Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Беларусь не павiнна адстаць ад прагрэсу ў галiне сувязi i iнфармацыйных тэхнал
Прадаўжаюцца справаздачы новых членаў урада перад прэзiдэнтам Беларусi. 12 чэрвеня кiраўнiк дзяржавы прыняў з дакладам мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi Мiкалая Панцялея. Асноўнае пытанне, якое разглядалася на сустрэчы, — перспектывы развiцця галiны.
Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, галiна сувязi з’яўляецца навукаёмiстым i вельмi даходным сектарам эканомiкi. У адпаведнасцi з праграмай развiцця краiны на бягучую пяцiгодку кiраўнiцтва Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi павiнна перавесцi сваю галiну на iнавацыйны шлях развiцця. Навуковы прагрэс у галiне сувязi i iнфармацыйных тэхналогiй ва ўсiм свеце iдзе вельмi хуткiмi тэмпамi, i Беларусь не павiнна адстаць у гэтай гонцы, лiчыць Аляксандр Лукашэнка. Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi павiнна асаблiвую ўвагу ўдзялiць рэалiзацыi ўмоў, неабходных для ўступлення Беларусi ў Сусветную гандлёвую арганiзацыю, падкрэслiў прэзiдэнт. У першую чаргу размова iдзе аб лiбералiзацыi рынку паслуг сувязi i забароне на перакрыжаванае субсiдзiраванне розных вiдаў паслуг у гэтай сферы. Абмеркаваны перспектывы супрацоўнiцтва ўдзельнiкаў рынку як дзяржаўнай, так i прыватнай форм уласнасцi ў iнтарэсах развiцця кожнага з iх i ў агульных iнтарэсах сферы. Аляксандр Лукашэнка высока ацанiў работу былога мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi. Паводле яго слоў, Уладзiмiр Ганчарэнка зрабiў нямала для таго, каб захаваць усё лепшае, што было ў галiне, i разам з тым стварыць новыя напрамкi сувязi ў нашай краiне. «Прафесiяналiзм мiнiстэрства вельмi высокi. Але на нейкiм этапе трэба было вельмi моцна «прыбавiць». Таму мы сышлiся на тым, каб гэту сферу ўзначалiў новы мiнiстр», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Беларусь не павiнна адстаць ад прагрэсу ў галiне сувязi i iнфармацыйных тэхнал Прадаўжаюцца справаздачы новых членаў урада перад прэзiдэнтам Беларусi. 12 чэрвеня кiраўнiк дзяржавы прыняў з дакладам мiнiстра сувязi i iнфарматызацы
|
|