На дапамогу прыйдуць раслiны
Надышло лета. Вакол усё зелянее. Але разам з лiстотай ажыўляюцца розныя шкоднiкi, з’яўляюцца грыбковыя захворваннi. Як ратаваць пасадкi? Многiя агароднiкi аддаюць перавагу раслiнным настоям i адварам. Дарэчы, зараз спрыяльны час, каб iх нарыхтоўваць на запас. Але пры гэтым трэба выконваць некаторыя правiлы.
Прымяненне раслiн для барацьбы са шкоднiкамi саду i агарода эфектыўнае толькi пры ўмове правiльнай нарыхтоўкi i прыгатавання настояў i адвараў. Настоi з лiсця i сцёблаў найбольш таксiчныя ад пачатку адрастання да пачатку цвiцення. Збiраць надземную частку рэкамедуецца ў фазах пачатку цвiцення. Калi на iнсектыцыдную сыравiну больш выкарыстоўваюцца падземныя органы (клубнецыбулiны цi карэнiшча), тады водныя настоi рыхтуюць толькi ранняй вясной. Нарыхтаваныя сухiя раслiны трэба захоўваць у папяровых мяшочках, пры гэтым неабходна пазначыць, якая раслiна змяшчаецца ў мяшочку i калi яе нарыхтавалi. Адвары рыхтуюць як са свежых, так i з высушаных раслiн кiпячэннем у вадзе. Вадкасць потым злiваюць у посуд, якi шчыльна закрываецца, i захоўваюць у халаднаватым месцы. У такiх умовах адвары не губляюць таксiчнасцi 1—2 месяцы. Настоi рыхтуюць настойваннем раслiннай масы ў цёплай вадзе, тэмпература якой не павiнна перавышаць 35—40 °С. Да настояў i адвараў, каб яны лепш трымалiся на раслiнах, перад прымяненнем дадаюць гаспадарчае мыла. Агародныя культуры рэкамендуецца апырскваць растворам адвараў i настояў 2—3, а пры неабходнасцi 4—5 разоў за вегетацыйны перыяд. Iх лепш прымяняць у вячэрнiя гадзiны ў дзень прыгатавання. Трэба мець на ўвазе, што адвары i настоi не такiя ўжо i бясшкодныя. Таму пасля нарыхтоўкi iнсектыцыдных раслiн, iх перапрацоўкi i прымянення трэба старанна вымыць рукi i посуд. У час апырсквання неабходна карыстацца акулярамi i марлевымi павязкамi. Нельга праводзiць апрацоўкi ў перыяд выспявання i збору гароднiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надышло лета. Вакол усё зелянее. Але разам з лiстотай ажыўляюцца розныя шкоднiкi, з’яўляюцца грыбковыя захворваннi
|
|