Беларускiя абiтурыенты «iдуць на рэкорд»
Надзея НIКАЛАЕВА
За пяць дзён да завяршэння ў нашай краiне тэрмiнаў рэгiстрацыi для ўдзелу ў цэнтралiзаваным тэсцiраваннi ўсiмi пунктамi рэгiстрацыi было аформлена i выдадзена беларускiм абiтурыентам каля 410 тысяч пропускаў.
Абсалютны рэкорд па колькасцi ўдзельнiкаў цэнтралiзаванага тэст-экзамену будзе пастаўлены сёлета на тэсцiраваннi па матэматыцы, куды зарэгiстравалiся ўжо больш за 90 тысяч чалавек. Арганiзатарам нават прыйшлося ў тэрмiновым парадку шукаць дадатковыя памяшканнi, каб забяспечыць усiх жадаючых праверыць свае веды па матэматыцы пасадачнымi месцамi. На цэнтралiзаванае тэсцiраванне па рускай мове было аформлена каля 87 тысяч пропускаў i больш за 70 тысяч — на беларускую мову. Трэба адзначыць, што 237 маладых людзей вырашылi «падстрахавацца» i здаць цэнтралiзаваны тэст-экзамен адразу па дзвюх дзяржаўных мовах, што катэгарычна забараняецца Правiламi прыёму. Прайсцi тэсцiраванне па фiзiцы пажадалi 33,7 тысячы чалавек, па хiмii — 15,7 тысячы, бiялогii — больш за 33 тысячы, гiсторыi Беларусi — больш за 29 тысяч, англiйскай мове — каля 26 тысяч, па дысцыплiне «Чалавек. Грамадства. Дзяржава» — больш за 13 тысяч чалавек. Самыя нешматлiкiя групы абiтурыентаў чакаюцца сёлета на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi па геаграфii, сусветнай гiсторыi навейшага часу, нямецкай, французскай i iспанскай мовах. На iспанскую мову, напрыклад, зарэгiстравалiся па краiне ўсяго 479 чалавек. У Рэспублiканскiм iнстытуце кантролю ведаў лiчаць, што асноўны паток абiтурыентаў ужо прайшоў праз пункты рэгiстрацыi, хоць рэгiстрацыя на цэнтралiзаванае тэсцiраванне будзе працягвацца яшчэ да 1 чэрвеня ўключна...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За пяць дзён да завяршэння ў нашай краiне тэрмiнаў рэгiстрацыi для ўдзелу ў цэнтралiзаваным тэсцiраваннi ўсiмi пунктамi рэгiстрацыi было аформлена i в
|
|