супраць сярэднерэспублiканскага ўзроўню.

— Якiя ў вас цяжкасцi, пажаданнi?

— У савецкiя часы iснавала так званая двухгодка ў будаўнiчым канвееры, калi ў першы год выконвалiся праектныя работы, а ў другi — будаўнiчыя. Гэта давала магчымасць дэталёва прадумаць усё, працаваць на перспектыву. На жаль, сёння такой праграмы няма, i нам, праекцiроўшчыкам, даводзiцца часта працаваць як бы з «чыстага лiста». Што мы будзем рабiць у наступным годзе, якiя работы выконваць, дакладна я сказаць не магу. I тут патрэбна справу выпраўляць як ва ўпраўленнi капiтальнага будаўнiцтва аблвыканкама, так i яго камiтэце па будаўнiцтву i архiтэктуры. Правiльна, мы рыхтуем праекты на ўсякi выпадак пра запас, але здараецца, што потым яны патрабуюць нейкiх удакладненняў, змяненняў. Але навошта ўсё гэта?

У гутарку ўступае галоўны iнжынер iнстытута Аляксандр АНIФЕР:

— Хачу сказаць наступнае. У свой час я працаваў галоўным iнжынерам праектаў i ў асноўным займаўся праектаваннем вытворчых баз уласнага будаўнiцтва «Аблмiжкалгасбуда». Мы многае рабiлi тады па iх мадэрнiзацыi i развiццю, i ў пералiк нашых работ уваходзiлi растворабетонныя вузлы, дрэваапрацоўчыя майстэрнi, цэхi па выпуску плiт пустотнага насцiлу. У якасцi прыкладу назаву вытворчую базу будаўнiкоў у Каранёўцы, што ў Гомельскiм раёне. Гэта даволi арыгiнальны i вялiкi будаўнiчы комплекс з базай механiзацыi, цэхам перадiзаляцыйных труб, цэхам распiлоўкi i апрацоўкi гранiтнага каменю, дрэваапрацоўчымi майстэрнямi i г.д. Адным словам, у агульным аб’ёме нашых работ тады вытворчыя будынкi складалi адну чацвёртую частку. Гэта нямала. I шкада, што падобнага зараз проста няма.

Як ужо было сказана вышэй, цяпер у краiне вядзецца вялiкая работа па рэканструкцыi жывёлагадоўчых аб’ектаў — малочнатаварных фермаў, свiнарнiкаў i г.д. Яны ўзводзiлiся з унiверсальных канструкцый: бетонных паўрам, пралётам 18,5—21 метр з перакрыццём жалезабетонным дыскам. Зараз у рэспублiцы iх ужо нiхто не вырабляе, акрамя завода ў Слуцку. Мы ж знайшлi такiя паўрамы на заводзе жалезабетонных вырабаў у Гомелi i той жа Каранёўцы i распрацавалi дакументацыю па бетанаванню i з выкарыстаннем спецыяльных касет, каб не завозiць будаўнiкам вобласцi гэтыя паўрамы са Слуцка, дзе, дарэчы, завод жалезабетонных канструкцый вырабляе для жывёлагадоўчых комплексаў усё, пачынаючы ад фундаментных элементаў i канчаючы плiтамi перакрыццяў. Мы ж, паўтараю, адрадзiлi толькi паўрамы, i наперадзе многа работы.

Вiктар Абыход: — У заключэнне я хачу сказаць пра наш калектыў такiя словы. Ён дружны, згуртаваны. Кожны чалавек — гэта iндывiдыум, iнтэлiгент. Восемдзесят працэнтаў работнiкаў — людзi з вышэйшай адукацыяй. Я ўдзячны ўсiм нашым працаўнiкам за старанную i ўмелую работу, i асаблiва ветэранам вытворчасцi. Заслужанай павагай карыстаюцца галоўны iнжынер праектаў Яўген Новiкаў, начальнiкi аддзелаў геалогii, даследаванняў, архiтэктурна-будаўнiчага, каштарыснага, планавага — Юрый Хiнчын, Мiхаiл Жаранкоў, Iван Лiпаў, Iрына Рэкусава, Iрына Абыход, галоўны бухгалтар Вiкторыя Астапенка, спецыялiст службы матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння Вольга Бойка i г.д. Толькi добрыя словы скажу ў адрас i маладых работнiкаў Уладзiмiра Яцкова, Дзмiтрыя Дмiтрыка, Аляксандра Сапранкова, Наталлi Тупiк, Маргарыты Лаўрусенка i многiх iншых.

— Мы жадаем вашаму калектыву, Вiктар Яўгенавiч, далейшых поспехаў у працы, усяго самага найлепшага.

— Дзякуем.

Матэрыял падрыхтавалi Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ i Веранiка ХIЛЬКЕВIЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Дзейнасць нашага iнстытута накiравана на поўнае задавальненне патрабаванняў грамадства»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика