Калготкi — ад варыкознага расшырэння вен
Я даўно цярплю ад варыкознага расшырэння вен. Нядаўна даведалася, што ў Беларусi вырабляюцца лячэбна-прафiлактычныя калготкi для жанчын з хворымi нагамi. Хутчэй за ўсё, гэтым займаецца вiцебскае прадпрыемства «КIМ», але дакладна я сказаць не магу. Хацелася б з вашай дапамогай даведацца, дзе трэба шукаць калготкi для хворых з варыкозным расшырэннем вен (у аптэцы цi ў магазiне), чым пацвярджаецца iх лячэбны эфект i цi даступныя яны па цане малазабяспечаным людзям?
Юлiя ШАМШУР, г. Стоўбцы. Як удалося нам высветлiць, лячэбна-прафiлактычныя калготкi для людзей з хворымi нагамi ў Беларусi сапраўды выпускае вiцебскае адкрытае акцыянернае таварыства «КIМ». — Медыцынскае прызначэнне нашай прадукцыi было пацверджана Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, — паведамiла карэспандэнту «Звязды» намеснiк генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Iна Нiкалаева. — Тавар праходзiў спецыяльную медыка-гiгiенiчную экспертызу. У кожную ўпакоўку калготак мы ўкладаем iнструкцыю з парадамi, як правiльна iх апранаць, каб дасягнуць чаканага эфекту. У склад калготак уваходзiць 83 працэнты полiамiду i 17 працэнтаў эластану. Калготкi выпускаюцца 2—4-га і 5—6-га памераў двух колераў — чорнага i бэжавага. На жаль, не ў кожным магазiне можна iх знайсцi. Паколькi тавар спецыфiчны, мы працуем па заяўках канкрэтных гандлёвых арганiзацый. Для прыкладу, пастаўляем iх у сталiчныя ГУМ, ЦУМ, гандлёвы дом «На Нямiзе». У Вiцебску яны прадаюцца ў абодвух нашых фiрменных магазiнах. Лепшы спосаб знайсцi лячэбныя калготкi — гэта спытаць пра iх у прадаўцоў, паколькi сярод мноства беларускага i замежнага тавару наўрад цi яны кiнуцца вам у вочы. Паколькi мы добра разумеем праблемы жанчын, якiя церпяць ад варыкознага расшырэння вен, то заўсёды iдзём насустрач i адпраўляем iм вострадэфiцытны тавар, якi нельга набыць у любой краме, па пошце. Для гэтага трэба даслаць лiст з просьбай на маё iмя па наступнаму адрасу: 210004, г. Вiцебск, вул. М. Горкага, 42, Вiцебскае ОАО «КIМ», намеснiку генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Нiкалаевай I.В. Больш таго, наш вытворчы аддзел прымае заяўкi на пашыў трыкатажнай бялiзны для людзей з нестандартнымi фiгурамi, людзей вельмi вялiкiх памераў, якiм праблематычна знайсцi сабе бялiзну ў звычайных магазiнах. Для гэтага iм трэба прыехаць да нас на прадпрыемства, каб пакiнуць заяву, а таксама для таго, каб з iх можна было зняць адпаведныя меркi. Напрыклад, аднойчы нам давялося апранаць чалавека 70-га памеру! Ну як яму не дапамагчы? Хачу папярэдзiць, што праз аптэкi мы лячэбна-прафiлактычныя калготкi не прадаём. А вось цана на iх цалкам даступная. Калi я не памыляюся, то яна не перавышае зараз у гандлi 5 тысяч рублёў за адну пару.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я даўно цярплю ад варыкознага расшырэння вен. Нядаўна даведалася, што ў Беларусi вырабляюцца лячэбна-прафiлактычныя калготкi для жанчын з хворымi нага |
|