Еўрасаюз прымусiць амерыканскiх дыпламатаў атрымлiваць вiзыХроніка апошніх падзей На такi крок ЕС гатовы пайсцi ў выпадку, калi ЗША не пагодзяцца на бязвiзавы ўезд для ўсiх грамадзян Еўрасаюза, паведамляе брытанская Guardian. Размова вядзецца аб новых членах ЕС ва Усходняй i Цэнтральнай Еўропе, грамадзяне якiх па-ранейшаму павiнны звяртацца за атрыманнем вiз для наведвання ЗША.21 чэрвеня ў Вене пройдзе самiт ЗША/ЕС з удзелам Джорджа Буша, якi хоча згладзiць рознагалоссi памiж партнёрамi, якiя ўзнiклi пасля пачатку аперацыi ў Iраку. Прадстаўнiк Еўрасаюза адзначыў у сувязi з гэтым, што вiзавая палiтыка ЗША залежыць ад колькасцi войскаў, накiраваных той цi iншай краiнай у Iрак i Афганiстан. У якасцi прыкладу, ён прывёў Польшчу, у адносiнах да якой у хуткiм часе могуць быць вiзавыя паслабленнi. АФГАНСКIМ ЖУРНАЛIСТАМ ЗАБАРАНIЛI КРЫТЫКАВАЦЬ НАТО I ЗША Афганскiм журналiстам забаронена крытыкаваць каалiцыйныя сiлы пад кiраўнiцтвам НАТО i ЗША, браць iнтэрв’ю ў камандзiраў паўстанцаў, а таксама размяшчаць у СМI iх фотаздымкi i вiдэаматэрыялы з iх удзелам. Пра гэта, паводле паведамленняў ВВС, гаворыцца ў рэкамендацыях, якiя афганскiя спецслужбы раздалi журналiстам нацыянальных СМI. Асобыя абмежаваннi ўводзяцца для тэлекампанiй. Iм забаронена пачынаць выпускi навiн з iнфармацыi аб дзейнасцi мяцежнiкаў. Як адзначае BBC News, пакуль не зусiм зразумела, кiм быў зацверджаны дакумент. У той жа час кiраўнiк адмiнiстрацыi прэзiдэнта Хамiда Карзая Джавiд Лудзiн заявiў, што рэкамендацыi не адлюстроўваюць пазiцыю кiраўнiцтва краiны. ХIЛАРЫ КЛIНТАН ЛIДЗIРУЕ СЯРОД ВЕРАГОДНЫХ КАНДЫДАТАЎ У ПРЭЗIДЭНТЫ ЗША Зараз сярод шасцi верагодных кандыдатаў у прэзiдэнты ЗША на выбарах 2008 года лiдзiруе жонка былога прэзiдэнта Бiла Клiнтана — сенатар Хiлары Клiнтан. Такiя звесткi апытання, праведзенага па заказу тэлекампанii CNN. З шасцi найбольш верагодных кандыдатаў ад абедзвюх партый найбольшая падтрымка — 22 працэнты галасоў — у дэмакраткi Хiлары Клiнтан. На другiм месцы патэнцыяльны кандыдат ад Рэспублiканскай партыi, былы мэр Нью-Йорка Рудольф Джулiанi (19 працэнтаў), на трэцiм — магчымы кандыдат ад дэмакратаў былы вiцэ-прэзiдэнт ЗША Альберт Гор (17 працэнтаў). ЗША ПРЫВЯЛI Ў ДЗЕЯННЕ СВАЮ НОВУЮ ПРА Пентагон прывёў у баявую гатоўнасць сваю новую сiстэму процiракетнай абароны (ПРА) наземнага базiравання. У яе ўваходзяць дзве ракетныя базы — на Алясцы i ў Калiфорнii. У выпадку запуску паўночнакарэйскай балiстычнай ракеты Taepodong-2 амерыканскiя ракеты-перахватчыкi далёкага радыуса дзеяння змогуць яе знiшчыць. Як заявiла дзяржсакратар ЗША Кандалiза Райс, да любога запуску з тэрыторыi Паўночнай Карэi аднясуцца з усёй сур’ёзнасцю i ўспрымуць яго як «акт правакацыi». Стала вядома, што прэзiдэнт Джордж Буш сазванiўся з кiраўнiкамi больш як дзесяцi дзяржаў, каб абмеркаваць падрыхтоўку Паўночнай Карэi да выпрабаванняў. Джон Болтан, пасол ЗША ў ААН, заявiў, што адмiнiстрацыя Буша вядзе кансультацыi з iншымi членамi Савета бяспекi ААН па пытанню магчымай рэакцыi на запуск ракеты Taepodong-2.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На такi крок ЕС гатовы пайсцi ў выпадку, калi ЗША не пагодзяцца на бязвiзавы ўезд для ўсiх грамадзян Еўрасаюза, паведамляе брытанская Guardian
|
|