21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Суквецце нацый, карагод сяброў

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

У Гродне прайшлi заключныя мерапрыемствы VI Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур

Фестываль распачаўся ў маi мiнулага года святочным канцэртам у Мiнску, а затым адбылiся фестывалi культур асобных грамадскiх аб’яднанняў нацыянальных супольнасцяў, раённыя, гарадскiя, абласныя туры. Ганаровага права ўдзельнiчаць у заключных мерапрыемствах фестывалю ў Гродне ўдастоiлiся больш за 600 чалавек. А цяпер адчуйце рознiцу. Дзесяць гадоў таму, калi горад над Нёманам стаў сталiцай першага свята нацыянальных культур, у iм былi прадстаўлены 11 нацыянальных аб’яднанняў. Цяпер жа, на заключныя мерапрыемствы VI Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур сабралiся нашы грамадзяне 25 нацыянальнасцяў: азербайджанцы, армяне, афганцы, башкiры, беларусы, грузiны, грэкi, дагестанцы, iндусы, карэйцы, латышы, лiтоўцы, малдаване, немцы, палесцiнцы, палякi, рускiя, таджыкi, татары, узбекi, украiнцы, французы, цыганы, чувашы, яўрэi. Хто далучыцца да гэтага суквецця нацый наступным разам?

— Мы ганарымся тым, што наш горад ужо на працягу дзесяцi гадоў з’яўляецца сталiцай фестывалю, якi атрымаў высокую ацэнку не толькi гродзенцаў, але i ўсёй рэспублiкi, вядомы далёка за яе межамi, — гаворыць старшыня Гродзенскага гарвыканкама Аляксандр Антоненка. — I не выпадкова. Гэта права наш старадаўнi i вечна малады горад заслужыў тым, што на працягу стагоддзяў у iм мiрна iснавалi, развiвалiся i ўзаемна ўзбагачалiся культуры розных народаў. I сёння ў Гродне сваiмi сярод сваiх адчуваюць сябе людзi каля 70 нацыянальнасцяў. Усе яны жывуць i працуюць у мiры i згодзе, стараюцца не забываць свае каранi, традыцыi i абрады. У горадзе створаны спрыяльныя ўмовы для развiцця ўсiх 16 нацыянальна-культурных аб’яднанняў, якiя прадстаўляюць армян, грузiнаў, лiтоўцаў, палякаў, рускiх, татар, украiнцаў, чувашоў, яўрэяў.

Фестывалi нацыянальных культур тым i цудоўныя, што з’яўляюцца мастацкiмi сiмваламi яднання нацый i народнасцяў, духоўнага i культурнага багацця беларускай зямлi. З кожным годам фестываль набiрае сiлу, пашырае палiтру грамадскага i культурнага гучання, ззяе новымi яскравымi фарбамi, становiцца ўсё больш цiкавым. А для гродзенцаў гэта яшчэ i стымул як мага лепш падрыхтавацца да сустрэчы дарагiх гасцей. За апошнiя гады ў горадзе адрэстаўравалi шмат гiстарычных помнiкаў, актыўна займаюцца добраўпарадкаваннем, акультурылi дворыкi i перш за ўсё тыя, дзе размяшчаюцца канцэртныя пляцоўкi, адрадзiлi цудоўны куток, якi гродзенцы з гордасцю называюць «швейцарскай далiнай». Нямала планаў, задумак i на перыяд да наступнага фестывалю нацыянальных культур, каб зрабiць горад яшчэ больш прыцягальным i непаўторным для яго жыхароў i турыстаў. Добразычлiвыя, прыстойныя, працавiтыя i таленавiтыя людзi жывуць на гродзенскай зямлi. Яны заўсёды гатовыя падзялiцца вопытам, прадэманстраваць усё лепшае, што ёсць у iх, i павучыцца ў сяброў.

... Дваццаць нацыянальных падворкаў лiтаральна зачароўвалi на фестывалi сваёй гасцiннасцю, самабытнасцю гродзенцаў i шматлiкiх гасцей горада. Людзi прыходзiлi сем’ямi, прычым на некаторыя падворкi — як да сваiх даўнiх знаёмых, захаваўшы цеплыню сустрэч з папярэднiх свят. Вось на беларускiм падворку моладзь заўзята танцуе «Лявонiху» са сваiмi бацькамi i дзядамi. А лiтоўцы знаёмяць з рэканструкцыяй старадаўняга абраду вяселля. А вось сустракае гасцей старшыня Гродзенскага гарадскога нацыянальна-культурнага аб’яднання ўкраiнцаў «Барвiнак» Наталля Маргун: «Калi да мяне прыязджаюць украiнцы з мiнскай дыяспары, мы заўсёды спяваем свае нацыянальныя песнi. Дык людзi стаяць пад вокнамi i слухаюць. I менавiта гродзенцы крычаць на фестывалi «Брава! Гэта ж нашы гродзенскiя спяваюць!» Дарэчы, нядаўна ў горадзе над Нёманам прайшоў ужо традыцыйны конкурс украiнскай песнi, i як вышэйшая адзнака для яго пераможцаў — права ўдзельнiчаць у заключных мерапрыемствах фестывалю нацыянальных культур.

На польскiм падворку на гэты раз галоўнымi дзеючымi асобамi былi дзiцячыя калектывы з самых розных рэгiёнаў Беларусi. «Мы цяпер маем усе магчымасцi, каб ажыццяўляць усё, што запiсана ў нашым статуце, — гаворыць старшыня рэспублiканскага грамадскага аб’яднання «Саюз палякаў на Беларусi» Юзэф Лучнiк. — I перш за ўсё захоўваць i прымнажаць нашы нацыянальныя традыцыi, культуру, вывучаць польскую мову. Мяркуйце самi. Семнаццаць гадоў таму ў Лiдзе быў толькi адзiн польскi калектыў мастацкай самадзейнасцi, даводзiлася запрашаць артыстаў з Польшчы, Лiтвы. А цяпер мы самi выступаем i ў нашай краiне, i за мяжой, бо маем дзесяткi цудоўных творчых калектываў. I асаблiва мяне, як былога настаўнiка, зачароўвае наша дзятва!»

Сапраўднае суквецце талентаў можна было ўбачыць на кожным нацыянальным падворку, а таксама ў вельмi маштабным «горадзе майстроў», прычым i ў колькасных, i ў якасных адносiнах. У 1998 годзе, на другiм фестывалi нацыянальных культур грузiнаў прадстаўлялi толькi выхадзец з Абхазii Элгуджа Манiя i члены яго сям’i. Цяпер жа разам са старшынёй Гродзенскага гарадскога грамадскага аб’яднання грузiнаў у фестывалi ўдзельнiчалi дзесяткi яго суайчыннiкаў з розных куткоў Беларусi. Гасцей падворка частавалi грузiнскiмi нацыянальнымi стравамi сацывi, хачапуры, чурчхела, мчадзi, а сам Элгуджа Манiя гатаваў салянку па-грузiнску. Зрэшты, як кажуць, не хлебам адзiным. На падворку можна было ўбачыць карцiну, якую напiсаў гродзенскi мастак па ўспамiнах Элгуджы Манiя аб сваёй радзiме. «Мы над гэтай карцiнай працавалi паўгода, — расказвае Элгуджа Гаджаевiч. — I калi паказаў яе сваiм родным, то жонка не змагла вынесцi нахлынуўшых эмоцый. Забяры, кажа, карцiну да сябе на працу. Я яе разумею. Так, Беларусь стала нам другiм домам, але ў сэрцы ўсё роўна жыве Грузiя, яе вобраз заўсёды з намi».

... Аб папулярнасцi свята нацыянальных культур, на думку старшынi савета па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў Гродзенскага аблвыканкама Iгара Папова, сведчыць i той факт, што пастаянна павялiчваецца колькасць удзельнiкаў вiктарыны «Гродзеншчына шматнацыянальная», якая традыцыйна праводзiцца напярэдаднi фестывалю сумесна з Гродзенскiм дзяржаўным музеем гiсторыi рэлiгii i газетай «Гродзенская праўда». На гэты раз сярод пераможцаў — людзi самага рознага ўзросту, у тым лiку i школьнiкi з Гродна, Слонiмскага i Ваўкавыскага раёнаў, i ветэран Вялiкай Айчыннай вайны гродзенец Аляксей Пятровiч Слабуха.

Ды i наогул галоўнае, што з заканчэннем свята нас не пакiдае атмасфера згоды i ўзаемапавагi памiж людзьмi розных нацыянальнасцяў. Атмасфера, якая падпiтваецца адпаведнай палiтыкай уладаў i ўсiмi намi, грамадзянамi роднай Беларусi. Да прыкладу, днямi ў вёсцы Мiлькаўшчына Гродзенскага раёна ўшанавалi памяць сваёй знакамiтай зямлячкi Элiзы Ажэшка з нагоды 165-й гадавiны з дня яе нараджэння. Паводле слоў Iгара Папова, на Гродзеншчыне ўжо традыцыя — праводзiць сустрэчы на базе аднаго з нацыянальна-культурных аб’яднанняў. Нядаўна гасцей сустракалi яўрэйскiя грамадскiя аб’яднаннi, а наперадзе — паездкi да лiтоўцаў Астравецкага i Воранаўскага раёнаў...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне прайшлi заключныя мерапрыемствы VI Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика