Праблемы вырашаюцца, калi бакi здольныя пачуць адзiн аднаго
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 З вёскi Каралёў Стан Мiнс-кага раёна патэлефанаваў пенсiянер Фёдар Мiхайлавiч Жэвняк. Паводле яго слоў, ужо доўгi час побач з домам раскапаная вулiца, што прыносiць яму шмат нязручнасцяў.«Тут выконвалi работы сувязiсты, аднак у парадак вулiцу не прывялi. Я ўжо пяць разоў звяртаўся да iх са скаргай, аднак кожны раз мне абяцаюць, што прышлюць работнiкаў заўтра. Дапамажыце». Як паведамiлi нам у Мiнскiм раённым цэху электрасувязi, куды мы перадалi сутнасць скаргi пенсiянера, лiтаральна на заўтра вулiцу засыпалi. Дагэтуль работы не маглi выканаць з-за праблем з тэхнiкай. З Мастоўскага раёна звярнуўся дэпутат райсавета Аляксандр Пудаўкiн. Ад iмя многiх грамадзян прасiў патлумачыць, чаму ў вёсцы Лунно зачыняюць дзённы стацыянар на 10 ложкаў. «Ён абслугоўвае чатыры сельскiя саветы, а гэта каля 5,5 тысячы чалавек. Ездзiць у Масты далёка, кiламетраў за 25, а з самых аддаленых вёсак раёна нават 40—45 кiламетраў». Трэба дадаць, што жыхары вёскi са сваёй прэтэнзiяй звярнулiся ўжо ў шэраг iнстанцый. Ва ўпраўленнi аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама нам патлумачылi, што пакуль нiхто стацыянар не зачыняе, гэта пытанне ўважлiва вывучаецца. Афiцыйны адказ, у тым лiку i заяўнiкам, будзе накiраваны ў блiжэйшы час. Зноў патэлефанавала Ганна Iльiнiчна Бурдзейка з вёскi Чурылы Дзяржынскага раёна. Яе не задаволiў адказ IП Навiцкага М.М. наконт правядзення iнжынерна-пошукавых работ, патрэбных для газiфiкацыi населенага пункта (ён быў змешчаны днямi на старонках газеты). Мы зноў звярнулiся да Мiкалая Мiкалаевiча, якi i паабяцаў, што сам звяжацца з заяўнiцай, каб у чарговы раз патлумачыць, чаму ён на дадзены момант не можа выканаць заказаную вяскоўцамi працу. Калi гаварыць абагульнена пра звароты чытачоў, у апошнi час чамусьцi павялiчылася колькасць ананiмак, г.зн. калi заяўнiк, выкладаючы сваю праблему, адмаўляецца назваць сваё прозвiшча, месца працы. На жаль, дапамагчы разабрацца такiм грамадзянам у iх пытаннях газета не можа, паколькi прадастаўленай чытачамi iнфармацыi недастаткова. Магчыма, не ўсе з iх ведаюць, але, перш чым даць адказ, выкладзеныя факты правяраюцца (часам — з выездам на месца) работнiкамi дзяржаўных устаноў i арганiзацый, куды ў сваю чаргу газета звяртаецца па дапамогу. Нярэдка да заяўнiка ўзнiкаюць дадатковыя пытаннi па сутнасцi справы — як у супрацоўнiкаў рэдакцыi, так i спецыялiстаў дзяржустаноў. Каму iх адрасаваць? Куды накiроўваць афiцыйны адказ? Просiм чытачоў звярнуць на гэтую заўвагу асаблiвую ўвагу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вёскi Каралёў Стан Мiнс-кага раёна патэлефанаваў пенсiянер Фёдар Мiхайлавiч Жэвняк |
|