Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях абарачэння i выкарыстання iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё»
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 6 красавiка 2006 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 24 красавiка 2006 года Артыкул 1. Пункт 4 артыкула 2 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 студзеня 2006 года «Аб унясенii змяненняў i дапаўненняў у законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях абарачэння i выкарыстання iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 26, 2/1198) дапоўнiць абзацам шостым наступнага зместу: «Выдача прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» спыняецца з 1 студзеня 2007 года, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.». Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на працягу двух месяцаў пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона: прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; забяспечыць перагляд i прызнанне страцiўшымi сiлу рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 16 мая 2006 года, г. Мiнск. № 113-З
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях абарачэння i выкары
|
|