Хвароба — на пальцы
Антон ЗАПОЛЬСКI
Пазнай сябе Аб тым, як вылечыць чалавека па мезеным пальцы, расказвае урач-бiяэнергатэрапеўт Вадзiм Мананнiкаў— Вадзiм Якаўлевiч, вызначэнне стану здароўя чалавека па руцэ было вядома яшчэ лекарам старажытнасцi. Дастаткова папулярным яно з’яўляецца i сёння. Але, згадзiцеся, у нашы днi, пры наяўнасцi ў медыцынскiх цэнтрах найсучаснай, самай дакладнай апаратуры, крыху дзiўна чуць аб гэтым. Але тым не менш... — Тым не менш, я магу сказаць, што сапраўды, дыягностыка розных хвароб (тых, якiя ўжо ёсць у арганiзме чалавека, i тых, якiя могуць «навалiцца» ў любы момант) па руцэ была вядомай i папулярнай ва ўсе часы. Гэта без перабольшвання. Прычым дакладнасць такой дыягностыкi была надзвычай высокай. Прыйшла яна да нас з Усходу. Там не толькi ў iмператарскiх палацах, але i ў кожнай паважанай сям’i быў свой квалiфiкаваны медык. Дактары, якiя лячылi, напрыклад, дам, нiколi не бачылi iх адкрытых твараў (на Усходзе гэта не дапускалася). Урач тым больш не мог зрабiць агляд цела пацыентак, таму яны рабiлi заключэнне аб здароўi жанчын, даследуючы толькi кiсць рукi, працягнутую ў акно медыцынскага кабiнета. — I што яны там маглi ўбачыць? — Самае галоўнае, яны лiчылi, што асноўную iнфармацыю аб стане здароўя можна атрымаць па адным толькi пальчыку. Iм з’яўляўся мезены палец левай рукi. Па iм лекар вызначаў такi важны фактар, як рэакцыя «пацыента» на знешняе эмацыянальнае асяроддзе. Менавiта неспрыяльным уздзеяннем акаляючага нас асяроддзя, а дакладней — адсутнасцю абарончай рэакцыi арганiзма на нейкiя адмоўныя праявы таго, што нас акружае (гэта — людзi, экалогiя, нейкiя непрыемныя сiтуацыi, стрэсы i г.д.), яшчэ ўсходнiя фiлосафы-ўрачы тлумачылi з’яўленне тых цi iншых хвароб, у тым лiку хранiчных. Да таго ж, на мезенцы знаходзяцца так званыя «мерыдыяны», якiя адносяцца да сiстэмы сэрца i тонкага кiшэчнiка. Дык вось, прынцыпы iх узаемадзеяння арганiзм «паказвае» нам знешнiм выглядам мезенага пальца левай рукi: гэта могуць быць ледзь прыкметныя кропкi, пiгментацыя, структура скуранога покрыва. На пэўныя кропкi пальца нацiскалi, i па рэакцыi на гэтае нацiскванне (боль цi яе адсутнасць, пашчыпванне цi аняменне) вызначалi стан псiхаэмацыянальнай сферы. — I якiя метады лячэння яны «прапiсвалi» сваiм пацыентам? — Iх багата. Напрыклад, пры неўратычных анамалiях рабiўся кропкавы масаж. I да нашага часу дайшлi такiя нескладаныя рэкамендацыi. Масаж кропкi, што знаходзiцца на ўзроўнi пазногцевага ложа, але з унутранага боку пальца, дае прылiў эмацыянальных i нервовых сiл, знiмае стрэс, заспакойвае сэрцабiццё, знiмае зубны боль, паляпшае сон. Пульсiруючае нацiскванне на гэтую кропку прымянялася для вывядзення з паўбеспрытомнага стану. Верхнюю частку пальца рэкамендавалася перад прыёмам ежы масiраваць тым, хто мае лiшнюю вагу i валодае нястрыманым апетытам. Пацыенты масiравалi кончык пальца самастойна, засвоiўшы такое правiла: мужчынам трэба было масiраваць левы мезенец супраць гадзiннiкавай стрэлкi да апоўдня, а пасля апоўдня — па гадзiннiкавай стрэлцы. Для жанчын усё з дакладнасцю да наадварот: з ранiцы па гадзiннiкавай стрэлцы, пасля абеду — супраць. А ў самы поўдзень гэту цуда-кропку не дазвалялася масiраваць нi жанчынам, нi мужчынам. Па мезенцу левай рукi, па яго рэакцыi на дотык чаго-небудзь рабiлiся вывады аб функцыянальным стане падстраўнiкавай залозы, лёгкiх, страўнiка, нырак, мачавога i жоўцевага пузыроў. Пры лячэннi паспяховым аказваўся такi масажны прыём: пагладжванне, нацiскванне з вярчэннем, iголкатэрапiя. Вось гэтымi прыёмамi ўрачы ўздзейнiчалi на мезенец. — Што яшчэ цiкавага перадалi нам у спадчыну старажытныя лекары, якiя вывучалi здароўе чалавека па адным толькi пальцы? — Цiкава, на мой погляд, вось яшчэ што. Для павышэння агульнага тонусу i гарманiзацыi работы ўсiх унутраных органаў на кропку ўнутранага боку пальца, якi з’яўляецца праекцыяй сярэдзiны асновы пазногцевага ложа, прыклейвалi яркi бiсер. Чым больш спакойным i флегматычным быў пацыент, тым больш яркую бусiнку замацоўвалi на яго мезенцы. Дарэчы, Старжытны Усход — радзiма манiкюру. Гэта сёння нашы дамы робяць колеравую гаму манiкюру, зыходзячы з колеру свайго адзення цi наогул па нейкiх незразумелых прынцыпах. Раней жа ўсходнiя лекары лiчылi, што да гэтага трэба адносiцца з усёй сур’ёзнасцю, iнакш, сцвярджалi яны, можна было сабе толькi нашкодзiць. Напрыклад, чырвоны колер пазногцевай пласцiны спрыяе лёгкаму ўзмацненню энергii, а зялёны аказвае больш моцнае танiзуючае ўздзеянне. Таму яны раiлi афарбоўваць ногаць на мезеным пальцы ў чырвоны колер любога адцення — гэта дапамагала пазбягаць паражаючага ўздзеяння стрэсу на ўвесь арганiзм. Старажытныя лекары таксама папярэджвалi моднiц: жоўты лак на пазногцях знiжае ўстойлiвасць псiхiкi, сiнi i чорны небяспечныя тым, што прыцягваюць розныя захворваннi i проста непрыемнасцi. Як да гэтага адносiцца сёння? Магу прывесцi такi прыклад. Адна наша вядомая спартсменка некалькi гадоў таму стала чэмпiёнкай на буйных мiжнародных спаборнiцтвах. Снарад, з якiм яна выступала, быў чорнага колеру. Дык вось яна вырашыла пафарбаваць свае пазногцi таксама ў чорны колер. Выступiла на тых спаборнiцтвах яна, як я сказаў, удала. Але затым пачалiся праблемы. Яе абвiнавацiлi ў прымяненнi допiнгу (прымала яна забароненыя прэпараты цi не — не нам тут меркаваць), аднак больш пра яе спартыўныя дасягненнi мне, напрыклад, нiчога невядома. Гэта што датычыцца манiкюру. А тым, хто манiкюрам не карыстаўся, лекары раiлi насiць на мезенцы залаты пярсцёнак. Праўда, лячэбныя пярсцёнкi мелi асаблiвую форму — яны былi не замкнёныя, з невялiчкiм разрэзам. Уладальнiк такога пярсцёнка быў бадзёры, вясёлы, энергiчны, упэўнены ў сваiх сiлах. Лiчылася, што пярсцёнак спрыяльна ўздзейнiчае на работу печанi i падстраўнiкавай залозы. Мужчыны павiнны насiць яго на мезенцы правай, а жанчыны — на мезенцы левай рукi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб тым, як вылечыць чалавека па мезеным пальцы, расказвае урач-бiяэнергатэрапеўт Вадзiм Мананнiкаў |
|