Хроніка апошніх падзей
ПАЖАР У КАЗАХСКIМ «ТАЎЭРЫ»
Учора ў сталiцы Казахстана Астане загарэўся 150-метровы небаскроб «Транспарт Таўэр», у якiм знаходзяцца офiсы адразу некалькiх мiнiстэрстваў краiны. Вежу, якая з’яўляецца самым высокiм адмiнiстрацыйным будынкам у рэспублiцы, з аднаго боку поўнасцю ахапiў агонь. Агнём таксама былi ахоплены дзесяць верхнiх паверхаў будынка, у якiм размяшчаюцца мiнiстэрствы культуры i iнфармацыi, транспарту i камунiкацый, iндустрыi i гандлю, агенцтва па iнфарматызацыi i сувязi i iнш. Барацьбу з агнём вялi 15 пажарных разлiкаў. Людзей з будынка эвакуiравалi. На момант падпiсання нумара ў друк аб прычынах пажару i ахвярах, акрамя адной жанчыны, якая атруцiлася ўгарным газам, не паведамлялася. У ПАРЫЖЫ ЗНОЎ УСПЫХНУЛI БЕСПАРАДКI Каля сотнi маладых людзей у ноч на аўторак уступiлi ў сутыкненнi з французскай палiцыяй у прыгарадзе Парыжа Сена-Сен-Дэнi. У вынiку сем палiцэйскiх атрымалi лёгкiя раненнi, арыштаваныя шэсць удзельнiкаў беспарадкаў. Сутыкненнi распачалiся пасля таго, як моладзь распачала падпальваць аўтамабiлi i кантэйнеры для смецця. Як паведамляюць улады, на такiя дзеяннi маладых людзей падштурхнуў арышт аднаго з iх таварышаў, якi быў праведзены за некалькi гадзiн да гэтага. Беспарадкi таксама адбылiся ў прыгарадзе Клiшы-Су-Буа, дзе летась масавыя хваляваннi распачалiся пасля таго, як двое маладых людзей загiнулi, хаваючыся ад палiцыi. Нагадаем, што ў лiстападзе 2005 года ў ходзе выступленняў моладзi на тэрыторыi Францыi былi спалены каля 10 тысяч аўтамабiляў. РАСIЯ НЕ ПАЦЕРПIЦЬ КАНКУРЭНЦЫI ШАС Расiя не пацерпiць стварэння ў зоне дзеяння Шанхайскай арганiзацыi супрацоўнiцтва (ШАС) iншых падобных арганiзацый. Пра гэта заявiў спiкер Дзярждумы РФ Барыс Грызлоў на першай сустрэчы старшынь парламентаў краiн ШАС, якая адбылася ў Маскве. Паводле яго слоў, расiйскае кiраўнiцтва выступае супраць стварэння iншых арганiзацый, «якiя дублiруюць функцыi ШАС». Ён адзначыў, што стварыць такiя арганiзацыi прапаноўвае амерыканскi бок, а гэта, лiчыць спiкер, толькi прывядзе да ўзнiкнення бар’ераў у супрацоўнiцтве. ФЕАДОСIЯ — ТЭРЫТОРЫЯ БЕЗ НАТО Дэпутаты гарсавета Феадосii аднагалосна выказалi пратэст супраць прысутнасцi натаўскiх войскаў у рэгiёне i абвясцiлi Феадосiю тэрыторыяй без НАТО. Пра гэта паведамiў народны дэпутат Вярхоўнага савета Крыма ад блока Наталлi Вiтрэнка Валерый Iваноў. Паводле яго слоў, такое рашэнне падтрымалi ўсе дэпутаты гарсавета, у тым лiку i ад Блока Юлii Цiмашэнка. Iваноў таксама паведамiў, што гарсавет звярнуўся да прэзiдэнта Украiны Вiктара Юшчанкi i да Вярхоўнай Рады з патрабаваннем даць прававую ацэнку сiтуацыi, якая склалася ў сувязi з незаконным прыбыццём у порт горада замежнага карабля пад сцягам НАТО. Як паведамлялася раней, карабель «Adventure» прыбыў у Крым для падрыхтоўкi да планавых вучэнняў «Sea breeze-2006», для ўдзелу ў якiх запрошана 40 краiн. Прыбыццё натаўскiх вайскоўцаў выклiкала пратэст у мясцовага насельнiцтва, якое на працягу двух сутак блакiравала порт i перашкаджала разгрузцы судна. У IНДАНЕЗII ЗАГIНУЛI 5,5 ТЫСЯЧЫ ЧАЛАВЕК Улады краiны абвясцiлi афiцыйную колькасць загiнулых у вынiку землятрусу. Паводле апошняй iнфармацыi, ахвярамi стыхii сталi 5427 чалавек. Больш за 20 тысяч чалавек атрымалi раненнi, больш за 200 тысяч — пазбавiлiся даху над галавой.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў сталiцы Казахстана Астане загарэўся 150-метровы небаскроб «Транспарт Таўэр», у якiм знаходзяцца офiсы адразу некалькiх мiнiстэрстваў краiны |
|