21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Паўднёвы бераг Дняпра, цi куды гэтым летам падацца на адпачынак?

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алена КАЗЛОВА

Погляд на праблему з Магiлёва

Мяркуючы па ўсiм, гэты сезон летняга адпачынку пройдзе ў цянi птушынага грыпу. Патэнцыяльныя адпускнiкi, якiя прызвычаiлiся сабраныя за год грошы трацiць за пару тыдняў у крымскай Нiкалаеўцы, пад Адэсай, Новарасiйскам, або на турэцкiм беразе, знаходзяцца ў сумных разважаннях. На якое прыбярэжжа не сунься — усюды ёсць рызыка натрапiць на курыцу з «насмаркам».

— Птушкi лётаюць усюды, таму нiхто не ведае, дзе заўтра з’явiцца птушыны грып, можа i ў нас, — разважае магiлёўскi прадстаўнiк фiрмы «Саннi-Трэвел» i тройчы грукае па дрэву. — Мы будзем працаваць з Крымам i адпраўляць тых, хто хоча адпачнуць у добрыя пансiянаты. Цэны на паслугi з-за грыпу наўрад цi пойдуць унiз.

— Нi ад Турцыi, нi ад Украiны мы не адмаўляемся, — запэўнiлi ў фiрме «Крокус». — Нядаўна быў вельмi актуальны Егiпет, а там не толькi птушыны грып, але i выбухi... А ў iх, дарэчы, з пачатку года цэны падскочылi. Але людзi едуць, пастаянна цiкавяцца.

Адна мая знаёмая нядаўна вярнулася з Егiпта ў майцы з надпiсам «Шарм-эль Шэйх». Такiя сувенiры пасля тэрактаў сярод турыстаў карыстаюцца шалёнай папулярнасцю. Прыкладна такой жа, як i былыя скiдкi на туры ў Паўднёва-Усходнюю Азiю пасля цунамi.

— Нашых турыстаў нiчога не пужае, — гаворыць дырэктар прадпрыемства «Магiлёўаблтурыст» Алена Карпенка. — Тым больш, што афiцыйнай забароны на працу з Крымам цi Турцыяй з-за птушынага грыпу няма. Ды i ўсё роўна — Тайланд пасля цунамi апынуўся пад забаронай, а тыя, хто жадаў адпачываць, настойвалi на падарожжы.

— На аснове заключэння камiсii органаў аховы здароўя мы адпраўляем дзяцей на лячэнне ў санаторый «Беларусь» у Мiсхор, Крым, — расказаў загадчык Магiлёўскага гарадскога аддзела рэспублiканскага Цэнтра па аздараўленню i санатарона-курортнаму лячэнню насельнiцтва Анатоль Барчан. — I нам Цэнтр даслаў афiцыйную iнфармацыю, што ў Крыме сiтуацыя з птушыным грыпам нармалiзавалася, i падстаў для хваляванняў у зоне размяшчэння санаторыя няма.

Дзiўна, але шумiха, звязаная з птушыным грыпам, на цэны на курортах калi i паўплывала, то толькi ўбок росту: прагназуецца, што арганiзаваны адпачынак у Турцыi i Крыме падаражэе на
20—30 працэнтаў.

А дзе дома знайсцi спалучэнне даступных цэн i цярпiмага сэрвiсу? Беларускiя санаторыi нiяк нельга аднесцi да лiку танных, але iмi ўсё роўна цiкавяцца. Напрыклад, сёння з дапамогай турфiрмаў можна адправiцца на Лясныя азёры Вiцебскай вобласцi за 350 тысяч рублёў на 12 дзён з харчаваннем i просценькiмi зручнасцямi. Гэта больш за 13 долараў з чалавека ў суткi!

Гледзячы па мiнуламу году,
12-дзёнка на Нарачы цi Браславах абыдзецца аднаму чалавеку прыкладна ў 400 тысяч рублёў. Арандаваць домiк за 3—5 долараў у суткi i харчавацца ў блiжэйшым кафэ, як магчыма на Чарнаморскiм узбярэжжы, у нас нерэальна. Самая танная альтэрнатыва — намёт або лецiшча.

З 20 курортна-санаторных арганiзацый Магiлёўшчыны, якiя працавалi ў пачатку года, цяпер засталiся 12. Санаторыi-прафiлакторыi «Зара» i «Раста» ў сувязi са спыненнем фiнансавання перапрафiлiраваны ў аздараўленчыя лагеры. «Кiравец», «Надзея» i «Пцiч» пераўтварылiся ў базы адпачынку прадпрыемстваў i будуць прымаць людзей толькi летам. Санаторый «ФанДОК» цяпер — гатэль, а «Янтар» i «Чайка» сталi на рамонты.

Не маюць праблем з запаўненнем дзiцячыя санаторыi «Свiслач» i «Вясёлка», у якiх дзецi адпачываюць бясплатна. На плаву ведамасныя санаторыi-прафiлакторыi, дзе аздараўлiваюцца работнiкi канкрэтных прадпрыемстваў, а такiх нямала. Напрыклад, аблсельгасхарч i абкам прафсаюзаў работнiкаў аграпрамысловага комплексу заключылi пагадненне. Паводле яго, вяскоўцы, якiя адпачываюць у санаторыi калгаса «Рассвет» iмя Арлоўскага ў Кiраўскiм раёне, самi аплачваюць толькi нязначную частку пуцёўкi. Астатняе — прафсаюзы i гаспадаркi.

Напэўна, самы аўтарытэтны санаторый вобласцi — iмя Ленiна ў Бабруйску. Ён мае першую катэгорыю, дзве свiдравiны мiнеральнай вады, цудоўную базу для лячэння захворванняў страўнiкава-кiшачнага тракту. 21-дзённая пуцёўка з харчаваннем i лячэннем на аднаго чалавека ў нумары са зручнасцямi на паверсе каштуе каля 500 тысяч рублёў, з усiмi зручнасцямi ў нумары — крыху болей за паўмільёна. У санаторыі, які разлічаны на 300 месцаў, цяпер адпачываюць толькі 50 чалавек.

Атрымлiваецца, што не прызвычаiлiся нашы людзi плацiцiь за адпачынак у пенатах па поўнаму кошту? Хоць некаторыя пуцёўкi ў раён возера Нарач выкупляліся яшче ў маі на лiпень i жнiвень. Дарэчы, у хуткiм часе абяцаюць зрабiць «цукерачку» з яшчэ аднаго бабруйскага санаторна-аздараўленчага комплексу — гэта будзе «Шыннiк». Можа, з цягам часу сiтуацыя зменiцца?



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика