21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шанцы на сваё жыллё ў беларусаў павялiчваюцца...

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ШЧУЧЭНКА

З 1 лiпеня «Беларусбанк» уводзiць у дзеянне сiстэму будаўнiчых зберажэнняў

Пасля таго, як на старонках «Звязды» з’явiлася iнфармацыя пра тое, што з сярэдзiны гэтага года ў краiне запускаецца ў дзеянне новы прадукт, звязаны з магчымым вырашэннем жыллёвай праблемы многiх грамадзян, на «Беларусбанк», якi распрацаваў i ўкараняе сiстэму будаўнiчых зберажэнняў, «пасыпалiся» пытаннi ад патэнцыяльных клiентаў. Пра гэта ўчора падчас сустрэчы з журналiстамi паведамiла першы намеснiк старшынi праўлення гэтага банка Валянцiна Лук’яненка. Яно i зразумела: беларусам прапануецца новы механiзм, якi дазволiць iм накапiць пэўную суму грошай, пасля чаго можна будзе атрымаць крэдыт на больш iльготных умовах i пабудаваць цi купiць уласнае жыллё.

Сваё жыллё — у два этапы

Сваю сiстэму спецыялiсты «Беларусбанка» «заклалi» ў два этапы. Першы — гэта перыяд накаплення ўласных зберажэнняў, а другi — перыяд крэдытавання. Адразу ж заўважым, што мiнiмальная сума, якую павiнен накапiць укладчык банка за пэўны тэрмiн — 25 працэнтаў ад агульнай сумы iнвестыцый на будаўнiцтва або набыццё жылля. Астатнiя 75 працэнтаў, якiя яму спатрэбяцца для гэтай мэты, прадаставiць банк, прычым, зноў падкрэслiм, на льготных умовах. Чалавек сам вольны выбiраць, колькi яму спатрэбiцца часу, каб ажыццявiць задуманае. Банк прапануе некалькi варыянтаў — 3,5 i 7 гадоў. А права на атрыманне крэдыту ўзнiкае толькi пасля пэўнага тэрмiну захоўвання сродкаў. Напрыклад, калi вы спынiлiся на варыянце «3 гады», то паклаўшы неабходную суму накаплення (25 працэнтаў ад мяркуемага кошту кватэры, дома...), праз 19 месяцаў (мiнiмальны тэрмiн для гэтага варыянту) банк выдае вам астатнiя грошы ў якасцi крэдыту пры прад’яўленнi дагавору на будаўнiцтва цi набыццё жылога памяшкання. Адметнасць гэтай сiстэмы ў тым, што крэдытам могуць скарыстацца ўсе жадаючыя: новы прадукт даступны не толькi тым, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, але i людзям, у якiх ёсць так званыя лiшнiя метры.

Крэдыт — на 20 гадоў

Удзельнiкам сiстэмы будаўнiчых зберажэнняў тэрмiн карыстання крэдытам павялiчаны з 15 да 20 гадоў. А вось што датычыцца працэнтнай стаўкi за карыстанне крэдытам, то яна ўстаноўлена на ўзроўнi стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка плюс 1-працэнтны пункт. Калi весцi гутарку аб сённяшнiм днi, то працэнтная стаўка за карыстанне складае 12 працэнтаў гадавых — гэта на 3—7 пунктаў нiжэй, чым стаўка па крэдытах на агульных падставах. Спецыялiсты банка да таго ж падкрэслiваюць i той момант, што жыллёва-накапляльны ўклад у сiстэме будаўнiчых зберажэнняў абаронены ад iнфляцыi. Справа ў тым, што даходнасць гэтага ўкладу ўстаноўлена ў памеры стаўкi рэфiнансавання. Зараз апошняя, нагадаем, складае 11 працэнтаў гадавых i перавышае ўзровень iнфляцыi, гэта значыць, абараняе накапляльны ўклад iнвестара ад абясцэньвання. Каб не быць галаслоўнымi, заўважым, што па зберажэннях, дзе была ўстаноўлена стаўка рэфiнансавання, перавышэнне даходнасцi над узроўнем iнфляцыi летась склала 0,4 працэнта, а ў гэтым годзе — 0,3 працэнта. Больш таго, жыллёва-накапляльны ўклад мае штомесячную капiталiзацыю працэнтаў, за кошт чаго ўзровень даходнасцi па яму павялiчваецца яшчэ на 0,57 працэнта гадавых.

Яшчэ адзiн немалаважны момант — удзельнiку праграмы прадастаўляецца адтэрмiноўка па выплаце працэнтаў за карыстанне крэдытам тэрмiнам да трох месяцаў.

Будаўнiчыя зберажэннi — у Br

Так, накапленне ўласных зберажэнняў для будаўнiцтва цi набыцця жылля банк прадугледжвае менавiта ў нацыянальнай валюце. Як адзначаюць у «Беларусбанку», у беларускiх рублях трымаць свае ўклады выгадна i клiентам банка — па iх даходнасць вышэйшая. Няма нiякiх праблем i для тых людзей, якiя раптам вырашаць скасаваць дагавор з банкам i забраць адтуль грошы, — магчыма, чалавек iншым чынам вырашыць сваё жыллёвае пытанне. У такiм выпадку вяртанне грошай гарантавана дзяржавай, праўда, працэнт па ўкладу, калi тэрмiн дагавора не скончыўся, будзе больш сцiплым — на ўзроўнi ўкладаў да запатрабавання. Яшчэ адна акалiчнасць: выкарыстаць крэдыт у сiстэме будаўнiчых укладаў магчыма толькi на жыллё. На iншыя мэты, напрыклад, на куплю таго ж аўтамабiля, банк крэдыт прадастаўляць не будзе. I, нарэшце, што датычыцца геаграфii новай паслугi. Як заўпэнiваюць у банку, выдача крэдытаў удзельнiкам сiстэмы будзе праводзiцца ў любым населеным пункце краiны, незалежна ад месца прапiскi крэдытаатрымальнiка i месца адкрыцця ўкладнога рахунка, што дазволiць набыць (пабудаваць) жыллё незалежна ад месца пражывання. Гэта значыць, што той жа жыхар Магiлёва, якi ўдзельнiчае ў сiстэме будаўнiчых зберажэнняў, можа зрасходаваць прызначаныя яму грошы, напрыклад, на будаўнiцтва жылля ў Мiнску.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 лiпеня «Беларусбанк» уводзiць у дзеянне сiстэму будаўнiчых зберажэнняў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика