Першыя ганаровыя грамадзяне Гомельскай вобласцi — героi вайны
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Iх iмёны былi названы на сесii абласнога Савета дэпутатаў i сустрэты апладысментамi: Вiктара Вятошкiна i Рыгора Дзенiсенкi, якiя праявiлi мужнасць i гераiзм у гады Вялiкай Айчыннай вайны. Цiкавы факт: абодва яны нарадзiлiся 10 мая, толькi першы — у 1925-м, а другi — у 1921 годзе. Вiктар Дзмiтрыевiч свой баявы шлях пачаў у 1944 годзе стралком i вызваляў Беларусь, Польшчу, ваяваў у Германii. Будучы камандзiрам мiнамётнага разлiку, на подступах да Эльбы пад яго камандаваннем байцы знiшчылi пяць агнявых кропак ворага i садзейнiчалi выхаду стралковага палка да ракi.
Былы сяржант — кавалер трох ордэнаў Славы, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны першай ступенi, сямю медалямi. Вызначыўся ён i ў мiрны час, атрымаўшы ордэн Ленiна i званне заслужанага работнiка прамысловасцi рэспублiкi. Слаўны жыццёвы шлях i ў Рыгора Кiрылавiча Дзенiсенкi, якi закончыў школу пiлотаў у Варашылаўградзе i стаў ваенным лётчыкам. На франтах Вялiкай Айчыннай ён ваяваў з кастрычнiка 1943 года i на сваiм штурмавiку зрабiў 197 баявых вылетаў, прыняўшы ўдзел у 26 паветраных баях, у якiх асабiста збiў два знiшчальнiкi ворага i адзiн транспартны самалёт. На зямлi ж ад яго трапных бамбёжак перасталi несцi смерць нашым людзям 47 танкаў, 20 самалётаў, 122 аўтамашыны, 3 чыгуначныя эшалоны, 4 артылерыйскiя батарэi, 13 мiнамётных разлiкаў, 8 складаў з гаручым i боепрыпасамi i каля 600 гiтлераўцаў. Рыгор Кiрылавiч — Герой Савецкага Саюза. На яго грудзях — 13 ордэнаў i 30 медалёў. Ён з’яўляецца адным з настаўнiкаў першага ў свеце касманаўта Юрыя Гагарына, удзельнiкам шасцi парадаў Перамогi ў Маскве, дэлегатам II i III Усебеларускiх народных сходаў. Абодва ветэраны вайны i зараз знаходзяцца ў страi, прымаючы актыўны ўдзел у выхаваннi падрастаючага пакалення.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iх iмёны былi названы на сесii абласнога Савета дэпутатаў i сустрэты апладысментамi: Вiктара Вятошкiна i Рыгора Дзенiсенкi, якiя праявiлi мужнасць i г
|
|