«Гора-байкеры»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Бяспека руху Матацыкл у няўмелых руках ды яшчэ i самаробнай вытворчасцi нясе рэальную пагрозу жыццю i здароўю не толькi самога «гора-байкера», але i яго пасажыраў, а таксама пешаходаў.Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны, за 6 месяцаў гэтага года ў Беларусi па вiне вадзiцеляў мотатранспарту адбылося 234 аварыi, у вынiку якiх 42 чалавекi загiнулi i 257 атрымалi раненнi. Нецвярозыя матацыклiсты былi вiноўнiкамi 48 дарожна-транспартных здарэнняў. Вельмi часта за руль матацыкла садзяцца асобы, якiя не маюць вадзiцельскага пасведчання. Да таго ж нярэдка двухколавыя транспартныя сродкi, якiмi кiруюць такiя «байкеры», сабраныя «кустарным» спосабам i, вядома ж, не праходзяць тэхнiчнага агляду. Адметна, што толькi за адзiн дзень лiпеня па вiне «бяспраўных» вадзiцеляў такiх «самаробак» адбылося 5 ДТЗ з цяжкiмi наступствамi. У Дзяржаўтаiнспекцыi выдатна ўсведамляюць, якую пагрозу ствараюць на дарогах «гора-байкеры». Таму створаны спецыяльныя рэйдавыя групы, якiя выяўляюць уладальнiкаў самаробных матацыклаў, праводзяць з «байкерамi» прафiлактычныя размовы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны, за 6 месяцаў гэтага года ў Беларусi па вiне вадзiцеляў мотатранспарту адбылося 23
|
|