21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Смеццеправоду быць?

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

КАМУНАЛЬНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ

Ранiцай лесвiчная пляцоўка сустрэла мяне густым непрыемным пахам... Крынiцу «водару» знайсцi было няцяжка: ля адкрытага смеццеправода завiхалася работнiца ЖЭСа. Мяркуючы па яе выглядзе, «бiтва» iшла не пяць хвiлiн, аднак смеццеправод здаваць пазiцыi не спяшаўся. «Нейкi неахайнiк павыкiдваў кардонныя скрынi, — паскардзiлася жанчына, — i забiў смеццеправод на некалькi паверхаў».

Кожны дзень адзiн жыхар нашай планеты ў сярэднiм «выпрацоўвае» 1,5 кiлаграма бытавых адходаў (прыкладна 6 лiтраў). Памножце гэта на 365 дзён, а потым яшчэ на 6 з «хвосцiкам» мiльярдаў чалавек. Унушальная лiчба? Нават нягледзячы на вялiкiя зямельныя магчымасцi Беларусi (у параўнаннi са шчыльнанаселенымi краiнамi Еўропы), мы з цягам часу пачнём адчуваць недахоп чыстых плошчаў, а замест прыгожых краявiдаў будзем любавацца смеццевымi палiгонамi.

Лагiчнае i вiдавочнае выйсце — раздзельны збор адходаў, якiя потым можна выкарыстаць як другасную сыравiну. Зыходзячы з гэтага, Савет Мiнiстраў на пачатку года даў даручэнне Мiнiстэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркi падрыхтаваць прапановы па ўдасканаленню сiстэмы раздзельнага збору камунальных адходаў у месцах iх утварэння i магчымасцi яго сартыроўкi. Сярод iншых была агучана ў прыватнасцi i прапанова спынiць эксплуатацыю смеццеправодаў у iснуючых забудовах i не праектаваць iх у новых узводзiмых дамах.

Натуральна, многiя жыхары шматпавярховых дамоў цэняць смецце- правод за зручнасць i эканомiю часу. У любы момант (як толькi наспела неабходнасць) у халаце i пакаёвых тапачках можна праслiзнуць на лесвiчную пляцоўку i пазбавiцца ад пакета бытавых адходаў, каб не «азанiраваць» iмi кватэру. Да кантэйнернай пляцоўкi так не пабегаеш. Аднак смеццеправод — гэта не толькi зручнасць. Дрэнны пах, смецце на лесвiцы, прусакi i нават пацукi — таксама частыя прыкметы наяўнасцi смецце-правода ў доме.

— У камунальныя службы сталiцы перыядычна звяртаюцца жыхары са скаргамi на антысанiтарны стан смеццеправодаў, наяўнасць у iх насякомых i грызуноў, — расказвае галоўны iнжынер аддзела эксплуатацыi жыллёвага фонду, арганiзацыi i правядзення жыллёвай рэформы ўпраўлення жыллёвай гаспадаркi Мiнжылкамгаса Аляксандр Аўраменка. — Безумоўна, смеццеправоды перыядычна чысцяцца, прыбiраюцца, але ж гэта робiцца не кожную хвiлiну. У Мiнску iснуе прыватная фiрма, якая прапануе ўласна распрацаваную перадавую тэхналогiю чысткi смеццеправодаў. Перасовачная аўтаматызаваная сiстэма дазваляе не толькi здымаць смеццевыя «нарасты», якiя ўтвараюцца на сценках, але i праводзiць дэзiнфекцыю i дэзадарыраванне шахты. Аднак эксплуатацыя такой устаноўкi каштуе нямала. Жыхары за гэта не плацяць, разлiчваецца абслуговая арганiзацыя. Таму сёння па Мiнску падобную чыстку смеццеправодаў не практыкуюць (дорага).

Паводле слоў Аляксандра Сяргеевiча, пах у смеццеправодзе можа ўзнiк-нуць з-за несвоечасовага вывазу адходаў, i, як правiла, абумоўлена гэта тым, што спецтэхнiка не можа пад’ехаць да кантэйнераў: праезд перагароджваюць прыватныя аўто.

Жыхарам адной сталiчнай 9-павярхоўкi ў мiкрараёне Уручча працуючы смеццеправод прыносiў больш непрыемнасцяў, чым палёгкi. Гады 4 таму яны сабралi агульны сход, на якiм вырашылi заварыць «крынiцу пахаў i прусакоў». Атрымалi дазвол ад ЖЭСа, санстанцыi i ўпраўлення архiтэктуры i замест смеццеправода пачалi карыстацца кантэйнернай пляцоўкай. Хутка да iх далучылiся яшчэ некалькi суседнiх дамоў. «Адначасова яны «забiлi некалькi зайцоў», — тлумачыць Аляксандр Сяргеевiч, — жыхары пазбавiлiся ад антысанiтарыi на пляцоўках, ад дрэннага паху, ад насякомых i ад нясвоечасовага вывазу смецця — да кантэйнернай пляцоўкi спецмашына пад’язджае без праблем. Акрамя таго, пашырылiся магчымасцi для раздзельнага збору бытавых камунальных адходаў».

Горад Гомель жыве без смецце- праводаў ужо гадоў 10. I пераход на кантэйнерныя пляцоўкi прайшоў там без эксцэсаў i абурэнняў з боку насельнiцтва. На ўсё пра ўсё спатрэбiлася не больш за год.

— Прыкладна пасля 10 гадоў эксплуатацыi смеццеправод выходзiць са строю, — тлумачыць намеснiк генеральнага дырэктара гомельскай гарадской жыллёва-камунальнай службы Вiктар Жосткiн. — I ў першую чаргу гэта тлумачыцца не зусiм цывiлiзаваным падыходам жыхароў, якiя часта вылiваюць туды вадкiя рэчывы, з-за чаго смеццеправод пачынае гнiць. Замянiць яго, не закранаючы сам будынак, вельмi цяжка. Наша санстанцыя пастаянна выдавала прадпiсаннi аб закрыццi смеццеправодаў, а iх замена каштавала б у 4—5 разоў больш, чым устаноўка кантэйнерных пляцовак. Таму гарвыканкам прыняў рашэнне аб спыненнi эксплуатацыi смеццеправодаў.

Паводле слоў Вiктара Дзмiтрыевiча, спачатку пляцоўкi для кантэйнераў абносiлi агароджай-сеткай, аднак з часам прыйшлi да высновы, што «глухая» (жалезная цi жалезабетонная) агароджа — лепей. Яе пафарбавалi ў розныя «вясёлыя» колеры, i пляцоўкi «ўпiсалiся» ў дваравыя тэрыторыi, сталi яе натуральнай часткай. Прычым у кожным канкрэтным выпадку яе размяшчэнне ўзгаднялася з архiтэктарамi, камунальнымi i санiтарнымi службамi.

Безумоўна, з адмаўленнем ад смеццеправодаў у шматпавярховых дамах патрэба ў колькасцi кантэйнераў павялiчылася. Як павялiчылася i частата вывазу адходаў. «З мясцовай службай спецтэхнiкi заключаюцца дагаворы на вываз смецця па меры неабходнасцi, — гаворыць Вiктар Дзмiтрыевiч. — Забiраюць адходы i тры, i чатыры разы ў суткi, у час пiк часцей».

Адсутнасць смеццеправодаў у Гомелi жыхароў не напружвае. Яны i iншым раяць браць з iх прыклад. «Нiякiх нязручнасцяў я не бачу, iдзеш на працу — па дарозе выкiдваеш пакет смецця ў кантэйнер», — адзначае Вiктар Жосткiн. — Ды яшчэ i ўносiш сваю лепту ў раздзельны збор бытавых адходаў».

Прапанову аб спыненнi эксплуатацыi смеццеправодаў на рэспублiканскiм узроўнi зацiкаўленыя мiнiстэр- тсвы i ведамствы гэтай вясной разглядалi на адпаведнай нарадзе. Вырашана было ўсё ж iх пакiнуць. Асноўныя аргументы «супраць» прывялi санiтарныя службы.

У Санiтарных правiлах утрымання тэрыторый прапiсана, што пляцоўкi для ўстаноўкi смеццезборнiкаў (кантэйнераў) на ўнутрыдваравых тэрыторыях могуць размяшчацца толькi пры захаваннi пэўнай санiтарна-абарончай адлегласцi ад вокнаў жылых дамоў, ад дзiцячых дашкольных устаноў, лячэбна-прафiлактычных арганiзацый i аб’ектаў харчавання — не менш за 20 метраў. У кварталах iснуючай жылой забудовы такое не заўсёды магчыма. Акрамя таго, дзеючымi Санiтарнымi правiламi i нормамi прадугледжана наяўнасць смеццеправода ў доме, дзе налiчваецца больш за 5 паверхаў.

— Больш за 80 працэнтаў жылля ў краiне знаходзiцца ў прыватнай уласнасцi (сумеснае домаўладанне), — адзначае Аляксандр Сяргеевіч. — Натуральна, мы павiнны прыслухоўвацца да пажаданняў жыхароў, да iх просьбаў. Калi ўсе жыхары аднаго дома аднагалосна выкажуцца за спыненне эксплуатацыi сваiх смеццеправодаў, i магчымасць устаноўкi кантэйнернай пляцоўкi на iх дваравой тэрыторыi пацвердзяць службы ЖЭСа, санстанцыi i архiтэктар, — гэта будзе зроблена. Iншая справа, калi з-за абмежаваных тэрытарыяльных умоў цi па нейкай iншай прычыне арганiзаваць кантэйнерную пляцоўку немагчыма... Мэтазгоднасць яе ўстаноўкi трэба вызначаць у кожным асобным выпадку.

Скажам, у Германii смеццеправоды сёння засталiся толькi на ўсходняй яе тэрыторыi i толькi ў танных мунiцыпальных дамах, дзе пражывае многа выхадцаў з постсавецкай прасторы. Адмовiлiся ад смеццеправодаў у Швецыi. Там вядзецца разгорнутая дзяржаўная кампанiя па раздзельнаму збору камунальных адходаў, яе лозунг: падняў на свой паверх 20 кiлаграмаў прадуктаў — 2 кiлаграмы адходаў знясi ўнiз.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ранiцай лесвiчная пляцоўка сустрэла мяне густым непрыемным пахам... Крынiцу «водару» знайсцi было няцяжка: ля адкрытага смеццеправода завiхалася работ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика