Атрымаць пенсiю за трапiўшага ў бальнiцу мужа можна толькi па даверанасцi. Калi ён не супраць
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 Муж жыхаркi Заслаўя, iнвалiд I групы, трапiў днямi ў мясцовую бальнiцу. Сама заяўнiца таксама з’яўляецца iнвалiдам II групы (па этычных меркаваннях прозвiшчы гэтых людзей мы не называем).— Учора мне не аддалi мужаву пенсiю, сказалi, што за грошы ён або сам павiнен распiсацца, або павiнна быць даверанасць. Сацыяльны работнiк, якi нас абслугоўвае, сказала, што звернецца па даверанасць у бальнiцу, дзе ляжыць муж, але калi яе прынясе — не ведае, маўляў, можа праз дзень-два, а, магчыма, праз тыдзень. Але ж мне патрэбны не толькi мае грошы, але i пенсiя мужа, бо ўжо цяпер яму трэба купляць прадукты, вiтамiны. Сама я трапiць у бальнiцу, каб узяць даверанасць, не магу, — хвалявалася жанчына. Паводле слоў начальнiка паштовага аддзялення сувязi «Заслаўе-1» Людмiлы Агейчык, згодна з iснуючым парадкам, пенсiя можа быць выдадзена або асабiста пенсiянеру, або камусьцi за яго — па даверанасцi. Калi чалавек знаходзiцца ў той жа бальнiцы, у залежнасцi ад цяжкасцi захворвання даверанасць можа быць выдадзена тэрмiнам на месяц, два, тры. Вiзiруе яе лечачы ўрач пацыента, падпiсвае i ставiць гербавую пячатку галоўны ўрач медыцынскай установы. Сам хворы павiнен разумець сiтуацыю i быць не супраць выдачы даверанасцi на атрыманне за яго пенсii. Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Заслаўскае ГТМА» Людмiла Шарай пацвердзiла, што даверанасць выдаецца лiтаральна на працягу 15 хвiлiн, аднак нi сам хворы, нi яго родныя, нi сацыяльны работнiк па гэтаму пытанню да адмiнiстрацыi бальнiцы пакуль не звярталiся. Даверанасць можа быць выпiсана ў прынцыпе на любога чалавека, калi, паўторымся, сам пацыент не супраць i цалкам разумее сiтуацыю. Калi жанчына жадае выпiсаць даверанасць на сваё iмя, той жа сацыяльны работнiк павiнен прынесцi ў бальнiцу яе пашпарт. Самастойна, скажам так, iнiцыiраваць выдачу даверанасцi нi пошта, нi бальнiца не могуць. Пры адсутнасцi магчымасцi асабiстага звароту ў бальнiцу за жанчыну гэта можа зрабiць вышэйназваны сацыяльны работнiк.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Муж жыхаркi Заслаўя, iнвалiд I групы, трапiў днямi ў мясцовую бальнiцу. Сама заяўнiца таксама з’яўляецца iнвалiдам II групы (па этычных меркаваннях пр |
|