21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Якiя грошы ўзяць на адпачынак?..

25.08.2009 21:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ШЧУЧЭНКА

Пагадзiцеся, звычайны турыст, якi выязджае за мяжу, бывае, блытаецца ў адным, але немалаважным пытаннi: якiя грошы браць з сабой у падарожжа? Не ўсiм зразумела, запасацца ў паездку, напрыклад, еўра, цi больш выгадна ехаць з доларамi ў кiшэнi. А ў кагосьцi мiльгае i iншая думка: цi «працуе» любiмы i такi родны долар у зоне еўра? А, магчыма, трэба не выязджаючы з Беларусi, адразу ж купiць у абменных пунктах банкаў сотню-другую грывень i выйграць на гэтым пры адпачынку ў тым жа Крыме... Варажыць, паверце, у гэтай справе — рэч няўдзячная, а таму мы звярнулiся па кансультацыю да спецыялiстаў, якiя знаёмыя з валютнай праблемай добра.

БЫЛI Б ГРОШЫ...

Чамусьцi так склалася, што большасць беларускiх турыстаў аддаюць перавагу наяўным грашам, а з пластыкавымi «кашалькамi» выязджае за мяжу адносна мала народу. Таму i «парацца» штогод, збiраючы неабходную суму ў свабодна-канверсоўнай па «абменнiках», апасаючыся за паўгода-год да паездкi — згубяць яны нешта са сваiх валютных накапленняў пры абмене грошай за мяжой цi, наадварот, выбраная стратэгiя сябе цалкам апраўдала. А яшчэ некаторых турбуе i такое пытанне: колькi СКВ можна захапiць з сабой, каб не прад’яўляць дазваляльных дакументаў на вываз. Дык вось, як паведамiў «Звяздзе» начальнiк упраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi Анатоль Драздоў, без прад’яўлення дазваляльных дакументаў фiзiчнай асобе можна вывозiць суму, якая не перавышае ў эквiваленце 10 тысяч долараў ЗША, на суму ж звыш 10 тысяч долараў неабходна мець дакументы. Такiм чынам, суму да 3 тысяч долараў можна вывозiць без дэкларавання i прад’яўлення дазваляльных дакументаў, ад 3 да 10 тысяч долараў ЗША — з дэклараваннем, але без дазваляльных дакументаў, звыш 10 тысяч долараў — з дэклараваннем i прад’яўленнем дазваляльных дакументаў. Апошнiмi з’яўляюцца мытная дэкларацыя, або валютнае пасведчанне, якое сведчыць аб увозе наяўнай замежнай валюты, плацежных дакументаў у замежнай валюце на тэрыторыю нашай краiны. Для рэзiдэнтаў Беларусi дазваляльнымi дакументамi з’яўляюцца мытная дэкларацыя, або валютнае пасведчанне, якое сведчыць аб увозе наяўнай замежнай валюты ў нашу рэспублiку, або даведка формы 0406007, што выдаецца банкамi. У гэтым сэнсе пластыкавая картка — куды зручней: што на ёй захоўваецца — нiхто не правярае. Ну, а самае галоўнае, канешне, — каб былi на адпачынак грошы...

ЕЎРА РУБЕЛЬ БЕРАЖЭ...

— Калi вы едзеце ў краiну, дзе ўведзены еўра, трэба браць з сабой менавiта гэту валюту,— рэкамендуе падарожнiкам Анатоль Драздоў. — Прычым мяняць рублi на еўра больш выгадна, чым рабiць абмен двойчы: рублi — на долары, долары — на еўра. У другiм выпадку вы патрацiцеся на камiсiйныя, да таго ж можаце натрапiць i на «дрэнны» курс. Калi ж вы едзеце, дапусцiм, у краiны Блiзкага Усходу, то там добра «ходзяць» долары, i нiякiх праблем з абменам не будзе. Наогул, на адпачынак трэба ехаць з той валютай, якая ў выбраным вамi месцы ходзiць: у Расiю трэба ехаць з расiйскiм рублём, у краiны зоны еўра — з еўра...

У тым выпадку, калi «заначка» рабiлася ў доларах ЗША, а чалавек на адпачынак едзе ў краiну зоны еўра, то выгадней мяняць долары на еўра ў Беларусi, чым у Еўропе, лiчыць менэджар адной з турыстычных фiрмаў. Лепш усе свае праблемы з абменам вырашыць у Беларусi, пазбегнуўшы розных падатковых збораў у iншых краiнах. Ва ўсiх краiнах Еўрасаюза, натуральна, кацiруецца еўра, а да долара ў еўрапейцаў халодныя адносiны. Таму ў краiнах ЕС амерыканская валюта прымаецца на абмен на самых нявыгадных умовах, да таго ж дадаткова бяруцца камiсiйныя. А вось па-за зонай хаджэння еўра па-ранейшаму гаспадараць долары ЗША. I яшчэ адна парада — быць уважлiвымi пры выбары банка, абменнага пункта: у многiх краiнах у гэтых кропках ёсць розныя падатковыя зборы, напрыклад, на карысць таго ж горада.

ЗА ЭКЗОТЫКАЙ — З ДОЛАРАМ...

— Больш выгадна мяняць долары на еўра ў Беларусi, чым, напрыклад, у Iталii цi Iспанii, — перакананы i вядомы беларускi эксперт Валерый ДАШКЕВIЧ. — На Захадзе цэняць затраты на ўтрыманне абменных пунктаў, якiя даволi высокiя. Таму i маржа пры абмене высокая: рознiца памiж продажам i купляй можа дасягаць 3 працэнтаў. А яшчэ лепш за беларускiя рублi купiць еўра, калi чалавек плануе адпачыць у адной з краiн зоны еўра. Што ж датычыцца iншых дзяржаў, якiя карыстаюцца папулярнасцю ў беларускiх турыстаў, — Турцыi, Егiпта, то там на «ўра» iдуць i долары ЗША, а абменныя курсы наблiжаюцца да нармальных рынкавых. У зону еўра, паўтаруся — з еўравалютай, у астатнiя краiны — i з еўра, i з доларамi. I браць з сабой трэба не наяўныя грошы, а лепш — пластыкавыя карткi: у большасцi гатэляў, гасцiнiц, магазiнаў яны ахвотна прымаюцца, i канвертацыя iдзе аўтаматычна па афiцыйнаму курсу.

— Аднак у замежных банках пры зняццi наяўных з карткi, як правiла, бяруць немалыя камiсiйныя.

— Так, за падобную аперацыю камiсiйныя бяруцца ва ўсiх краiнах свету: за iнкасацыю наяўных, затраты на зарадку аўтаматаў, i бываюць яны дастаткова вялiкiя — да 2-3 працэнтаў. Аднак, гаворачы пра пластыкавую картку, я меў на ўвазе, перш за ўсё, тое, што за мяжой карткай выгадней за ўсё разлiчвацца. На нейкiя дробныя расходы можна прыхапiць з сабой i пэўную суму ў валюце.

— А дзе лепш купляць украiнскiя грыўнi, калi едзеш на адпачынак у Крым?

— Наколькi мне вядома, на Украiне маржа памiж купляй i продажам невысокая, прыкладна як у нас. Таму ў прынцыпе можна ехаць з валютай i мяняць там.

— I ўсё ж, Валерый Фларыянавiч, якой будзе парада для асаблiва эканомных?

— У Беларусi грыўня ёсць далёка не ва ўсiх абменных пунктах, а таму не заўсёды i выгадны курс яе куплi. Аднак у курортных зонах банкi таксама займаюцца «марадзёрствам», такiм чынам лепш запасацца дома нейкiм неабходным мiнiмумам.

— А якiя грошы браць з сабой у больш экзатычныя месцы?

— Долар ЗША быў прызнаны ва ўсiм свеце. Еўра ж параўнальна маладая валюта, i ў экзатычных кутках, магчыма, з ёй менш знаёмыя. Хоць, думаю, у турыстычных зонах усё прадугледжана. I ўсё ж недзе ў долара ёсць невялiкая перавага: iм можна адразу расплачвацца, не мяняючы на мясцовую валюту.



 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пагадзiцеся, звычайны турыст, якi выязджае за мяжу, бывае, блытаецца ў адным, але немалаважным пытаннi: якiя грошы браць з сабой у падарожжа? Не ўсiм
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика