21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Музей журботнай памяцi

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Музей журботнай памяцi

Людзi, якiя марылi аб стварэннi ў Брагiне  паўнацэннага музея, цяпер, вiдаць, змогуць уздыхнуць з палёгкай: цывiлiзаванае сховiшча чалавечай памяцi стала тут рэальнасцю. 

— I за гэта жыхары раёна выказваюць шчырую ўдзячнасць усiм, хто меў дачыненне да яго стварэння, — гаворыць старшыня Брагiнскага райвыканкома Аляксандр Ядчанка. — У першую чаргу ўдзячны аблвыканкому: па распараджэннi яго старшынi  Аляксандра Якабсона на рэканструкцыю пад музей будынка былога дзiцячага садка з бюджэту вобласцi  выдзелена 450 мiльёнаў рублёў. 

…На карцiне — невялiкая група людзей журботна iдзе за грузавiком, якi паволi цягне да зарослых зiмовых могiлак нерухомую  труну. Сваякi i аднавяскоўцы нябожчыка прыехалi ў адселеную вёску, каб выканаць прыжыццёвы наказ местачкоўца: пахаваць яго ў тым куточку роднай зямлi, дзе жылi продкi, дзе нарадзiўся i навучыўся жыццёвым мудрасцям сам, адкуль неспадзявана занесла сям’ю бязлiтасным чорным ветрам у iншыя мясцiны чарнобыльская бяда. Аўтар карцiны «Пахаванне ў чарнобыльскай зоне», ураджэнец Брагiн­шчыны Вiктар Шматаў, не называе месца адлюстраванай на палатне дзеi. Iм  мог стаць кожны з 54 населеных пунктаў раёна, што знiклi з карты яго:  Гдзень, Пiркi, Ляды, Ясянi, Крукi… Мiж тым мастацкiмi сродкамi творца дасягае галоўнага: можна нават не быць жыхаром адселенай вёскi, не памятаць палохаючага адцення так часта ўжываемага ў памятным 1986-м i наступных  гадах слова «радыяцыя», каб, пастаяўшы ля палотнаў i  асэнсаваўшы  адлюстраванае на iх, адчуць трагiзм i маштабнасць чарнобыльскай бяды, якая абрынулася на беларускую зямлю. Бяды, на шляху якой у першыя хвiлiны катастрофы стаў 25-гадовы камандзiр аддзялення пажарнай часцi Чарнобыльскай АЭС ураджэнец Брагiнскага раёна Васiль Iгнаценка, чыё  iмя носiць адна з вулiц райцэнтра. 

Не толькi работы члена Саюза мастакоў рэспублiкi Вiктара Шматава, а i дзесяткi лепшых карцiн чарнобыльскай тэматыкi, што выйшлi з-пад пэндзляў Уладзiмiра Кожуха, Валерыя Шкарубы, Вiктара Барабанцава, Мiкалая Цудзiка, iншых  творцаў у час правядзення на Брагiншчыне ў 1986 годзе пленэра, сабраны разам у залах музея. Па словах намеснiка старшынi Брагiнскага райвыканкома Ганны Бабрынёвай, аналагаў падобнага захавання постчарнобыльскай памяцi у рэспублiцы  няма. Увогуле ж, як высветлiлася, толькi асноўны фонд Брагiнскага музея ўтрымлiвае больш як 200 мастацкiх палотнаў, што для ўстановы такога ўзроўню даволi многа. Зусiм невыпадкова ў рамках мiжнароднай праграмы паслячарнобыльскага супра­цоўнiцтва СORE з дапамогай партнёраў з французскай асацыяцыi «Спадчына без гранiц» брагiнчане зараз ажыццяўляюць праект «У пошуках страчаных пейзажаў». Яго мэта – стварэнне вэб-каталога музейных жывапiсных работ з iх дэталёвым апiсаннем. 

Афiцыйнае адкрыццё Брагiн­скага музея было прымеркавана да 20-й гадавiны з часу катастрофы. Па задумцы стваральнiкаў экспазiцый, адметнае месца тут адведзена так званай галерэi пакiнутых вёсак, дзе, апрача карцiн, размешчаны фотаздымкi, дакументальныя матэрыялы, успамiны i разважаннi перасяленцаў, а таксама матэрыялы аб наладжваннi жыцця на засеянай радыеактыўным попелам зямлi ў пасляаварыйны час. Першымi наведвальнiкамi музейнай установы сталi ўдзельнiкi нядаўняй мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi, што прайшла з нагоды 20-годдзя сумнай даты. Яны былi ўражаны, убачыўшы  незвычайныя экспанаты музея. Яны  сведчаць, што яшчэ за амаль два стагоддзi да чорнай чарнобыльскай хмары на гэтыя  мясцiны шчодра пасыпаўся… метэарытны дождж. У далёкiм 1807 годзе тут быў упершыню выяўлены кавалак незямнога «прышэльца». Агульная ж вага тутэйшых знаходак паласiта (вельмi рэдкi жалезна-каменны вiд метэарыта. – М.Ж.) на Брагiншчыне склала 858 кiлаграмаў. У музеi захоўваецца 38-кiлаграмовы кавалак «iнша­планетнага госця», якi знайшлi ў раёне Камарына. Ён атрымаў назву «Брагiн». 

…Перш чым пакiнуць музей, у адной з залаў спыняюся ля стэндаў, што расказваюць аб подзвiгах землякоў-брагiнчан – Герояў Савецкага Саюза Пятра Жукава, Сяргея Мацапуру, Паўла Шпетнага. Старшы лейтэнант Шпетны – апошнi з трох, чый подзвiг стаў вядомы землякам. Камандзiр узвода бранябойшчыкаў i восем яго адважных падначаленых у вогненным сорак трэцiм  каля вёскi Про­хараўкi сталi на шляху фашысц­кiх танкаў, што рвалiся да Курска. Калi былi зрасходаваны боепрыпасы, мужны камандзiр кiнуўся пад гусенiцы «тыгра» са звязкай гранат. Тады яны перамаглi i не скарылiся ворагу. Час пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы даказвае: на радзiме героя ў яго ёсць нямала дастойных паслядоўнiкаў… 

На здымку: ля «чарнобыльскiх» карцiн.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика