«Звязда» родная газета на роднай мове
Паважаныя работнiкi паштовай сувязi! Рэдакцыя газеты «Звязда» традыцыйна падтрымлiвае цёплыя партнёрскiя адносiны з РУП «Белпошта», высока цэнiць намаганнi паштавiкоў у папулярызацыi старэйшага беларускамоўнага выдання сярод самых шырокiх слаёў насельнiцтва, прычым не толькi ў час падпiсных кампанiй.
Пачынаючы з 2006 года мы ўдасканалiлi прынцып узнагароджання раённых вузлоў паштовай сувязi, аддзяленняў сувязi i паштальёнаў за актыўны ўдзел у падпiсцы на газету «Звязда» i ўстанавiлi паквартальна адпаведны прызавы фонд у наступных намiнацыях ва ўсiх абласцях i горадзе Мiнску. СЯРОД РАЁННЫХ ВУЗЛОЎ ПАШТОВАЙ СУВЯЗI 1-е месца — 8 базавых велiчынь; 2-е месца — 7 базавых велiчынь; 3-е месца — 5 базавых велiчынь. СЯРОД АДДЗЯЛЕННЯЎ СУВЯЗI 1-е месца — 6 базавых велiчынь; 2-е месца — 5 базавых велiчынь; 3-е месца — 3 базавыя велiчынi. СЯРОД ПАШТАЛЬЁНАЎ 1-е месца — 4 базавыя велiчынi; 2-е месца — 3 базавыя велiчынi; 3-е месца — 2 базавыя велiчынi. У разгары падпіска на III квартал і II паўгоддзе 2006 года. ЗАСТАВАЙЦЕСЯ З НАМІ! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя работнiкi паштовай сувязi! Рэдакцыя газеты «Звязда» традыцыйна падтрымлiвае цёплыя партнёрскiя адносiны з РУП «Белпошта»
|
|