21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не вер вачам

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Настасся ЦЕЛЕШАВА

ФОРС-МАЖОР

Аўтар невялiчкага лiста, багата аздобленага фотакарткамi, усе кропкi над «i» паставiў лiтаральна ў першым сказе свайго паслання: «Дасылаем вам чатыры здымкi амаль новага, але ўжо разбуранага катэджа, якi знаходзiцца ў вёсцы Пласток i належыць СВК «Асавец-Агра» Любанскага раёна. I гэта ў той час, як па ўсёй краiне гаспадаркi будуюць новыя дамы. Спачатку там жыў адзiн спецыялiст, потым другi, але калi апошнi з’ехаў, дом застаўся пустым. Кiраўнiк жа «Асавец-Агра» новага жыхара прапiсваць не спяшаецца».

I, сапраўды, на фотакартках — закiнутая, безумоўна, нежылая будынiна з адчыненымi дзвярыма. Унутры памяшкання — карцiна не менш плачэўная: узнятая падлога, безлiч цэглы, цэмент, нейкiя прылады, бруд i... усе прыкметы поўнай адстутнасцi жыхароў. Не паверыць занатаваным на кадрах фактам было цяжка, але...

У Асавецкiм сельскiм Савеце, у якi ўваходзiць i вёска Пласток, дакладнасць звестак, якiя былi ўказаны ў лiсце, амаль адразу паставiлi пад сумненне. Як сцвярджае старшыня сельскага Савета Вiктар Мiхалевiч, катэджу не менш за дзесяць гадоў. Пасля таго, як дом пабудавалi, у яго засялiўся адзiн з працаўнiкоў гаспадаркi, якi праз нейкi час з’ехаў, але застаўся там прапiсаным. Так, гады без гаспадара не самым добрым чынам адбiлiся на стане будынка. Але не так даўно пытанне з прапiскай было вырашана, i зараз дом пераразмеркавалi працаўнiку гаспадаркi, якi ў сваю чаргу заняўся аднаўленнем «новага старога жылля» i амаль кожны вечар праводзiць там на будаўнiчых працах.

Для таго, каб больш дакладна разабрацца ў сiтуацыi, мы вырашылi пазванiць старшынi СВК «Асавец-Агра» Дзмiтрыю Свечнiкаву. Ён, праўда, з карэспандэнтам размаўляць па тэлефону адмовiўся i патрабаваў напiсаць афiцыйны запыт. Сказана-зроблена, адзiнае, адказу з Любаншчыны рэдакцыя чакала амаль тры тыднi, але ж недарма, бо паведамленне газета атрымала незвычайна цiкавае. Менавiта яго i прыводзiм у амаль поўным варыянце: «Сапраўды, у вёсцы Пласток маецца такi катэдж, у якiм пражывала галоўны ветурач СВК. Не праiнфармаваўшы кiраўнiцтва СВК, гэты галоўны спецыялiст з’язджае ў г. Мiнск на працу па спецыяльнасцi дворнiк.

Праўленне СВК прыняла ўсе меры для таго, каб прадухiлiць разрабаванне катэджа. На ўсе дзверы былi навешаны замкi, закалочаны цвiкамi дзверы i вокны. Нягледзячы на гэта, хутчэй за ўсё тымi ж людзьмi, якiя напiсалi вам пiсьмо i прыслалi фотаздымкi (?! — Рэд.), дзверы былi ўзламаны, украдзены аконныя рамы, сантэхнiка i г.д. Вось такiя яшчэ ёсць у нас людзi.

Сёння разрабаваны катэдж адрамантаваны намаганнямi i за сродкi СВК i выдзелены для пражывання вадзiцелю, якi працуе ў гаспадарцы».

Сказаць, што такi адказ здзiвiў, значыць не сказаць нiчога. Галоўнае, не зусiм зразумела, навошта чалавеку, якi абрабаваў катэдж, самому ж высылаць здымкi вынiкаў сваёй «дзейнасцi»?

Безумоўна, мы не змаглi не патэлефанаваць спадару Свечнiкаву зноў. Вельмi заняты кiраўнiк да доўгiх гутарак быў не схiльны.

Так, на пытанні, калi быў пабудаваны катэдж i якi час стаяў без гаспадара, суразмоўца адказаць быў не гатовы. Як, дарэчы, i патлумачыць, па якой прычыне ён вырашыў, што аконныя рамы вынес аўтар лiста ў «Звязду».

Самае цiкавае высветлiлася напрыканцы размовы са старшынёй СВК: новы чалавек заселены ў дом, дзе... яшчэ прапiсаны ранейшы гаспадар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтар невялiчкага лiста, багата аздобленага фотакарткамi, усе кропкi над «i» паставiў лiтаральна ў першым сказе свайго паслання: «Дасылаем вам чатыры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика