Кардынал Казiмiр Свёнтак вызвалены ад пастырскага кiраўнiцтва Мiнска-Магiлёўскай архiепархiяй
Папа Рымскi Бенядзiкт XVI прыняў прашэнне кардынала Казiмiра Свёнтака аб вызваленнi ад пастырскага кiраўнiцтва Мiнска-Магiлёўскай архiепархiяй.
Прашэнне было пададзена на падставе канона 401 параграфа 1 Кодэкса кананiчнага права, згодна з якiм епархiяльны епiскап, дасягнуўшы 75-гадовага ўзросту, павiнен падаць прашэнне аб адстаўцы Вярхоўнаму Пантыфiку, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнска-Магiлёўскай архiепархii Рымска-каталiцкай царквы ў Беларусi. Кардынал Казiмiр Свёнтак, якому 21 кастрычнiка гэтага года споўнiцца 92 гады, раней неаднаразова падаваў прашэнне аб вызваленнi ад пасады епархiяльнага епiскапа ў сувязi з узростам, аднак яно было задаволена толькi цяпер. Кардынал Казiмiр Свёнтак прадоўжыць выконваць абавязкi Апостальскага Адмiнiстратара Пiнскай епархii. Папа Рымскi назначыў Апостальскiм Адмiнiстратарам Мiнска-Магiлёўскай архiепархii тытулярнага епiскапа Лесвiйскага i вiкарнага Мiнска-Магiлёўскага Антонiя Дзям’янку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папа Рымскi Бенядзiкт XVI прыняў прашэнне кардынала Казiмiра Свёнтака аб вызваленнi ад пастырскага кiраўнiцтва Мiнска-Магiлёўскай архiепархiяй
|
|