21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Варыянт на «горшыя» часы

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

ШУКАЮ ПРАЦУ

Як сведчыць статыстыка, у пачатку мая на ўлiку ў службах занятасцi насельнiцтва Мiншчыны знаходзiлася 10,5 тыс. чалавек, што складала 1,66 працэнта ад усяго эканамiчна актыўнага насельнiцтва рэгiёна. Узровень не самы высокi, прынамсi, лепшыя паказчыкi тут мела толькi сталiца. Праўда, казаць, што з беспрацоўем у вобласцi няма ўвогуле нiякiх праблем, усё ж нельга.

Як i па ўсёй краiне, тут назiраецца неадпаведнасць памiж попытам i прапановамi, iснуюць «праблемныя» з пункту гледжання пошуку працы невялiкiя населеныя пункты, а таксама фактычна склалася пэўнае кола грамадзян, якiм з тых цi iншых прычын цяжка скласцi вартую канкурэнцыю на рынку працы i якiм неабходныя дадатковыя гарантыi занятасцi. Безумоўна, агульную сiтуацыю «змякчае» традыцыйная практыка прадастаўлення вакансiй па спецыяльнай бронi. I тым не менш не сакрэт: калi-нiкалi працаўладкаванне можа займаць працяглы час. I ўвесь гэты тэрмiн цi не адзiнымi крынiцамi даходаў застануцца дапамогi па беспрацоўю, а таксама... грамадскiя работы.

Сама гiсторыя грамадскiх работ у Беларусi налiчвае амаль дзесяцiгоддзе. I ўсё ж, наколькi яны «абавязковыя» для беспрацоўных?

— Трэба падкрэслiць, што нейкiм чынам «прымусiць» працаваць чалавека, у адносiнах да якога не прынята адпаведнае судовае рашэнне, немагчыма, — тлумачыць начальнiк аддзела садзейнiчання занятасцi насельнiцтва ўпраўлення службы занятасцi насельнiцтва Мiнскага аблвыканкама Аксана Цылько. — Разам з тым наша заканадаўства вызначае: для атрымання дапамогi беспрацоўны павiнен адпрацаваць пэўную абавязковую норму, якую з улiкам неабходнасцi зацвярджаюць раённыя цi гарадскiя выканкамы, i якая не можа перавышаць 10 дзён. Адпаведна, невыкананне такога патрабавання без уважлiвых прычын вядзе да пазбаўлення права на дапамогу за канкрэтны месяц. Хоць у гэтым правiле ёсць i свае выключэннi — скажам, яно не распаўсюджваецца на iнвалiдаў, цяжарных жанчын, асоб, якiм забаронена займацца тымi цi iншымi вiдамi дзейнасцi па стану здароўя.

Зрэшты, грамадскiя работы — пытанне не проста дапамогi. Удзел у iх дае магчымасць «зарабiць» бесперапынны працоўны стаж. А таксама — атрымаць дадатковыя грашовыя цi натуральныя даходы. Прычым апошнi аргумент для многiх на самай справе важкi. Даволi красамоўны факт. Летась у цэлым па Мiншчыне ў рамках гэтай праграмы працавалi звыш 20 тыс. чалавек. Прычым толькi 11,7 тыс. з iх былi непасрэдна беспрацоўнымi. А астатнiя — вучнi, студэнты, iнвалiды, пенсiянеры. I, зразумела, што ўсе яны звярталiся ў цэнтры занятасцi насельнiцтва добраахвотна.

— Як правiла, падчас арганiзацыi грамадскiх работ раённыя цэнтры занятасцi насельнiцтва заключаюць дамовы з самымi рознымi прадпрыемствамi i ўстановамi, таму фактычна ёсць магчымасць выбiраць — куды пайсцi з улiкам сваёй квалiфiкацыi, прафесiйнай падрыхтоўкi, ранейшага занятку, — працягвае Аксана Цылько. — Сапраўды, звычайна прапановы звязаны з фiзiчнай працай — да прыкладу, маецца на ўвазе сартаванне насення, праполка, уборка гароднiны, бульбы i льну, апрацоўка збожжа, рамонты памяшканняў, добраўпарадкаванне тэрыторый, пасадка i нарыхтоўка лесу, нарыхтоўка дзiкарослых ягад, грыбоў i траў, кур’ерскiя паслугi, сацыяльны догляд за састарэлымi цi iнвалiдамi, дапамога ў абслугоўваннi хворых. Аднак гэта — пералiк няпоўны. Так, мясцовыя ўлады могуць па дамоўленасцi з наймальнiкамi выкарыстоўваць у якасцi грамадскай работу на вакантных месцах, якiя не запаўняюцца працяглы (як правiла, больш за тры месяцы) час. I, натуральна, што ў падобных сiтуацыях ужо адбываецца часовае працаўладкаванне на больш «прэстыжныя» пасады.

Напэўна, самая «актуальная» тэма — заробкi. Гэта пытанне рэгулюецца дагаворамi, дзе, у прыватнасцi, вызначаецца «грашовы» цi «натуральны» разлiк, памеры аплаты i тэрмiны яе атрымання, а таксама працягласць працоўнага дня, зменнасць. У дадзеным выпадку зноў-такi магчымы варыянты. Скажам, у выпадку, калi аб’ём работы можна «ацанiць» адразу, то разлiк, як правiла, робiцца ў той жа дзень. А калi вызначыць аб’ёмы складана — выплаты «прывязваюцца» да дня зарплаты на прадпрыемстве. Агульнае патрабаванне, напэўна, адно — удзельнiкi грамадскiх работ мусяць атрымлiваць па агульных нормах арганiзацыi свайго часовага працаўладкавання. I практыкаваць нейкiя «асаблiвыя ўмовы» наймальнiк не можа.

— Назваць якiя-небудзь «сярэднiя» лiчбы проста немагчыма, — падкрэслiвае Аксана Цылько. — Напрыклад, у Маладзечанскiм раёне людзям, што займалiся падрыхтоўкай насення, за дзень работы прапаноўвалася 10 кiлаграмаў бульбы, дзённы заробак на птушкафабрыцы складаў 7 тыс. рублёў, а на добраўпарадкаваннi горада ён дасягаў 27 тыс. рублёў. Словам, «разбежка» больш чым адчувальная. Але няма сумненняў — у цяжкiя моманты жыцця грамадскiя работы дапамаглi пратрымацца многiм.

Аднак цi не найбольш значныя перавагi атрымлiваюць наймальнiкi. Не сакрэт, што такiм чынам яны могуць вырашыць свае «кадравыя» праблемы. I, што асаблiва актуальна, — у тым лiку падчас правядзення масавых работ. Пры гэтым варта заўважыць, што праезд цi кампенсацыю кошту праезду да месца работы бяруць на сябе цэнтры занятасцi. I, да таго ж, у выпадку неабходнасцi, таксама са сродкаў фонду садзейнiчання занятасцi могуць аплачвацца выдаткi па часоваму пражыванню.

— Нялiшне нагадаць, што, апроч грамадскiх, наймальнiкi маюць магчымасць прыцягваць працоўную сiлу на так званыя сацыяльна значныя работы, — зазначае Аксана Цылько. — I прычым на больш выгадных для сябе ўмовах. Пры арганiзацыi сацыяльна значных работ са сродкаў фонду садзейнiчання занятасцi могуць кампенсавацца выдаткi на аплату працы, набыццё патрэбных матэрыялаў, спецадзення, iнвентару, iнструментаў, медыцынскае забеспячэнне. Аднак тут ёсць адна ўмова — у такiх работах павiнны ўдзельнiчаць выключна беспрацоўныя. Iнакш кажучы, на тых жа студэнтаў цi пенсiянераў гэта падтрымка не распаўсюджваецца.

Вiды i аб’ёмы сацыяльна значных работ зацвярджаюцца на ўзроўнi раёнаў. Прычым магчымы спiс патэнцыяльных арганiзатараў тут даволi шырокi — установы культуры, аховы здароўя, адукацыi, сацыяльнай сферы, сельгаспрадпрыемствы, у рэшце рэшт, сельскiя саветы. I, да слова, звычайна апошнiя заключаюць з цэнтрамi занятасцi дамовы на рамонты i фарбаванне агароджы, ачыстку студняў, брукаванне вясковых вулiц, работы па азеляненню, добраўпарадкаванню могiлак, аднаўленню помнiкаў мiнулай вайны.

— Сацыяльна значныя работы — гэта ў першую чаргу грошы, — заўважае Аксана Цылько. — I грошы немаленькiя. Летась па Мiнскай вобласцi выдаткi з фонду садзейнiчання занятасцi на добраўпарадкаванне тэрыторый населеных пунктаў i ўстаноўку агароджы склалi звыш 100 млн, на добраўпарадкаванне i фарбаванне могiлак — каля 150 млн, а на добраўпарадкаванне вулiц i двароў — 200 мiльёнаў рублёў. Таму старшыням сельскiх Саветаў, якiя маюць канкрэтныя намеры i праекты, лепш зрабiць свае заяўкi загадзя. I, пажадана, ужо зараз — у час, калi iдзе фармiраванне абласной праграмы занятасцi на наступны год.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як сведчыць статыстыка, у пачатку мая на ўлiку ў службах занятасцi насельнiцтва Мiншчыны знаходзiлася 10,5 тыс. чалавек, што складала 1,66 працэнта ад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика