Краса, доўгая каса
Аляксандр ПУКШАНСКI
У Глыбокiм прайшоў конкурс «Глыбачаначка-краса, доўгая каса». Ён быў арганiзаваны глыбоцкiм райкамам БРСМ i аддзелам культуры райвыканкама.
Мясцовыя доўгавалосыя прыгажунi прадставiлi свае «вiзiтныя карткi», удзельнiчалi ў конкурсах «Мая рабочая ранiца», «Мой стыль» i г.д. З пяцi ўдзельнiц фiналу тры жывуць у райцэнтры, а дзве — у вёсках. Менавiта жыхарка вёскi i атрымала перамогу. Таццяна Семеж з вёскi Лоўцы прызнана самай, самай доўгакосай. Пры росце прыкладна каля 165 сантыметраў, яе каса спадае нiжэй каленяў. Ёй 33 гады, яна выхоўвае дваіх дзяцей. Цiкава, што самай старэйшай удзельнiцы — за 40 гадоў. I ў яе трое дзяцей! Усе дзяўчаты атрымалi ў якасцi прызоў наборы шыкоўнай парфумерыi вядомай замежнай фiрмы, а пераможцы ўручылi самы дарагi парфум.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Глыбокiм прайшоў конкурс «Глыбачаначка-краса, доўгая каса». Ён быў арганiзаваны глыбоцкiм райкамам БРСМ i аддзелам культуры райвыканкама
|
|