Мiстэрыя сонцазвароту — мiстэрыя Купалля
Наталля МАТЫЛIЦКАЯ
Дзень летняга сонцазвароту здаўна адзначалi ўсе iндаеўрапейскiя народы. Кожны народ стварыў сваю традыцыю яго святкавання. У беларусаў гэта самае вядомае i любiмае свята, называецца яно Купалле. Адна з навуковых версiй паходжання гэтай назвы — ад слова «купа» або гурт, нейкае аб’яднанне ў адно цэлае.
Дык хто i для чаго аб’ядноўваўся на Купалле? Згодна з архаiчнымi мiфалагiчнымi ўяўленнямi, падчас летняга сонцазвароту, у самы апагей росквiту прыроды, адбываецца мiстычнае аб’яднанне або шлюб Багоў: Неба i Зямлi, Сонца i Вады. Людзi падчас святкавання абраду Купалля далучалiся да гэтых жыватворных стыхiй, верылi, што яны таксама як часцiнкi космасу ўдзельнiчаюць у гэтай мiстэрыi. Прыгажуня-Купалiнка, якую выбiралi з маладых дзяўчат, была зямным увасабленнем Багiнi, пасрэднiцай памiж небам i зямлёю, запальваючы вогнiшча — адбiтак сонечнага агню на зямлi. Разам з тым запальвалiся i агнi чалавечых сэрцаў, абуджалiся iх лепшыя памкненнi. Гэта энергетыка адганяла ўсялякую нячыстую сiлу, якая iмкнулася перашкодзiць далучэнню чалавека да Неба. Вось чаму ведзьмы iмкнулiся скрасцi галавешку з купальскага вогнiшча — каб парушыць незвычайную гармонiю, якая панавала падчас свята. Для таго, каб ачысцiцца духоўна, людзi ачышчалiся агнём i вадою. Таму дзяўчаты i хлопцы скакалi праз вогнiшча i купалiся ў рацэ. Таму што толькi чыстыя душой людзi маглi знайсцi сваё шчасце. Мы ўсе ведаем мiф пра кветку Папарацi, якую можна знайсцi на Купалле. Для беларусаў яна была сiмвалам шчасця, якое кожны разумее па-свойму. Для кагосьцi, гэта матэрыяльны дабрабыт — «падземныя скарбы», для кагосьцi — каханне, а для iншых — спасцiжэнне таямнiц Сусвету — «i хто знойдзе кветку, будзе разумець мову жывёл i птушак». Людзi лiчылi, што ў гэты самы доўгi дзень i самую кароткую ноч кожнаму даецца унiкальны шанц знайсцi сваю кветку. Але мiф гаворыць i пра тое, што не кожны гэты шанц можа выкарыстаць. Хто ў лесе не забаiцца нячыстай сiлы, якая з’яўляецца перад чалавекам, пужае яго, хоча адвярнуць ад чароўнай кветкi, той будзе ўзнагароджаны. Такiм чынам гэта духоўная мудрасць пра смеласць i веру, без якiх немагчымы Шлях да шчасця. Цi нашмат мы, сучасныя беларусы, адрознiваемся ад сваiх продкаў у сваiх памкненнях i пошуках шчасця? У нас зараз ёсць магчымасць падумаць пра гэта. Таму што кожнаму на сённяшнiм Купаллi зноў даецца вялiкi шанц...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень летняга сонцазвароту здаўна адзначалi ўсе iндаеўрапейскiя народы. Кожны народ стварыў сваю традыцыю яго святкавання. У беларусаў гэта самае вядо
|
|